Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Такі ж абыякавы, некалькі інфантыльны выраз твару, які ў канцы XVII ст. з’яўляўся эталонам бязгрэшнасці і святасці, можна бачыць і на абразе «Архангел Міхаіл» з Чэрска. Прадстаўлены на ім пабедрана малады крылаты воін глядзіць прама на гледача. Твар Міхаіла, амаль дзявочых абрысаў, рэзка кантрастуе з абліччам магутнага воіна, апранутага ў пласціністы панцыр з варанёнай сталі, з цяжкім бранявым поясам, упрыгожаным залатымі падвескамі. У правай руцэ Міхаіла — узняты лязом уверх цяжкі меч, рукаяць якога, як і перавязь і ножны, пазалочана. Паўзверх брані накінуты пунсовы плашч, сашчэплены ля горла залатой фібулай, знізу бачны
падол густа-сіняй тунікі, ружовы рукаў ніжняй сарочкі. Дасканалая прапрацоўка дэталей, дакладная перадача фактуры матэрыялу — шаўкавістасці і мяккасці адзення, пругкасці халоднай сталі — спалучаюцца тут з выдатным жывапісным майстэрствам. Па ўсім панцыры, на мячы, на белых з сіне-зялёнымі вопісамі крылах раскіданы свабодпыя, сакавітыя рэфлексы пунсовага колеру. Залаты фон, пакрыты неглыбокім раслінным арнаментам, на гладкім німбе архангела непразрысты і прасвечвае за яго спіной чырвоным паліментам. Здаецца, што Міхаіл стаіць сярод бушуючага агню.
Сакавітая манера пісьма характэрпа і для выдатнага помніка полацкага жывапісу — абраза «Сашэсце ў пекла» з Дзісны, створанага, відаць, у 80—90-х гадах XVII ст., але не пазней 1707 г. (ДММ) б7. Уваскрэслы Хрыстос паказаны стаячым у свабоднай позе на жаўтавата-карычневых масіўных дзвярах пекла з харугвай у правай руцэ. Вакол Хрыста ажыўлена жэстыкулюе ўсхваляваны натоўп старазапаветных персанажаў. Яркасцю і пышнасцю адзення, разнастайнасцю і выразнасцю старых і маладых твараў, намаляваных выпукла і жыва, натоўп нагадвае хутчэй павятовы сеймік, заняты абмеркаваннем надзённых пытанняў, чым уваскрэслых праведнікаў. Мажорны каларыстычны строй, заснаваны на супастаўленні светлага кінавару, балотна-зялёнага, пурпурнага, блякла-сіняга, гарчычнага і шэрага колераў, яшчэ больш падкрэслівае рухомасць кампазіцыі.
Ззаду натоўпу распасціраецца зялёны, заліты святлом луг, які пераходзіць на гарызонце ў мяккія ўзгоркі. Прама за спіной Хрыста
67 На тыльным баку паўсферы, што ўвенчвае накладную карону Хрыста і несумненна больш позняга паходжання, чым абклад, ёсць укладны надпіс Іераніма Пятровіча з датай 1707 г. Зараз у ДММ.
ўзвышаецца круглая вежа з канічнай чырвонай страхой і скразным арачным праходам — сімвалам Старога запавету. Вежа ахінута попельнымі шэра-блакітнымі воблакамі, якія ўзнімаюцца ўверх і расцякаюцца ў бакі, нібы крона магутнага дрэва. Над вежай у прасвеце паміж воблакамі адлюстравана новазапаветная тройца, што абапіраецца нагамі на вялікую шэра-сінюю сферу, якая знізу датыкаецца да шпіля вежы. Углыбіні прасторы на фоне лугу справа і злева ў выглядзе жанравых сцэн адлюстраваны «Уваскрэсенне» і «Перакананне Фамы». Вышэй пазёму распасціраецца залаты фон, укрыты рэльефным расліяным арнаментам, падобным на чаканку.
Парывісты рух, што хвалямі прабягае па натоўпе, нібы замірае, разбіваючыся аб спакойную манументальную фігуру Хрыста, які стаіць апусціўшы вочы, злёгку сагнуўшы корпус і схіліўшы галаву ўправа, да Адама. Адкрытыя часткі цела маюць вельмі светлую карнацыю, яны напісаны разбеленай зямлістай вохрай з блакітнаватымі прыцяненнямі на скронях і ў вачніцах і здаюцца ахінутымі паветрам на шчоках, носе і павеках. Рысы твару правільныя, дробныя, выдзяляецца толькі вялікі выпуклы лоб, акаймаваны мяккімі хвалістымі цёмна-рыжымі валасамі.
Гэты твор уяўляе сабой яркі прыклад жывапіснага натуралізму, які ўжо не абмяжоўваецца толькі рэалістычным адлюстраваннем дапаможных дэталей і партрэтна трактаванымі тварамі, але істотна перапрацоўвае сам кананічны сюжэт. Кампазіцыя ў значнай ступені губляе ўмоўнасць, прастора разгортваецца ўглыбіню дзякуючы маштабнаму скарачэнню фігур, размешчаных на заднім плане. Нават буйная фігура Хрыста не ўспрымаецца як перабольшанне дзякуючы таму, што яна высунута да самага абрэзу жывапіснага акна. Сенсуалістычная манера пісьма, прызваная непасрэдна ўздзейнічаць
на пачуцці гледача, яшчэ больш умацоўвае адчуваяне жыццёвасці адлюстраванага.
Разам з тым такія рысы, як абагульненасць, якая праяўляецца ў ігнараванні другарадных дэталей, адсутнасці імкнення да «гістарычнасці», што дазваляе мастаку смела ўключаць у кампазіцыю элементы і дэталі сучаснага яму жыцця, асвятленне, у стварэнні ілюзіі якога вялікую ролю іграе абстрактны залаты фоя, спалучэнне розначасовых падзей, супрацьпастаўляюць помпікі беларускага іканапісу заходнееўрапейскай алтарнай карціпе. Адрозненне ад алтарнага жывапісу ляжыць у першую чаргу ў галіне аўтарскай ацэнкі адлюстраванага. Беларускія творы гэтага кола пазбаўлены экстатычнага рэлігійнага пачуцця, тыповай для барока рэпрэзентатыўнасці, падкрэсленай усхваляванасці. Ім уласцівы хутчэй сур’ёзнасць і аптымістычнае светаадчуванне. Дасягаецца гэта з дапамогай умелага выкарыстання дэкаратыўных магчымасцей колеру, чаканкі і разьбы па фону. Высакародны ўраўнаважаны малюнак дэкору садзейнічаў узмацненню эмацыянальнага ўздзеяння жывапісу.
Характэрным прыкладам зліцця ў беларускім мастацтве ў адзіны стыль маляўнічых канцэпцый, якія ўзыходзяць да візантыйскіх і старажытнарускіх узораў і эстэтыкі заходнееўрапейскага мастацтва, з’яўляецца абраз «Маці боская абарона» з Астравецкага раёна. Сюжэт гэтага твора ў асноўным пераклікаецца з сюжэтам «Пакроваў», аднак характар прадстаячых персанажаў не рэгламентаваны канонам і мяняецца ад выпадку да выпадку. Дзве трэці абраза закрывае выдатны пасярэбраны абклад з багатай чаканкай ракайльнага характару. Абклад закрывае і адзенне маці боскай, буйная фігура якой змешчана на пярэднім плане. Шырока развёўшы ў бакі рукі, з дапамогай двух анёлаў яна падтрым-
лівае крыссе свайго мафорыя, пад якім укрываюцца ўкленчаныя натоўпы мужчын злева і жанчын справа.
Жывапіс абраза адрозніваецца зграбным і свабодным малюнкам. Аб’ём лепіцца з дапамогай мяккага святлаценю. Пяшчотны твар Марыі з вытанчанымі арыстакратычнымі рысамі здаецца ахінуты паветрам. Твары прадстаячых індывідуалізаваныя, іх экстатычны парыў да маці боскай выглядае свабодным і натуральным. Аднак сіметрычная трохкутная кампазіцыя не дае гэтаму руху апанаваць, стрымлівае яго, надае сцэне дух прадстаяння.
Распаўсюджанне аналагічных абразоў на тэрыторыі Гродзеншчыны і заходняй часткі Віцебшчыны і Міпшчыны ўказвае на шляхі пранікненіія заходнееўрапейскіх уплываў у Беларусь праз буйныя гарадскія цэнтры — Вільню, Гродна, Полацк, што знаходзіліся ў цесных культурных і эканамічных зносінах з Заходняй Еўропай. Распаўсюджваўся TaKi від мастацтва ў месцах, дзе прыкметную частку насельніцтва складалі католікі.
У сярэдзіне XVII ст. вялікая колькасць беларускіх рамеснікаў, друкароў, мастакоў, разьбяроў перасялілася ў Маскву. Іх дзейнасць і творчасць пакінула прыкметны след у культурным жыцці і мастацтве Рускай дзяржавы. Спіс выдатных беларускіх дзеячаў культуры адкрывае вядомы паэт і асветнік XVII ст. Сімяон Полацкі, з імем якога звязана станаўленне рускай свецкай паэзіі, тэатра і вышэйшай школы. Закранаў ён у сваіх творах і пытанні эстэтыкі іканапісу і арганізацыі працы іканапісцаў68. Ім былі напісаны чарнавік царскай граматы 1669 г. пра іканапіс і прашэнне да цара
68 Майков Л. Н. Очеркп нз нсторнп русской лнтературы XVII н XVIII столетлй. СПб., 1889. С. 141; Он же. Снмеоп Полоцкяй о русском нконопнсаннн. СПб., 1889.
Аляксея Міхайлавіча аб прыняцці мер для паляпшэння іконапісання ў Маскоўскай дзяржаве. У гэтых дакументах G. Полацкі выступае з высокімі патрабаваннямі да мастацтва іканапісу. Ён лічыць неабходнымі для іканапісцаў шырокую адукацыю і спецыяльную прафесійную вывучку, патрабуе ўраўняць іх сацыяльнае становішча са становішчам пішучых пяром, г. зн. найболып адукаванай праслойкі грамадства. Можна думаць, што гэтыя прапановы С. Полацкага адлюстроўвалі стап інакапісцаў на яго радзіме. Аднак, не з’яўляючыся
83. Архангел Міхаіл. Абраз a в. Чэрск Брэсцкага р-на.
Канец XVII ст.
мастаком, ён менш увагі ўдзяляе пытаішям жывапіснай тэхнікі, абмяжоўваецца фармуліроўкай патрабавання, каб прыгажосць жывапісу адпавядала прыгажосці «першавобразнага» («нконы... первообразного подобне показуют»), Гэтым тэзісам С. Полацкі паўтарае асноўпую думку главы «Аб пакланенні святых абразоў» са «Спнсання протнв лютеров».
У канцы XVII ст. у Маскве працавала шмат мастакоў — выхадцаў з Беларусі: Стапіслаў Лапуцкі, Іван Міроўскі, Кіпрыян Умбраноўскі, Ерафей Еліна, Рыгор Адольскі, Сямёп Лісіцкі, Ляопцій Кісляпскі, Гаўрыла Арыстоўскі, Сцяпан Заруцкі, Іван Махоўскі, Ігнат Палонскі, Г. Пачэпа, Астап Іваноў69. Найбольш здольны сярод іх быў Васіль Пазнанскі. Упершыню на яго творчасць звярнуў увагу і даў ёй высокую ацэнку A. I. Успенскі70, паставіўшы яго на адзін узровень з рускім мастаком Сімонам Ушаковым. Упершыню імя Пазнанскага згадваецца ў дакументах царскага двара ў 1670 г., калі ён быў прыняты вучнем у Аружэйную палату да жывапісца Івана Безміна.
Найболып актыўны перыяд творчасці В. Пазнанскага прыпадае на 1679 —1683 гг. За гэты невялікі час ён стварыў значную колькасць прац, у асноўным па заказах царскага двара71. Яго пэндзлю належыць
69 Харламповпч К. В. Малоросснйскне влняння на велпкорусскую церковную жнзнь. Казань, 1914. С. 257—258.
70 Успенскнй A. II. Жнвоплсец Васіілнй Познанскнй, его пронзведення н ученнкн//3олотое руно. 1906. № 7. С. 66—85.
71 У 1679 г. Пазнанскі напісаў «Спаса Нерукатворнага» для прыдворнай царквы Спаса Нерукатворнага і плашчаніцу, распісваў Пакроўскі сабор у Ізмайлаве; у 1680 г.— «Распяцце з пакутамі» для прыдворнай царквы пакутніцы Еўдакіі. Разам з Карпам Залатаровым пісаў прытчы на падвалоках і сценах для драўляных харом на Новым Пацёмкіным двары баярына Ільі Данілавіча Міласлаўскага.
таксама вядомы партрэт патрыярха Нікана, напісаны пезадоўга да смерці апошняга, у 1682 г. Напружаная творчая праца і цяжкія жыццёвыя ўмовы падарвалі здароўе мастака. Памёр ёп у беднасці каля 1710 г. 3 вучняў В. Пазнанскага вядомы жывапісцы Гаўрыіл Волкаў з братам, Назар Ігнат Папоў, Фёдар Іваноў і Фёдар Нянін.
Стыль В. Пазнанскага адрозніваецца падкрэсленаіі дэкаратыўнасцю. Ён пісаў алейнымі фарбамі па палатну, а адзенне персанажаў часта выканана ў тэхніцы аплікацыі парчой ці тафтой, што надае фігурам падкрэслена плоскасны характар, асабліва пры супастаўленпі з аб’ёмна вылепленымі святлаценем тварамі. Палітра мастака высветленая — пераважае белы колер у спалучэнні з шэра-блакітным, цёмна-зялёным, чырвоным і залаціста-жоўтым. Гэта надае яго працам каларыстычную свежасць і гарманічнасць. Улюбёная тэма мастака — пакуты Хрыста. Ён неаднаразова выконваў страсны цыкл, у тым ліку для наборнага іканастаса Распяцкай царквы ў Крамлі. Натуральнасць рухаў і поз, жыццёвая праўдзівасць дэталей спалучаюцца тут з выразнымі кампазіцыйнымі акцэнтамі. Графічная чысціня малюнка, дэкаратыўнае майстэрства змякчаюць напружапы драматызм сюжэтаў і надаюць ім светлы эпічна-апавядальны характар. Аднак мяккі паэтычны стыль В. Пазнанскага не перашкаджае яму дасягаць псіхалагічнай глыбіні і вострай індывідуалізацыі вобраза.