• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Гісторыя беларускага мастацтва

    Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 304с.
    Мінск 1987
    123.59 МБ
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 4: 1917—1941 гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Гісторыя беларускага мастацтва
    Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
    У Швецыі захавалася некалькі партрэтаў Сігізмупда I Старога ў рост, напісаных беларускімі мастакамі каля 1520 г.126 На адным з іх постаць князя ў тры чвэрці на нейтральным фоне. Князь намаляваны ў доўгім футры з вялікім каўнерам. Тонам вылучаны твар і рукі. Трактоўка вобраза тыпова рэнесансная. Вялікая ўвага надаецца выяўленню псіхалагічнага стану персанажа: засяроджаны адкрыты позірк, старанна выпісаныя рысы твару. У партрэце хутчэй увасоблены рысы вучонагагуманіста, чым манарха.
    У другім партрэце Сігізмунда I Старога пераплятаюцца рысы гатычпа-рэнесансныя і маньерыстычныя. Цёмны сілуэт фігуры даецца на нейтральным фоне. Постаць паказана ў хадзе, выразныя жэсты. У той жа час застылы, безжыццёвы твар, што сведчыць пра ўплыў сярэдневяковай традыцыі.
    У другой палове XVI ст. жывапісны партрэт выходзіць за межы каралеўска-велікакняжацкага палаца. Адбываецца жанравая дыферэнцыяцыя партрэта. Ён усё болып вызваляецца ад сярэдневякова-гатычных рыс і падпадае пад даволі адчувальны ўплыў маньерызму.
    Маральны клімат Контррэфармацыі, які пэўным чынам уплываў на развіццё ўсяго беларускага мастацтва
    125 Siownik..., 1971, t. 1, s. 38.
    126 Dobrowolski T. Polskie malarstwo portretowe.— Krakow, 1948, s. 70—71.
    XVI ct., прьшёс y беларускі партрэтны жывапіс атмасферу трывогі, замкнёнасці герояў у сабе. З’явіўся асобны жанр партрэта — партрэт духоўнай асобы.
    Найболып ранні ў гэтым жанры і характэрны партрэт біскупа Мельхіёра Гедройца (1537—1609), створаны ў 1585 г., з калекцыі Нясвіжскага замка. Партрэт паясны, з прыкметамі сацыяльнага становішча партрэтаванага. Мастак імкнуўся паказаць Гедройца як адданага служку Ватыкана, па-ханжаску стрыманага і задуменнага. У руках біскупа — крыж. Гэта не толькі кампазіцыйны прыём, каб абыграць рукі, але і іконаграфічная дэталь з ідэалагічным падтэкстам. Адначасова на партрэце — прадстаўнік магутнага феадальнага роду, аб чым сведчаць герб, залатыя пярсцёнкі, іншыя каштоўныя рэчы. У гэтым партрэце ўпершышо ў беларускім жывапісе былі сфармуляваны асноўныя ідэйна-мастацкія прынцыпы партрэта духоўнай асобы перыяду Контррэфармацыі.
    3 канца XVI ст. вядомы шэраг партрэтаў, створаных у розных месцах Беларусі. Аб’ядноўвае іх наяўнасць рыс, звязаных з традыцыямі славяна-візантыйскага іканапісу. Гэта партрэты з Супрасльскага праваслаўнага манастыра Благавешчання: фундатара Аляксандра Хадкевіча і кіеўскага мітрапаліта Іосіфа Солтана. Абедзве фігуры напісаны на дошцы ў рост. Хадкевіч — сутулы, каржакаваты стары, з доўгай акладзістай барадой. Вытанчаныя рысы твару — высокі лоб, доўгі нос, рашучы погляд вялікіх вачэй — нагадваюць, з аднаго боку, біблейскі персанаж, з другога — абагульнены беларускі фальклорнаэтнічны тып. Славяна-візантыйская іканапісная традыцыя праяўляецца ў статычнасці і застыласці постаці, нерухомасці позірку.
    У партрэце мітрапаліта Іосіфа Солтана мастак падкрэслівае значнасць асобы. Сілуэт абагульнены, уся ўвага сканцэнтравана на твары, які
    вьшісаны дасканала. Мітрапаліт эпічна велічны, задуменны. Як і ў папярэднім творы, тут традыцыйная лінеарна-плоскасная форма спалучаецца з умоўнай святлацешію, застыласцю і нерухомасцю. Фон за спіной фігуры вырашаецца драпіроўкай — элементам, характэрным для рэнесапснага жывапісу.
    Побач з Вілыіяй, Нясвіжам і Супраслем у апошняй чвэрці XVI ст.
    раных тут, належыць партрэт княгіні Кацярыны Слуцкай (1580). Княгіня паказана амаль франтальна, пакаленна, у адзенні ўдавы. Рукі на каленях складзены накрыж, у правай — белая хустачка, якая разам з жалобным строем адзення сімвалізуе сямейнае гора. Побач — столік, пакрыты чырвонай драпіроўкай. Усю ўвагу мастак засяроджвае на твары
    134. Невядомы аўтар.
    Партрэт Міхаіла Барысавіча.
    Канец XVI — пач. XVII ст. ДММ БССР
    буйным цэнтрам партрэтнага мастацтва становіцца Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала некалькі мастакоў, прозвішчы якіх, на жаль, засталіся невядомымі. Да ліку найболып значных твораў, ство-
    135. Невядомы аўтар. Партрэт Міхаіла Барысавіча. Канец XVI— пач. XVII ст. Фрагмент. ДММ БССР
    княгіні — уводзіць крыніцу святла, якая знаходзіцца па-за карцінай. У твары вельмі адчувальныя рэалістычныя рысы. Мастак малюе поўную здароўя і жыццёвых сіл жанчыну. Княгіня смуткуе, але гэта смутак стрыманы, без роспачы, поўны ўласнай годнасці ўладарнай і ганарлівай арыстакраткі. Аўтар добра валодае малюнкам, адчувае аб’ём і пластыку. Побач з рэнесанснай ураўнаважанасцю і спакоем у партрэце заўважаюцца рысы маньерызму: рафінаванасць, паказная веліч і г. д.
    Да нашага часу дайшло яшчэ некалькі партрэтаў слуцкіх князёў XVI ст. Сярод іх — партрэт Юрыя Юр’евіча Алелькавіча ў авале ў тры чвэрці, у прадстаўнічай, поўнай уласнай годнасці позе. Правая рука на поясе, левая — на рукаятцы шпагі. Мастак спрабуе перадаць грамадзянскія і чалавечыя якасці князя, паказаць яго чалавекам цнатлівым і добрым. Партрэт выкананы ў іканапіснай манеры — лінеарнасць, сілуэтнасць, застыласць постаці і погляду і г. д. Прэвалюе святлоценявая падача формы твару, рук, драпіроўкі. Па такой жа кампазіцыйнай схеме зроблены партрэт заснавальніка роду Аляксандра Алелькавіча (памёр у 1454 г.).
    Да XVI ст. адносіцца яшчэ адзін выдатны помнік беларускага жывапісу — партрэт Кацярыны Астрожскай. Жонка аднаго з заможных магнатаў паказана ганарлівай і непрыступнай. Кацярына Астрожская намалявана ў рост у касцюме іспанскай моды. 3-пад багата аздобленага жамчужынамі галаўнога ўбору спадае доўгая накідка. Сукенка аліўкава-ружовага колеру з багата вышытымі арнаментальнымі ўзорамі расліннага і жывёльнага характару. На плечы накінуты кароткі плашч-пелярына, падбіты футрам і аздоблены залатым шыццём і жамчужынамі. У левай руцэ княгіня трымае рукавічку і канец накідкі. Правая рука ляжыць на стале, які пакрыты чырвоным абрусам з залатымі матузамі. На стале — гадзіннік падарожнага тыпу і ключ ад яго як сімвал хуткабежнасці часу і абмежаванасці чалавечага жыцця.
    Кампазіцыя партрэта пабудавана па дыяганальна-цэнтрычнай схеме, прыкладна такой, якая ў аснове партрэтаў Кацярыны Слуцкай і Мельхіёра Гедройца. Мастак шмат увагі аддаў паказу цудоўна вышытай сукенкі, атрыбутаў княжацкай улады — кароны і герба. Вытанчаны застылы твар прыгожа мадэліраваны
    складаным колерам. Блізкасць да партрэта Кацярыны Слуцкай праяўляецца і ў рэнесансна-маньерыстычным разуменні чалавека. Постаць і твар трактаваны вялікімі плоскаснадэкаратыўнымі плямамі і нагадваюць «пастэльны, крыху прыглушаны ў колеры габелен» 127.
    Вялікі матэрыял для даследчыкаў жывапісу даюць так званыя «галерэі продкаў», якія былі шырока прадстаўлены ў маёнтках амаль усіх буйных магнатаў Беларусі. Да нашага часу дайшлі, пераважна ў гравюрах, партрэтныя галерэі Радзівілаў, Сапегаў, Тышкевічаў і некаторых іншых.
    Партрэт польскай каралевы Барбары Радзівіл, каранаванай у 1550 г., вядомы па гравюры нясвіжскага мастака Гершкі Ляйбовіча, выдадзенай у 1758 г. у рэпрэзентатыўным выданні «Іканаграфія княжацкага роду Радзівілаў» 128. Вядома, што арыгінал захоўваўся ў Нясвіжы129. На паясной выяве Барбара Радзівіл паказана амаль у фас, галава павернута крыху ў бок. Усю ўвагу мастак засяродзіў на паказе багатага адзення каралевы. Праз незлічоныя жамчужыны на яе галаўным уборы, залатыя ланцужкі, падвескі, аздобленыя каштоўнымі камянямі, і іншыя ўпрыгожанні аўтар дакладна перадае пластыку твару, але духоўны свет партрэтаванай застаецца нераскрытым. Выявы з такой трактоўкай асобы атрымалі назву касцюміраваных партрэтаў і вельмі часта сустракаюц-
    127 Dobrowolski Т. Polskie malarstwo portretowe, s. 82.
    128 leones Familiae Ducalis Radivilianae ex originalibus in gozophilacio Ordinationis ab antiquo servatis picturis desumptae instructionibus historica genealogicis ex documentis authenticis compendiose illustratae ab Anno Virginei partus 1346 ad Annum 1758 deductae. Nesvisii.
    129 Гэты партрэт дайшоў да нас у копіях XVIII ст. На пачатку XX ст. адна з іх знаходзілася ў Манькавіцкім палацы Радзівілаў (каля Століна), другая — у
    Нясвіжскім.
    ца ў беларускім жывапісе XVI — пачатку XIX ст.
    3 нясвіжскага выдання вядомы і гравіраваныя Ляйбовічам па арыгіналах партрэты віцебскай князёўны
    званыя «фантастычныя» партрэты продкаў 131.
    Захавалася і некалькі арыгінальных жывапісных твораў, якія раней упрыгожвалі «галерэі продкаў». Гэ-
    136. Невядомы аўтар. Партрэт Юрыя Радзівіла. 2-я пал. XVI ст. ДММ БССР
    Оўкі (Пракседы) Радзівіл, Мікалая I Радзівіла, яго жонкі Ганны з роду Святаполк-Чацвярцінскіх (канеп XIV — пач. XV ст.) і інш. 130 Можна ставіць пад сумненне верагоднасць гэтых партрэтных выяў у сувязі з тым, што беларуска-літоўскія магнаты, каб паўней прадставіць сваю радаслоўную, заказвалі мастакам так
    130 Кацер М. С. ІІзобразптельное нскусство Белоруссяп дооктябрьского перяода, с. 44—45.
    137. Невядомы аўтар. Партрэт Юрыя Радзівіла. 2-я пал. XVI ст. Фрагмент.
    ДММ БССР
    тыя партрэты каштоўныя тым, што па іх можна меркаваць і аб жывапісна-пластычным ладзе твораў, якія да нас не дайшлі.
    У варшаўскім Нацыянальным музеі захоўваецца рэпрэзентатыўны партрэт Юрыя Васільевіча Тышкевіча (канец XVI ст.) — старосты ваўкавыскага, брэсцкага ваяводы, які валодаў буйнымі маёнткамі ў Бярдзічаве і Лагойску. У 1555 і 1556 гг.
    131 У Нацыянальным музеі ў Варшаве захоўваецца партрэт аднаго з пачьшальнікаў роду Тышкевічаў — Цімафея Тышкевіча (жыў у XV ст.), выкананы ў першай палове XVII ст. для галерэі продкаў гэтага магнацкага роду (Гл.: Portrety osobistosci polskich w Palacu w Wilanowie.—Warszawa, 1967, s. 218).
    Тышкевіч быў паслом Вялікага княства Літоўскага ў Маскве. Ён паказаны чалавекам «сугуба цывільным»: крыху паўнаватая постаць у плашчы, правай рукой ён абапіраецца на кій. Звяртае ўвагу надзвычай індывідуалізаваны, глыбокі па псіхалагічнай распрацоўцы вобраз. Дасканала выпісаны рысы твару, невялікая акладзістая барада. Ва ўсім абліччы ваяводы адчуваецца спакойпая веліч упэўненага ў сабе чалавека.
    Зусім іншым прадстае ва ўяўленні мастака XVI ст. Мікалай Юр’евіч Радзівіл (Руды), вялікі гетман літоўскі. У знешнім абліччы гэтага чалавека адбіліся падзеі, якія суправаджалі яго на працягу доўгага жыцця. Гетман засяроджаны, неспакойны, ён нібы напагатове: нервовы сухаваты твар, пранізлівыя вочы, прыўзнятыя бровы, моцна сціснутыя губы, высокі лоб. Пра ваенныя заслугі гетмана сведчаць шматлікія ўзнагароды і ордэнскія ленты, якія ўпрыгожваюць яго шыю і плечы. Накінуты на плечы плашч падбіты дарагім собалем, у руках — булава як сімвал улады.