Гісторыя беларускага мастацтва Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 304с.
Мінск 1987
123.59 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
176 Добрянскнй Ф. Ошісапне рукопнсей Внленской публнчпой бнблнотекн, церковно-славянскнх я русскнх.— Внлыіа, 1882, с. XXIII.
177 Захоўваюцца ў навуковай бібліятэцы АН ЛітССР.
Арнаментыка беларускіх рукапісаў XIV—XVI стст. мае шмат агульных рыс з аздобай тагачасных рускіх і ўкраінскіх помнікаў пісьменства.
157. Буквіца. Мсціжскае евангелле. XIV ст.
Стылістыка фігурных мініяцюр не з’яўляецца выключэннем. У рукапісах XI V ст. пануюць развітыя формы тэраталогіі, якую ў XV—XVI стст. змяняе балканскі, новавізантыйскі, a пазней старадрукарскі стыль.
Прозвішчы перапісчыкаў, а тым больш мініяцюрыстаў у тагачасных рукапісах сустракаюцца рэдка. Як сведчаць прыпіскі, найбольшая іх колькасць паходзіць з Супрасля: Афанасій Свідзерскі, Гервасій Кішчык, Самуйла Піліхоўскі, Фёдар Семяновіч, Алезій Плашкевіч, Стэфан Каханевіч і інш. 3 літаратурных крыніц вядомы таксама Бярозка і Іакімец з Навагрудка, Мелахвей і Юры Алелькавічы са Слуцка, Ермалай з Жыровіч, Васіль Амальяненскі і Арцёмій з Віцебска, Іван Калінковіч, Матфей дзесяты і Фёдар з Вільні,
Парфён з Пінска, Савасцян Аўрамаў з Ноблі, майстар Андрэйчына, Лука Смалянін, Сенка Смалянін, Савелі Няфедзявіч з Полацка і яшчэ каля дзесяці перапісчыкаў з розных беларускіх гарадоў, асобныя з іх былі, магчыма, і мастакамі178.
Нягледзячы на тое што ў беларускі кніжны жывапіс досыць рана пачалі пранікаць раманскія ўплывы, да канца XIV ст. у ім дамінавала візантыйская мастацкая традыцыя, галоўным перадатчыкам якой былі, відаць, Балгарыя і Сербія. У канцы XIV ст., ратуючыся ад туркаў, у Вялікае княства Літоўскае перасяляліся некаторыя балгарскія і сербскія ілюміпатары кніг. У часы Альгерда іх прыняў навагрудскі мітрапаліт Кіпрыён, серб па паходжанню. Пры Вітаўце ў Вільні жыў мітрапаліт — балгарын Грыгорый Цамблак, пры Казіміры — Грыгорый. Балгарскія і сербскія ілюмінатары кніг знайшлі прытулак у беларускіх манастырах. У іх, можна меркаваць, былі вучні з асяроддзя мясцовага насельніцтва.
Разам з тым у Вялікім княстве Літоўскім працавалі і заходнееўрапейскія майстры. Пасля ўвядзення хрысціянства пры Ягайле (1387) у манастырах побач з праваслаўнымі з’явіліся і каталіцкія рукапісы. У другой палове XV ст. у бібліятэкі беларускіх і літоўскіх магнатаў сталі паступаць заходнееўрапейскія інкунабулы з гравюрамі 179.
Адзначаныя факты, несумненна, уздзейнічалі на фарміраванне мініяцюры XIV—XVI стст., стылістыка якой не ўкладваецца ў формы адной толькі візантыйскай або заходняй
178 Добрянскнй Ф. Опнсанне рукопнсей..., № 45, 114, 116, 192, 197, 149, 164; Кацар М. Беларуская мініяцюра і гравюра.— Літ. і маст., 1945, 22 ліст.; Палеес С. Помнікі мастацтва рукапіснай кнігі.— Літ. і маст., 1940, 17 жніўня.
179 Адомонпс Т. П. Нскусство Лптвы.— У кн.: Нсторня нскусства народов СССР XIV-XVII вв. М., 1977.
мастацкай арыентацыі. Беларускія мініяцюрысты значна перапрацоўвалі візантыйскія і заходнееўрапейскія першакрыніцы, у выпіку чаго іх пра-
158. Буквіца. Мсціслаўскае евангелле. XIV ст.
цы мелі ўласны твар, адрозніваліся характэрнымі асаблівасцямі.
Як адзначана, у XIV ст. у афармленні беларускіх рукапісаў пануе развіты тэраталагічны стыль, першапачатковыя формы якога сустракаліся ўжо ў XII—XIII стст. Тэраталагічныя матывы паступова ўскладняліся, станавіліся больш экспрэсіўнымі. Для іх характэрны камбінацыі дзівосных жывёльных форм і «раменнага» пляцення. У загалоўных літарах тэраталагічнага стылю( а яны ў аздобе рукапісаў часцей за ўсё дамінавалі) спалучэнні пляцення са звярынымі матывамі нярэдка паруіпаюць абрысы літар, ускладняюць іх чытальнасць. У фантастычную кампазіцыю ініцыялаў разам з гратэскнымі птушкамі і звярамі часам уваходзілі выявы чалавечых галоў, фігур.
Асобныя ініцыялы набывалі пры гэтым жанравы характар.
У беларускай тэраталогіі праследжваюцца агульныя рысы з ноўгарадскай. Агульнасць заўважаецца як у тоеснасці матываў, так і ў манеры выканання: контурнасць, мадэліроўка чырвоным, зялёным і жоўтым колерам і г. д. Але «моманты рэалізму і пластыкі прабіваюцца праз беларускую тэраталогію ў значпа больш моцнай ступені, чым у ноўгарадскім мастацтве» 180.
Сярод рукапісаў, у аздобе якіх пануюць развітыя формы тэраталогіі, вылучаецца Мсціжскае евангелле XIV ст. На першым аркушы яго змешчаны неразборлівы запіс: «...сне евангелне наданье церквн велнкого ІОрья... пану Мнхайлу с'ь пріятельмн на вечность... п ннхто его не маеть ннчпм’ь турбоватн. Васнлей, пань Менскнй, рукою власною напнсал». Далей паведамляецца, што той жа Васіль, «бурмістр месца Менскага, да Мсціжы да Юр’я светлого отдал'ь...» 181. Магчыма, Мсціжскае евангелле перапісана і аздоблена ў Мінску, адкуль трапіла ў Мсціж.
На адвароце першага аркуша рукапісу намалявана тэраталагічная застаўка, якая сілуэтам нагадвае храм. Зверху замест крыжа — візантыйская кветка «крын», ніжэй — грыфоны і хімеры. Верхні грыфон нагадвае аленя, з рота якога ўецца, нібы язык, доўгі рамень. Застаўка прыгожая па каларыту: бледна-жоўты колер на блакітным фоне гучыць мажорна і маляўніча.
Мсціжскае евангелле асабліва цікавае шматлікімі ініцыяламі, выкананымі ў формах развітой тэраталогіі. На некаторых старонках дадзены
180 Некрасов А. II. Древнерусское нскусство.— М., 1937, с. 214.
181 Добрянскнй Ф. Опнсашіе рукопнсей Внленской публнчной бнблнотекл..., с. 6.— Рукапіс зах. у рукап. аддз. Бібліятэкі АН ЛітССР у Вільнюсе.
па тры вялікія літары, малюнак якіх нідзе не паўтараецца (напрыклад, літара «В» намалявана больш як у дваццаці варыянтах).
Найбольш мастацкія і самабытныя ініцыялы з выявамі чалавечых фігур. Асабліва цікавы ініцыял «В» (л. 77), дзе паказан селянін, які рыдлёўкай капае зямлю. Падобны малюнак — рэдкая з’ява ў тагачасным усходнеславянскім мастацтве. Толькі ў Пскоўскім уставе XIV ст. намалявана фігура з рыдлёўкай, але там яна паказана ляжачай. Матыў працы ў
папярэднім ініцыяле, чалавек апрануты тут у доўгае, падпяразанае рамянём адзенне.
Выразны тэраталагічны стыль характэрны і для ініцыялаў Полацкага нядзельнага евангелля XIV ст., на якое ў свой час звярнуў увагу У. Стасаў |82. У адрозненне ад Мсціжскага евангелля з яго ярка выяўленай жан-
159. Евангеліст Лука. Шарашоускае евангелле. XVI ст.
піь
ініцыяле Мсціжскага евангелля адлюстраваны ўпершыню.
He менш выразная загалоўная літара на л. 160, дзе намаляваны сядзячы чалавек з гусаком. Яго фігура звернута да гледача, а галава дадзена ў профіль. Дзякуючы гэтаму дасягнута жыццёвасць паставы. Як і на
равай трактоўкай асобных загалоўных літар, у ініцыялах полацкага рукапісу пераважае складанае пляцен-
182 Стасов В. Славянскнй н восточный орнамент по рукопнсям древпего н нового временн.— СПб., 1887, табл. ХСІ, рыс. 1-23.
160. Евангеліст Іаан. Шарашоўскае евангелле.
XVI ст.
не, адлюстравапы гратэскныя пачвары. Моцна звязаныя рамянямі, яны як бы вырываюцца з іх, каб кінуцца адзін на аднаго. Выявы поўныя руху, дынамікі і сілы. Імкненне парваць путы, пераадолець перашкоды — Ta­nia матывы гэтых загадкавых і складаных па сваёй кампазіцыйнай будове літар.
Тэраталагічная трактоўка ініцыялаў характэрна і для большасці іншых рукапісаў XIV ст.: Грыгорыя папы Рымскага бяседы XIV ст. з Супрасльскага манастыра, урывак з евангелля XIV ст., Друцкага евангелля, Смаленскага псалтыра 1395 г. і інш.
У канцы XIV — пачатку XV ст. у беларускіх рукапісах тэраталогію змяняе балканскі стыль з характэрнымі для яго кругамі ў некалькі ярусаў, рознымі рашоткамі, «васьмёр-
камі» і складанымі перапляценнямі геаметрычных форм — квадратаў, прамавугольнікаў, ромбаў і г. д. Развіты балканскі стыль пануе ў застаўках другога Тураўскага, Шарашоўскага, Віцебскага, Жыровіцкага (усе XV ст.) евангелляў і інш.
У XIV ст. у мініяцюрах асобных рукапісаў узмацняюцца рысы рэалізму, заўважаецца пэўны адыход ад візантыйскіх канонаў, матэрыялізацыя выявы, цікавасць да жывапісных сродкаў. Некалькі пашыраецца кола тэм і вобразаў, мініяцюры ўзбагачаюцца натурнымі назіраннямі. Яны як бы набліжаюцца да ілюзіяністычнай карціны з яе рэальнай асновай.
Адзпачаныя асаблівасці найбольш яскрава выяўляюцца ў васемнаццаці мініяцюрах слаба вывучанага Лаўрышаўскага евангелля, створанага па
Навагрудчыне ў пачатку XIV ст.183 Большасць з іх выкананы на асобных лістах пергаментнага рукапісу. Апрача выяў евангелістаў тут змешчаны малюнкі «Варлаам і Іасааф», «Уезд у Іерусалім», «Архангел Міхаіл» і інш. Адметныя рысы — жанравасць, апавядальнасць, уменне мастака выяўленчымі сродкамі расказаць пра тую ці іншую падзею. Асобныя сцэны трактуюцца з лёгкім гумарам, што надае мініяцюрам жыццёвую пераканаўчасць. Паказальная ў гэтым сэнсе мініяцюра «Уезд у Іерусалім». Агульнае кампазіцыйнае вырашэнне тут, праўда, традыцыйнае. Але мастак нечакана ажыўляе яго выявай падлеткаў, што назіраюць за гэтай сцэнай, у нацыянальным беларускім адзенні.
Жыццёвымі сцэнамі, дэталямі перапоўнены і мініяцюры з вобразамі евангелістаў, лепшай сярод якіх з’яўляецца «Іаан». Фігура Іаана намалявана ў складаным руху: галава павернута да гледача, правая рука працягнута да кнігі, што ляжыць на стале. Па-майстэрску выпісаны твар мае партрэтны характар. Як і іпшыя выявы Лаўрышаўскага евангелля гэта мініяцюра гаворыць аб узмацненні кантактаў мастацтва з жыццём, увазе творцаў да ўласна мастацкага пачатку, да самога жывапісу. У асобных мініяцюрах Лаўрышаўскага евангелля адчуваюцца водгукі грэкаэліністычнага мастацтва. Такія малюнкі з вобразатворамі Хрыста, архангела Міхаіла, у трактоўцы якіх адчуваюцца рысы антычнай прыгажосці.
Па тэхніцы выканання мініяцюры Лаўрышаўскага евангелля не аднолькавыя. Адны з іх азначаны толькі лёгкім контурам, другія распрацаваны ў колеры. Гэта дае рэдкую для
тых часоў магчымасць прасачыць працэс працы мініяцюрыста — ад эскіза да закончаных вобразаў. Відаць, контурныя малюнкі былі падрыхтоўчымі працамі мастака, якія ён разлічваў закончыць, але па нейкіх прычынах не паспеў гэта зрабіць.
Мініяцюры Лаўрышаўскага евангелля — ключавыя помнікі жывапісу. Яны сведчаць, што ўжо ў пачатку XIV ст. у ім пачаў памячацца пэўны адыход ад візантыйскіх схем і канонаў. У мастакоў з’явілася цікавасць да форм заходнееўрапейскага мастацтва. На думку Г. С. Паповай, у гэтых мініяцюрах «зусім відавочнае выкарыстанне мпогіх элементаў гатычнага стылю» 184.