Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
89 Могнлевская старнна: Сб. ст. «Могнлевскнх губ. ведомостей»/Под. ред. Е. Р. Романова.— Могллев, 1900, вып. 1, с. 3.
s0 Краснянскнй В. Г. Город Мстлславль.— Внльна, 1912, с. 49.
91 Кацер М. С. ІІзобразнтельное нскусство Белоруссші дооктябрьского пернода.— Мн„ 1969, с. 35, 36.
92 Сокровніца Кнпра,— М., 1976, табл. XIII, ХІІІ-а.
125. Адзігітрыя Іерусалімская. XV ст. Пінск
светлымі штрышкамі, мадэліраваны і твары. Характэрна форма міндалепадобных вачэй і шчыльна сцятых вузкіх вуснаў.
Візантыйскія традыцыі яўна адчуваюцца і ў абразе «Маці боская Іерусалімская» з Варварынскай царквы г. Піпска. Магчыма, гэта той самы знакаміты твор, які краязпаўцы А. Мілавідаў і Л. Паеўскі93 называюць рэліквіяй пайбольш старажытнага Ляшчыпскага мапастыра ў Пінску. Ён прываблівае незвычайнай велічнасцю кампазіцыі, манументальпасцю вобразнага ладу і падкрзсленай экспрэсіўнасцю выяўленчай mobbl 3 познепалеалогаўскім адраджэннем яго яднаюць вытанчаны малюнак, класічна правільныя рысы твару, багаты і даволі жорсткі асіст (штрышок золатам) і, урэшце, густы колер. Але разам з тым жывапіс лікаў цёмнай карнацыі тут настолькі трапяткі і далікатны, што нагадвае працы Дыянісія. Блізкі аналаг пінскага абраза «Маці боская Адзігітрыя» — старажытнарускі твор XV ст. у калекцыі Траццякоўскай галерэі, што даследаваны В. Н. Лазаравым 94. Падабенства прыкметна ў кампазіцыі, спосабе мадэліроўкі форм і каларыце, хаця абраз з Пінска і адрозніваецца большай экспрэсіўнасцю.
Пазпейшыя творы, якія ўзыходзяць да канца XV — пачатку XVI ст., болып суровыя па эмацыянальнаму ладу. Яны графічней за папярэднія, маюць вельмі жорсткую, падобную на арнамент размалёўку складак адзення і рэзкія бялільныя штрышкі на тварах. Да таго ж яны больш дэкаратыўпыя па колеру. Усе пералічаныя асаблівасці дазваляюць
93 Мнловпдов A. II. Архяв упразднепного пннского Леіцшіского монастыря.— М., 1900, с. 3; Церковно-археологпческпе памятннкн города Пннска.— ІІзвлечення нз «Мннскнх епархнальных ведомостей». Мн„ 1898. № 17.
94 Лазарев В. Н. Внзантяйская жнвопнсь.— М., 1971, с. 376.
аднесці даныя працы да палеалогаўскага маньерызму.
Нягледзячы на пэўны схематызм форм, адзін з гэтых абразоў — «Маці боская Смаленская» з Дубінца (ДММ БССР) — надзелены незвычайнай палкасцю пачуццяў. Ён манументальны па кампазіцыі і мае вельмі насычаны колер, які грунтуецца на спалучэнні чырвоных, карычневых і цёмна-блакітных таноў, адцененых золатам дэталей. Арыгінальнасць выканання і незвычайнасць псіхалагічпай характарыстыкі надаюць яму асаблівую сілу ўздзеяння.
Наступны твор — абраз «Знаменне» з Імянін (МСБК) — адзначаны падкрэсленай вытанчанасцю пругкага абрысу, але поўнасцю пазбаўлены аб’ёмнасці выявы. Тут у мадэліроўцы форм і жывапісе зусім знікла адчуванне фактуры, што надало твору яўны схематызм. У сувязі з гэтым імянінінскі абраз можна аднесці да пазнейшага перыяду палеалогаўскай традыцыі, г. зн. да пачатку XVI ст. Тое ж самае можна сказаць і пра абраз маці боскай Смаленскай з Дзісны, які вызначаецца жорсткай лінеарнай мадэліроўкай форм і падкрэсленым аскетызмам вобраза.
На трох творах з названых пяці, а менавіта на абразах з Пінска, Дубінца і Маларыты, німбы ўпрыгожаны арнаментам у выглядзе спіралей і парасткаў. Аб характары гэтага арнаменту зручней за ўсё меркаваць па пінскай маці боскай, таму што тут ён не перайначаны пазнейшымі панаўленнямі. Арнамент выкананы тонкім ажурным гравіраваннем, не супярэчыць плоскаснай трактоўцы форм і надае выяве лёгкасць і празрыстасць. Аналагічны па матыву і тэхніцы выканання арнамент злучае беларускае мастацтва XV ст. з традыцыямі візантыйскага95 і паўднёваславянска-
95 Лазарев В. Н. Впзантпйская жнвопнсь, с. 261, 262.
га96 жывапісу, а таксама з мастацтвам сіенскай школы ў Італіі97. Ён сведчыць аб пераемнасці традыцый і развітым культурным узаемаабмене паміж суседнімі народамі.
Згаданыя вышэй творы дазваляюць меркаваць аб вельмі высокім узроўні развіцця сярэдневяковага мастацтва на беларускіх землях. Лле, на жаль, гэта толькі лічаныя ўзоры некалі развітых традыцый. 3 прычыны малой колькасці і стылістычнай неаднароднасці па іх немагчыма скласці цэласнае ўяўленне аб мясцовай школе аж да сярэдзіны XVI ст. Відавочна толькі, што мастацтва XIV, XV і пачатку XVI ст. яшчэ непарыўна было звязана з візантыйскімі і старажытнарускімі традыцыямі і цалкам захоўвала лад мыслення і пачуццяў, уласцівых сярэдневякоўю.
У параўнанні з гэтымі творамі жывапіс сталага XVI і пачатку XVII ст. вызначаецца імкненнем да канкрэтызацыі выявы. Абуджаецца павышаная цікавасць да акаляючай рэчаіснасці і жаданне перадаць узнёслыя пачуцці і ўяўленні праз звыклыя, блізкія да рэальных формы. Абраз убірае ў сябе прыкметы рэальнага жыцця і адлюстроўвае густы і традыцыі народнага мастацтва, што і надае яму мясцовы каларыт. Але гэта прыходзіць не адразу. Ёсць шэраг твораў, у якіх спалучаюцца прыкметы і старога і новага стыляў.
Бадай, найболып раннім творам, у якім ужо адчуваецца новая тэндэнцыя, з’яўляецца абраз «Маці боская Іерусалімская» са Здзітава (МСБК). Раней ён быў запрастольным у здзітаўскай Мікіцкай царкве, і, паколькі вядома, што гэта царква збудавана ў
126. Адзігітрыя Іерусалімская. Абраз з в. Здзітава Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. XVI ст. МСБК
першай палове XVI ст. па фундацыі 1510 г.98, можна меркаваць аб часе стварэння галоўнага запрастольнага абраза. Хутчэй за ўсё апошні быў напісаны да моманту асвячэнпя царквы, г. зн. у першай палове — сярэдзіне XVI ст.
У параўнанні з апісанымі вышэй творамі гэты абраз незвычайна свет-
96 Львова Е. Л. Лскусство Болгарнп —М., 1970, с. 45; Божков А. Бьлгарската псторнческа жнвопнсь.— Софня, 1972, ч. 1, с. 36, табл. 13.
97 Лазарев В. Н. Старые птальянскне мастера.—М„ 1972, табл. 22, 25, 26.
98 Археографнческнй сборняк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Русн (АСЗР).— Внльна, 1869, т. 6, док. 128, с. 306—314.
лы, мяккі па каларыту, з пявучым рытмам ліній, што надае яму ўнутраную прасветленасць. Да новых прыкмет належыць таксама святочная арнаментацыя — сакавітая рэльефная разьба па ўсяму фону, якая нагадвае масіўную чаканку. Па свайму характару такая сістэма арнаментацыі бліжэй усяго да рэнесанснай лепкі і разьбыЯна, безумоўна, істотна адрозніваецца ад лёгкіх штрыхаваных, прадрапаных іголкай малюнкаў на творах XV ст. А яе матыў — буйныя пераплеценыя сцяблы і лісці — характэрны для заходнееўрапейскага алтарнага жывапісу канца XV — пачатку XVI ст.100
Значэнне Адзігітрыі са Здзітава не толькі ў некаторых новых адзнаках, але перш за ўсё ў тым, што яны (гэтыя адзнакі) папярэднічаюць зараджэнню мясцовай школы жывапісу. Такія асаблівасці пісьма, як спалўчэнне аранжавых вохрыстых і зеленаватых таноў у каларыце, мяккасць форм, сакавітая арнаментацыя фону, атрымалі яскравае развіццё ў наступны час у творах XVI ст. Апрача таго, гэты твор прываблівае высокім майстэрствам і натхнёнасцю выканаішя: манументальнасцю кампазіцыі, пластычнасцю малюнка і самае галоўнае — адухоўленасцю вобраза.
Такім чынам, нягледзячы на шэраг адзнак, якія знітоўваюць гэты твор з сярэдневяковым мастацтвам,— умоўнасць тыпажу і плоскаснасць форм, мадэліраваных вопісамі,— увогуле ён належыць ужо Новаму часу.
3 твораў пераходнага характару можна назваць яшчэ адзін — «Міколу-цудатворца» з Ляхаўцаў. Яго светлы і мяккі каларыт, пабудаваны на спалучэнні жамчужна-шэрых, зала-
цістых і прыглушаных чырвоных таноў, вызначаецца гармоніяй, а кампазіцыя — ураўнаважанасцю і сіметрыяй 101. Аднак гэтыя рысы, характэрныя для новага стылю, суседнічаюць тут з адзнакамі познегатычна-
127. Мікола. Абраз з в. Ляхаўцы Маларыцкага р-на Врэсцкай вобл.
XVI ст. МСБК
га мастацтва. Аб готыцы нагадваюць нервовая, ломкая лінія, якой мадэліруюцца тонкія рысы твару, рукі і ўбранне; імклівы, кінуты ўбок позірк, трапяткі рытм складак падрызніка і зёлак на пазёме і, урэшце, чаканены вытанчаны сілуэт, што надае вобразу вялікую ўнутраную напружанасць.
99 Козлннскнй В. К., Фрэза Э. П. Художннк п театр.— М., 1975, с. 177, 178.
100 Вег Я. Немецкая н чешская станковая жнвопнсь XV в.— Будапешт, 1967, с. 9, 15.
101 Рэстаўрацыя абраза, зробленая, мяркуючы па арпаменту, у XVIII ст., сапсавала гэту кампазіцыйную гармонію. Быў пашыраны фон і знішчаны палі.
«Мікола» з Ляхаўцаў мае аналагі ў мастацтве суседніх народаў. Так, напрыклад, блізкі да яго па стылю і тэхніцы выканання славацкі абраз «Мікола з жыціем» з музея ў Бардзьёве, датаваны XVI ст.102 У абодвух творах шмат агульнага ў кампазіцыі, каларыце і тыпажы. Толькі беларускі абраз Міколы больш экспрэсіўны па малюнку.
Гатычныя і рэнесансныя элементы прыкметны таксама і ў абразе «Тракайская мадонна», створаным у сярэдзіне XV ст. і часткова перапісаным у пачатку XVII ст. (Мастацкі музей ЛітССР). Гэты твор, які літоўскія даследчыкі лічаць беларускім 103, вызначаецца светлым лёгкім каларытам, мяккасцю форм і характарнасцю тыпажу. Тут перадача індывідуальных рыс характару настолькі канкрэтная, а адчувальнасць фактуры жывога цела настолькі шчырая, што твор болып падобны на партрэт, чым на абраз. Ён спалучае старажытную іканаграфію з новымі для мясцовага іканапісу, навеянымі еўрапейскім мастацтвам формамі.
Характэрная для мастацтва эпохі Адраджэння ўвага да зямной прыгажосці звычайнага чалавека, да яго пачуццяў і клопатаў была ўласціва і беларускаму мастацтву. Гэта ярка праявілася ў літаратуры, кніжнай гравюры і алтарным жывапісе. Некалькі менш — у іканапісе, дзе сказалася трываласць традыцый. Новыя павевы заўсёды ўспрымаліся іканапісам вельмі асцярожна і з адборам. Але тым пе менш і ў абразах усё часцей персанажы надзяляюцца індывідуальнымі рысамі, у сюжэтнай канве з’яўляюцца элементы бытавога, этнаграфічнага характару і часам элементы апавядальнасці. Пэўная
жанравасць пакуль што не перашкаджае глыбіпі і ўзнёсласці вобраза, г. зн. асноўным якасцям, захаваным ад старажытнарускага мастацтва. Больш таго, яна ўзбагачае жывапіс, надаючы яму непаўторны мясцовы каларыт. Такім чынам паступова фарміраваўся новы стыль.
Найбольш поўна прыкметы гэтага стылю раскрыліся ў трох апостальскіх абразах з былога іканастаса Сымонаўскай царквы ў Кажан-Гарадку (ДММ БССР) — «Лука і Сымон», «Павел і Іаан», «Іакаў і Іуда». Іх па апалогіі з двума апостальскімі абразамі кіеўскага Музея ўкраінскага мастацтва 104 можна аднесці да сярэдзіпы — другой паловы XVI ст.