Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Такая просталінейная трактоўка грамадскай і палітычнай значнасці асобы не стасуецца з унутраным станам гэтага чалавека. Надзвычай рухомая, экспрэсіўпая натура і разам з тым унутраная стрыманасць дзяржаўнага дзеяча 132.
Леў Сапега на партрэце канца XVI ст. паказаны ў маладым узросце. Паясная выява ўкампанавана ў авал, па краі якога праходзіць надпіс з пералікам усіх яго тытулаў. Сапега сядзіць каля стала ў накінутым на плечы плашчы, упрыгожаным
132 Вядома, што Мікалай Радзівіл Руды быў ініцыятарам распрацоўкі Статута Вялікага княства Літоўскага, а ў час падрыхтоўкі Люблінскай уніі (1569) узначальваў сепаратысцка настроеных магнатаў.
брыльянтамі і каштоўным футрам. Мастак вельмі ўважліва адносіцца да псіхалогіі партрэтаванага: ён паказвае Сапегу як дзяржаўнага дзеяча 133.
138. Аўтар невядомы.
Партрэт Кацярыны Слуцкай. 1580. Нацыянальны музей.
Варшава. ПНР
У Дзяржаўным мастацкім музеі БССР захоўваюцца так званыя «сармацкія» партрэты, выкананыя невядомымі мастакамі другой паловы XVI ст. Адзін з іх — партрэт Ежы Радзівіла, які паходзіць з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў,— утрымлівае ў сабе характэрныя рысы маньерызму. Ежы Радзівіл намаляваны ў рост у рыцарскіх даспехах. Прыгожы срабрыста-вішнёвы каларыт. Упэўнены моцны малюнак. Кампазіцыйная пабудова партрэта, характэрныя дэталі адзення свед-
133 Партрэт вядомы па гравюры XVII ст.
139. Аўтар невядомы.
Партрэт К ацярыны Слуцкай. 1580. Фрагмент. Нацыянальны музей. Варшава, ПНР
140. А утар невядомы. Партрэт Ежы Радзівіла. 1590. Фрагмент. ДММ БССР
чаць пра тое, што мастак кіраваўся традыцыямі заходнееўрапейскага, у прыватнасці нідэрландскага, жывапісу. Увага да псіхалогіі партрэтаванага пераконвае нас у тым, што рэалістыч-
141. Аўтар невядомы. Партрэт Ежы Радзівіла.
1590. ДММ БССР
ны кірунак у партрэтным жанры меў свае глыбокія карані134.
Другім не менш цікавым творам, які красамоўпа сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства партрэтыстаў XVI ст., з’яўляецца партрэт Міхаіла Барысавіча, які захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. Гэты партрэт паходзіць з нясвіжскай калекцыі Радзівілаў. Ён з поўнай падставай можа быць аднесены да ліку найболып выдатпых твораў партрэтнага жывапісу канца XVI ст. Увага да стварэння глыбокапсіхалагічнага, тыповага вобраза свайго сучасніка характарызуе невядомага майстра як выдатнага псіхолага, гуманіста, які ўмеў у канкрэтпым адлюстравашіі пэўнай асобы
перадаць характэрпыя рысы сваёй эпохі135.
Тое ж самае можна сказаць і пра партрэт Ежы Радзівіла, напісаны ў капцы XVI ст. (ДММ БССР). Князь намаляваны ў адзенні каталіцкага прапаведніка. На ім прыгожая чырвоная разлятайка і манаская шапка. Старанна выпісаныя дэталі твару, свабодная, ураўнаважаная кампазіцыя сведчаць пра тое, што невядомы мастак атрымаў добрую адукацыю ў мастацкіх навучальных установах Еўропы І36.
Падводзячы вынікі разгляду партрэтнага жанру, можна зрабіць вывад, што беларускі станковы партрэт, які пачаў фарміравацца не пазней сярэдзіны XV ст., ужо ў канцы XVI ст. дае высокія ўзоры. Мастакі малявалі мадэль пагрудна, па пояс, пакаленна, у рост. Партрэт пасіў галоўным чынам рэпрэзентатыўны характар. Мужчыны, як правіла, падаваліся як асобы ваяўнічыя, касцюму не надавалася вялікай увагі. На жаночых партрэтах бачна іншы раз празмернае жаданне паказаць прыгажосць жанчыны. У асобных творах заўважаюцца рысы інтымнага партрэта.
Адметнай рысай стылю беларускага партрэта з’яўляецца адчувальны ўплыў іканапісна-візантыйскіх традыцый культавага жывапісу. Побач з партрэтам, напісаным з натуры,— аўтэнтычным партрэтам — існаваў партрэт фантастычны, створапы на аснове літаратурных, выяўленчых і іншых крыніц. У мастацкастылістычным плане ён развіваўся ў адным рэчышчы з аўтэнтычным партрэтам. Лепшыя ўзоры беларускага партрэтнага мастацтва канца XVI ст. сведчаць аб высокім узроўні развіцця гэтага жанру жывапісу.
134 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. Альбом,—Мн., 1980, с. 109—111.
135 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст., с. 112.
136 Там жа, с. 113.
СКУЛЫІТУРА
Пластычнае мастацтва Беларусі XIV—XVI стст. мела непарыўную сувязь з мастацкімі традыцыямі Старажытнай Русі, працягвала і развівала іх, аб чым найболып ярка сведчаць творы дробнай пластыкі, якая, як і ў папярэдні перыяд, атрымлівае значнае развіццё. Пры археалагічных раскопках знойдзена вялікая колькасць літых крыжоў і абразкоў, якія былі шырока распаўсюджаны ў асабістым ужытку 137. Іх насілі на грудзях замест ранейшых абярэгаў, на іх кляліся ў вернасці і г. д. Цесна звязаныя з рамяством, а таму і з народнай творчасцю, яны вызначаліся параўнальнай самастойнасцю, пэўнай незалежнасцю ад царкоўных канонаў, таму ў іх яскрава праявіліся народныя густы і ўяўленні.
Для XIV ст. характэрны чатырохканцовы роўнабаковы крыж з медальёнамі на канцах, у якіх змяшчаліся выявы розных святых. Найбольш папулярнымі былі святыя, якія ў царкоўнай літаратуры і народных павер’ях лічыліся абаронцамі ад д’ябальскай сілы, хвароб, ваеннай і дарожнай небяспекі, «абаронцамі не столькі грамадскай, гаспадарчай, вытворчай дзейнасці, колькі самаго чалавека, яго дабрабыту» 138 (напрыклад, архангел Сіхаіл, якога, паводле царкоўных пісанняў, бог паслаў на дапамогу Сісінію — галоўнаму збавіцелю ад усялякіх хва-
137 Сементовскнй A. М. Белорусскне древностп,— СПб., 1890, с. 129; Татур Г. X. Очерк археологнческнх памятннков на пространстве Мннской губершш й ее археологяческое значенне.— Мн., 1892, с. 143—144; Алексеев Л. В. Мелкое художественное лнтье нз некоторых западнорусскях земель.— Сов. археологня, 1974, № 3, с. 204—219.
138 Порфнрндов Н. Г. Древнерусская мелкая пластнка н ее сюжеты.— Сов. археологня, 1972, № 3, с. 207.
роб) 13Э. Крыжы-энкалпіёны з выявай архангела Сіхаіла ў доўгім адзенні і з жэзлам у руках знойдзены на Мсціслаўскім дзядзінцы і гарадзішчы 14°.
142. Крыж-энкалпіён з Лукомля. XIV ст. МСБК
Цікавы бронзавы крыж знойдзены пры раскопках у Лукомлі (XIV ст.). У сяродкрыжжы — фігура раскрыжаванага Хрыста, у медальёнах на канцах — маці боская і Іаан Хрысціцель, зверху і знізу — архангелы Міхаіл і Гаўрыіл. На другім баку ў сяродкрыжжы — фігура легендарнага Мікіты, які б’е д’ябла.
139 Ннколаева Т. В. ІІкона-складень 1412 г. мастера Лукпана.— Сов. археологня, 1968, № 1, с. 93-95.
140 Алексеев Л. В. Мелкое художественное лнтье..., е. 215.
Легенда пра Мікіту, пераможцу д’ябла, была вельмі ўстойлівым апокрыфам, увасобленым яшчэ ў старажытнарускай пластыцы. Вобраз успрымаўся як сімвал перамогі дабра над злом.
Бронзавы літы абразок (XVI ст.), знойдзены ў Магілёве, з выявамі на правым баку маці боскай з дзіцем, на адваротным — змеевіка ў крузе, а пад ім Фёдара Цірона з драконам, спалучае «антычныя традыцыі змеевіка з хрысціянскімі выявамі змеяборца Фёдара» 141. Менавіта такія абразкі прыйшлі на змену змеевікам, якія павінны былі ахоўваць чалавека ад няшчасцяў і хвароб.
У старажытнабеларускай пластыцы XV—XVI стст. знаходзяць адлюстраванне ідэі абароны радзімы, воінскага подзвігу, якія ўвасабляліся ў вобразах святых воінаў Барыса, Глеба, Юрыя Пераможцы. Так, на бронзавым абразку са Слаўгарада Магілёўскай вобласці паказаны Юрый на кані з дзідай у руках І42.
На крыжах і абразках часта сустракаюцца шматфігурныя кампазіцыі на розныя евангельскія тэмы. На нагрудным крыжы з Друцка (канец XV — пач. XVI ст.) у цэнтры — рэльефная выява раскрыжаванага Хрыста, зверху— «Тройца», злева — «Стрэчанне», справа — «Сашэсце ў пекла», пад раскрыжаваннем — «Праабражэнне», ніжэй — «Сашэсце святога духа на апосталаў» 143. Выявы святых на гэтых і іншых абразках і крыжах дрэнна захаваліся і таму недастаткова выразныя, але тым не менш яны даюць уяўленне аб тэхніцы старажытнабеларускага рамяства, аб звычаях і густах тагачаснага насельніцтва.
Да нашага часу дайшлі таксама і нешматлікія творы дробнай пластыкі з каменю, косці, дрэва.
Цікавы двухрадны рэльефны абразок XV—XVI стст. з косці, зной-
143. Наперсны крыж з Лукомля. XIV ст. МСБК
дзены пры археалагічных раскопках у Тураве144. Ён мае прамавугольную форму з даволі шырокай рэльефнай рамкай. У верхнім радзе — Спас нерукатворны з двума прадстаячымі, у аднаго з іх адсутнічае німб, у ніжнім — Нікан і Мікола. Выявы дадзены ў даволі плоскім рэльефе, які мякка пераходзіць да фону. Складкі адзення пазначаны прамымі паралельнымі лініямі. Твары святых — шыракаскулыя, з
141 Рыбаков Б. А. Ремесло Древней Русн, с. 617.
142 Алексеев Л. В. Мелкое художественное лнтье..., с. 216.
143 Там жа, с. 207.
144 Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў, іл. 20.
пляскатымі насамі — нагадваюць сялянскія тыпы. Гэты абразок, відаць, незакончаная работа мясцовага майстра.
Да XV ст. адносіцца рэдкі ўзор разьбы па каменю — абразок Жыро-
144. Абразок двухрадны з Турава. XVI ст. Ін-т зісторыі АН БССР
віцкай маці боскай з яшмы, знойдзены ўпершыню, як аб гэтым сведчыць легенда, у 1470 г. у жыровіцкім лесе, на ігрушы 145. Гэта легенда з’явілася падставай для пабудовы Жыровіцкага манастыра, дзе абразок знаходзіцца і зараз. На жаль, ён вельмі дрэнна захаваўся, таму аб яго мастацкіх якасцях меркаваць даволі цяжка. На абразку выява маці боскай з дзіцем на правай руцэ, якая вызначаецца пластычным лаканіз-
мам, дакладнасцю форм. Майстар умела ўпісвае выявы ў абразок, падкрэсліваючы акругленыя сілуэты фігур, якія сваім контурам быццам паўтараюць лініі яго авала. Фігуры пададзены ў невысокім рэльефе, але разьбе ўласціва пластычнасць, якая дасягаецца плаўнымі контурамі фігур, акругленымі абрысамі твараў, мякка прапрацаванымі складкамі адзення. У трактоўцы вобразаў праяўляецца імкненне да аб’ёмна-пластычнага вырашэння форм. Болып выразна гэтыя рысы вызначыліся ў работах пінскага разьбяра Ананіі, «своеасаблівая і значная творчасць якога дае некаторыя ўяўленні аб страчаных помніках заходнерускага мастацтва» I4S. Ананія працаваў пры двары пінскага князя Фёдара Яраславіча. Першы яго твор «Прамудрасць ствары сабе храм» быў знойдзены Ш. Кае і А. Марцінам у французскай калекцыі Бланжы ў 1849 г.147 Зусім нядаўна ў навуковы ўжытак уведзены яшчэ два яго новыя творы, якія знаходзяцца ў Рускім музеі ў Ленінградзе. Адзін з іх — «Прамудрасць ствары сабе храм» — сюжэт, ідэнтычны таму, які быў адлюстраваны на абразку з французскай калекцыі, другі — абразок «Святы» 148. Выразаны абразкі з цёмнай, цвёрдай драўніны, на іх тэксты гістарычнага зместу: «Дана быст'ь княземь Федоромч, ТІвановнчем'ь Ярославнча Федороу Лвановпчоу ІЦешіноу. Робнл'ь попт> Анання». Паколькі даты княжання заказчыка прыпадаюць на 1499—1525 гг., то названыя творы можна аднесці да першай