Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
Дакладных звестак аб аргапізацыі працы мастакоў-жывапісцаў, на жаль, не захавалася. Адсутнасць сведчашіяў пра існаванне самастойных жывапісных цэхаў на Беларусі пры агульнай вельмі развітой цэхавой сістэме наводзіць на думку, што жывапісцы тут аб’ядноўваліся ў іншых арганізацыях, а менавіта ў традыцыйных арцелях пры манастырах, як, напрыклад, пры Куцеінскім манастыры ў Оршы72, і мелі свае навучальныя ўстановы, такія, як у Куцейні і на Украіне — у Лаўраве і Пачаеве 73. Магчыма таксама, што ў некаторых гарадах «малеры» ўваходзілі ў цэхі сумежных прафесій, напрыклад пазалотнікаў, пазументнікаў, або ў вельмі распаўсюджаныя на Беларусі цэхі і арцелі сніцараў (разьбяроўскульптараў). Пэўна вядома толькі тое, што мастакі карысталіся павагай і пашанай сваіх суайчыннікаў. А. Грушэўскі сведчыць, напрыклад, аб тым, што «князь Фёдар даў зямлю малеру Навошы і залатару Дзмітро-
71 Подобедова 0. II. ІІзученне русской средневековой монументальной жнвоплсл.— У кн.: Древнерусское ііскусство: Монументальная жлвоплсь XI—XVII вв. М„ 1980, с. 7.
72 Харламповнч К. В. Малоросснйское влпянле на велнкорусскую церковную жлзнь.— Казань, 1914, т. 1, с. 268.
73 Klosinska I. Ikony: Muzeum narodowe w Krakowie.— Krakow, 1973, s. 40.
вічу ў Жытчы» (пад Пінскам) 74. Гаворка ідзе пра таго самага Навошу, які ў XVI ст. размаляваў Пінскі замак 75. 3 дакументаў вядома таксама, што ў Брэсце ў XVI ст. вялікім надзелам зямлі валодаў «іконнік Апдрэй» 76. Аб павазе да майстроўжывапісцаў гаворыцца ў дакументах Міхайлаўскай царквы, што ў Тураве 77, дзе яны малявалі абразы і царскую браму, а таксама ў дакументах вядомага Бялыніцкага манастыра, дзе мастак Іосіф са сваімі памочнікамі ў 1761 г. размаляваў касцёл і частку кляштараў78 (да нашых дзён захаваўся роспіс трапезнай).
Важным фактарам развіцця рамесніцкай вытворчасці быў звычай пасылаць будучых майстроў «у вандроўку», г. зн. у вядомыя мастацкія цэнтры79, на ўдасканальванне майстэрства. Мяркуючы па творах беларускага станковага жывапісу XVI ст., уплывы еўрапейскага, асабліва паўднёваславянскага, а таксама польскага, нямецкага і нідэрландскага мастацтва кранулі і яго. Можна думаць, што здарылася гэта не толькі з прычыны развітых у той час гандлёвых зносін, але і ў сувязі з непасрэдным культурным абменам 80.
74 Грушевскнй А. Пннское Полесье.— Кнев, 1903, с. 133—134.
75 Ревнзня пуіц н переходов звернных в бывшем Велнком княжестве Лнтовском.— Внльна, 1867, с. 256, 257.
76 Опнсь староства Берестейского 1566 г.— Документы архпва Мнннстерства юстнцнн. М., 1897, т. 1, с. 206, 216.
77 ЦДГА БССР (Мінск), ф. 953, воп. 1, адз. зах. 3, л. 3—5.
78 ЦДГА ЛітССР, ф. 694, воп. 1, д. 4360, л. 164, 175.
79 Копысскнй 3. Ю. Соцнально-поліітнческое развнтне городов Белоруссші в XVI —первой половппе XVII в.— Мн., 1975, с. 51—54.
80 Крыжановскнй С. М. Славянсклй Краков. Древностн: Тр. Моск. археол. о-ва, 1875—1876, т. 11, вып. 1—2, с. 120—134; Эттннгер П. Русская церковная стеноішсь в средневековой Польше.— Старые годы. М., 1915, № 1, 2.
Твораў беларускага станковага жывапісу, якія датуюцца рапей XIV—XV стст., не знойдзена. У XIV—XVI стст. абразы і партрэты свецкіх асоб пісаліся пераважна па дошках па ляўкасу (крэйда на клеевай аснове) тэмпернымі, радзей алейнымі фарбамі. Сустракаецца і змешаная тэхніка, калі па тэмпернаму жывапісу асобныя дэталі, напрыклад складкі адзення, прапісваліся алеем («Адзігітрыя Іерусалімская» са Здзітава ў МСБК). Дошкі, часцей сасновыя, ліпавыя або дубовыя, змацоўваліся паміж сабой скразнымі шпонамі (сустрэчныя і аднабаковыя ўжываліся рэдка). Большасць абразоў мае павалаку — палатняную насцілку, якая наклейвалася з вонкавага боку на дошку перад тым, як нанесці на яе ляўкас. Накладвалася павалака ў месцах сутыкнення дошак, а ў некаторых выпадках прыкрывала ўсю паверхню і такім чынам надзейна змацоўвала тоўсты пласт ляўкасу з дошкамі. Пасля гэтага фон абраза ўпрыгожваўся рэльефным арнаментам, які ў сваю чаргу пакрываўся золатам або серабром, а часам і проста вохрай. Часта ўжываліся металічныя або драўляныя пазалочаныя накладныя рызы (шаты) на выяве ўбрання ці яго дэталях.
Яркая асаблівасць беларускага станковага жывапісу — шырокае ўжыванне ў яго дэкаратыўнай сістэме пластычных сродкаў: разьбы і лепкі па ляўкасу, накладных элементаў, разьбяных ліштваў, кіётаў, фератронаў (невялікія разьбяныя алтарыкі), чаканеных шат — усяго таго, што надавала твору падкрэсленую дэкаратыўнасць. Гэта сведчыць пра пранікненне ў беларускі іканапіс тэхнічных прыёмаў і густаў народнага бытавога мастацтва.
Фарбавая паверхня абразоў, выкапаных на дошках, пакрывалася ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы. У адрозненне ад тэхнікі рускага іканапісу пакост у якасці пакрыцця ўжываўся рэдка. Таму колер з цягам
часу хаця і цямнеў, але не пакрываўся суцэлыіай чорпай плеўкай, што адбывалася пры выкарыстанні пакосту. Многія абразы на працягу свайго шматвяковага існавання абнаўляліся і перапісваліся ў адпаведнасці са зменай густаў. Зараз яны рэстаўрыруюцца, раскрываюцца ад пазнейшых напластаванняў. Рэстаўрацыя служыць не толькі выратаванню твораў, але і спрыяе вывучэнню тэхнікі і тэхналогіі іх стварэння.
Беларускія абразы пачынаючы з XVI ст. рабіліся без дакладных графічных узораў або «прорысаў» (малюнкаў для капіравання) і вызначаліся даволі свабоднай трактоўкай кампазіцыі, тыпажу і дэталей. Што да жывапісу на палатне, то ён сустракаецца толькі з канца XVI ст. і да XVIII ст. распаўсюджаны значна менш, чым малярства на дошках, а ў XVIII ст. становіцца паўсюднай з’явай.
Меркаваць аб характары беларускага станковага жывапісу да XVI ст. можна толькі па асобных творах, якія захаваліся. Аднак шматлікія звесткі ў дакументах і краязнаўчай літаратуры дапаўняюць агульную карціну яго развіцця. Напрыклад, вядома, што ў Крутагор’і (зараз г. п. Дзяржынск) знаходзіўся абраз з подпісам: «Крутагор’е 1146» 81. Прыкладна ў гэты ж час славутая асветніца Ефрасіння Полацкая выпісала з Візантыі абраз Эфескай маці боскай для таго, каб упрыгожыць толькі што пабудаваны Спаса-Праабражэнскі манастыр82. Наяўнасць знакамітага візантыйскага твора ў Полацку не магла не паўплываць на развіццё мясцовага жывапісу.
81 ІІсторнко-статнстнческое опясанне Мннской епархнн, составленное ректором Мннской духовной семннарші Нлколаем. — СПб., 1864, с. 9.
82 Батюшков П. Н. Белоруссня н Ллтва.— СПб., 1890, с. 29, 31 (зараз твор знаходзіцца ў Рускім музеі ў Ленінградзе).
Маюцца звесткі аб страчаных абразах і больш позняга часу, напрыклад аб славутым «Дзмітрыі Салунскім», што знаходзіўся ў Дзмітрыеўскай царкве мястэчка Шчорсы (зараз вёска ў Гродзенскай вобласці), на абкладзе якога быў надпіс «Узяты ў Літву 1386 г.» У «Працах Маскоўскага археалагічнага таварыства» 83 змешчаны здымак абраза, які класіфікуюць як «старажытнарускі» твор. Мяркуючы па здымку, абраз сапраўды блізкі да ўзораў XIV ст. Пра гэта сведчыць тып даспехаў у выглядзе тонкіх пласцінак, а таксама жорсткія абрысы форм.
У адным з найбольш старажытных на Беларусі пінскім Ляшчынскім манастыры ў мінулым стагоддзі знаходзіўся вядомы на Палессі абраз «Успенне маці боскай» XIV ст. У працах краязнаўцы А. Мілавідава, прысвечаных Піншчыне 84, а таксама Л. Паеўскага 85, прысвечаных Брэсту і Брэсцкаму наваколлю, адзпачаецца шмат абразоў, якія ўжо ў XVII — XVIII стст. лічыліся старажытнымі. Аб старажытных абразах на брэсцкім Палессі маецца шмат звестак у вопісах прыходаў за 1759 і 1773 гг.86, a таксама ў болып ранніх вопісах кобрынскага Спаскага і слуцкага Троіцкага манастыроў. У Слуцку, напрыклад, упамінаецца «абраз Тройцы, пісаны на золаце». Вельмі важна для вывучэння жывапісу таго часу наяўнасць падпісных (данатарскіх) абразоў. Напрыклад, у в. Азяты на Брэст-
83 Хребтовіч-Бутенев. ІІкона Дмітрля Солупского в селе ІЦорсы Новогрудского уезда.— Древностн. М., 1912, т. 4, с. 229, 300, л. XIX.
84 Мпловлдов А. Церковно-археологпческне памятнлкп города Ппнска.— Мннскне губ. ведомостп 1898 г., № 17, с. 2.
85 Паевсклй Л. Город Брест-Лнтовск л его древнпе храмы.— Гродпо, 1894, с. 26, 63, 64.
86 ЦДГА ЛітССР (г. Вільнюс), ф. 634, воп. 1, адз. зах. 48, л. 89, 306, 311, 322; адз. зах. 50, л. 21—61.
чыне захоўваўся ў царкве абраз Міколы Цудатворца XV ст., па якім былі намаляваны будаўнікі (данатары) царквы — муж і жонка Гайкі87. У сваёй «Хроніцы» А. Трубніцкі прыводзіць запіс за 1708 г. аб тым, што
124. Замілаванне.
Абраз з Маларыты Брэсцкай вобл. XIV—XV стст. Фрагмент. МСБК
«абраз прэсвятой Дзевы брамнай, пісаны ў старажытныя часы, у Богаяўленскай царкве згарэў» 88. У дарожных запісах стольніка П. Е. Талстога, які наведаў Магілёўшчыну ў 1697 г., гаворыцца пра ўбранне Багаяўленскай царквы брацкага манастыра ў Магілёве, якая была распісана фрэскамі, мела пазалочаны разьбяны іканастас і шмат старажытных абра-
87 Тр. IX археол. сьезда в Внльне 1893 г.— М„ 1885, т. 1, с. 87.
88 Трубннцкнй А. Хронпка белорусского города Могнлева (1601—1796), 1887, с. 68.
зоў89. У кнізе В. Г. Краснянскага, прысвечанай Мсціславу, змешчапы здымак абраза прападобнага Апуфрыя з выявай княжыча Юрыя — сына мсціслаўскага князя С. А. Лугвенія 90. М. С. Кацар датуе яго XV ст.91
Адметная рыса вобразна-выяўленчага ладу найбольш старажытных твораў жывапісу, якія захаваліся да нашага часу ад канца XIV, XV і пачатку XVI ст.,— яскравая сувязь з традыцыямі візантыйскага і старажытнарускага мастацтва. Яна праглядаецца ў іканаграфіі, выяўленчай сістэме і, што асабліва важна, у характары вобразна-паэтычных уяўленпяў. Творы вызначаюцца глыбокай пранікнёнасцю пачуццяў, апантанасцю характараў і поўнай адсутпасцю прыкмет апавядальнасці. Самаму ранняму твору «Маці боская Замілаванне» (Елеуса) з Маларыты (МСБК) уласцівы лірызм і нават некаторая інтымнасць настрою, што выяўлена праз пластычнасць сілуэта і мадэліруючых ліній і праз мяккасць каларыту. Яе па стылю можна аднесці да палеалогаўскага адраджэння і на гэтай падставе, а таксама па аналогіі з аднайменпым датавапым сербскім абразом у музеі Нікасіі 92 — да канца XIV — першага дзесяцігоддзя XV ст. Як і сербскі абраз, «Замілаванне» з Маларыты мае стрыманы густы колер з перавагай прыглушанага чырвонага, які суцэльным слоем пакрывае мафорый Марыі. У абодвух творах складкі адзення драпіраваны зусім аднолькава, крысо мафорыя ўпрыгожана жорсткімі залатымі махрамі і арнаментавана грэчаскім надпісам. Вельмі падобна,