Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Найменшая колькасць твораў гэтага перыяду захавалася на землях паўночнай Беларусі. He выклікае сумнення, што такія буйныя культурныя цэнтры, як Полацк і Віцебск, са старажытнымі традыцыямі манументальнага жывапісу, і ў XVII — XVIII стст. мелі значныя мастацкія сілы. Такія выдатныя творы, як ужо згаданае «Сашэсце ў пекла» з Дзісны, «Мікола» з Міёрскага раёна, «Ілья з жыціем» з Браслаўшчыны, выкананыя ў свабоднай жывапіснай манеры, напоўненыя вялікай унутранай сілай і адухоўленасцю, указваюць на тое, што, магчыма, якраз тут развівалася адна з найбольш моцных і плённых плыней станковага мастацтва Беларусі.
Гаворачы пра развіццё беларускага іканапісу ў XVII — першай трэці XVIII ст., важна адзначыць яго стылістычнае адзінства, яскравае ўвасабленне эстэтычных ідэалаў і высокае прафесійнае майстэрства.
90. Невядомы мастак.
Партрэт Аляксандра Астрожскага. 1660—1670. Фрагмент
* * *
У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. далейшае развіццё атрымаў жанр партрэта. Ён па-ранейшаму займаў вядучае месца ў свецкім жывапісе. Хутка раслі родавыя галерэі, якія ў той час з’яўляліся своеасаблівымі зборамі партрэтнага мастацтва. У XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі было зафіксавана шмат такіх збораў. Вялікая галерэя знаходзілася ў Канстанціна Тызенгаўза ў Паставах, у якой захоўвалася шмат партрэтаў знакамітых людзей таго часу. Своеасаблівы збор твораў быў пры Полацкім езуіцкім калегіуме. Да Вялікай Айчыннай вайны ў Полацкім краязнаўчым музеі захоўваліся 60 партрэтаў з гэтага збору. Пэўную цікавасць мае партрэтная галерэя роду Тышкевічаў. Яна была вылучана ў спецыяльны раздзел гісторыка-археалагічнага музея, адкрытага ў Лагойску ў 1842 г. братамі Канстанцінам (1806—1868) і Яўстафіем (1814—1873) Тышкевічамі. Буйнейшай мастацкай скарбніцай лічылася галерэя князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Яе пачаў збіраць яшчэ Мікалай Радзівіл Сіротка (1549—1616), але асабліва папоўнілася яна пры Міхале Казіміры Радзівіле ў XVIII ст. Паводле вопісу 1779 г., у-Нясвіжскім замку налічвалася 984 т-воры на дрэве і палатне. Да сярэдзіны XIX ст. колькасць іх значна скарацілася, у вопісе 1857 г. налічвалася ўсяго 211 назваў. Апошні вопіс быў зроблены ў 1928 г., у ім зафіксавана 256 партрэтаў.
На працягу XVII—XVIII стст. у беларускім партрэтным мастацтве склалася некалькі тыпаў партрэта, якія існавалі амаль да першых дзесяцігоддзяў XIX ст. Гэта парадны, рэпрэзентатыўны нартрэт, дзе мадэль адлюстроўвалася ва ўвесь рост, радзей пакаленна ці пагрудна, з багатым антуражам. Парадны партрэт захаваў для нашчадкаў існаваўшую ў тыя часы іерархічную лесвіцу, на
вышэйшай ступені якой знаходзіліся каранаваныя асобы, на ніжэйшай — прадстаўяікі шляхты. ІІрамежкавае становішча займалі магнаты.
У партрэтнай спадчыне гэтага часу можна выдзеліць тып так званага рыцарскага партрэта, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў другой палове XVII ст., калі асабліва расквітнела тэорыя «сарматызму», сцвярджаўшая паходжанне польскай шляхты ад старажытных ваяўнічых плямён сарматаў, у адрозненне ад іншых саслоўяў нібыта паходзіўшых з пакораных мясцовых плямён. Ваяўнічая напышлівасць, пачуццё выключнасці — галоўныя рысы герояў гэтых партрэтаў.
Шырокае распаўсюджанне атрымаў так званы трунны, ці пахавальны, партрэт — абавязковы атрыбут пахавальнага рытуалу. Ён пісаўся на метале алеем. Узорам для мастака служыў прыжыццёвы партрэт памёршага. Такога роду твораў мала захавалася на тэрыторыі Беларусі, таму асаблівую каштоўнасць мае партрэт Аляксандра Пацея (уласнасць Слонімскага краязнаўчага музея), дзе з вялікім пачуццём рэальнасці адлюстраваны рысы твару нябожчыка.
Карціна развіцця партрэтнага мастацтва была неаднастайнай і супярэчлівай. Пры двары польскіх каралёў ярацавалі еўрапейскія майстры, якія мелі добрую мастацкую адукацыю, Некаторыя магнаты мелі магчымасць запрасіць да сябе тую ці іншую знакамітасць. Але ў сядзібах, фальварках, магнацкіх рэзідэнцыях знайшлі сабе прытулак мясцовыя мастакі. Яны былі менш падрыхтаваны прафесійна, але лепш ведалі сваё асяроддзе, яго норавы і звычаі. Палотяы еўрапейскіх мастакоў з’яўляліся своеасаблівай школай для гэтых людзей.
У пачатку XVIII ст. уплыў французскага партрэтнага мастацтва ахапіў амаль усю Еўропу, вялікі попыт на яго быў і пры польскім каралеўскім двары. Прыдворны мастак
Аўгуста 1 французскі жывапісец Луі Сільвестр Малодшы (1675—1760) партрэтаваў не толькі членаў каралеўскай сям’і, але і многіх беларускіх магнатаў, якія былі яго сталымі заказчыкамі. У Нясвіжскай галерэі князёў Радзівілаў знаходзіўся партрэт Якаба Флемінга (ДММ), генерал-лейтэнанта артылерыі, першага міністра караля Аўгуста, мужа Тэклі Радзівіл.
Цікавы партрэт яго другой жонкі, Францішкі Ізабелы (ДММ), магчыма, таксама напісаны гэтым мастаком. 3 палатна глядзіць маладая жанчына ў свабоднай зграбнай позе з гарэзлівай усмешкай. На яе левай руцэ — птушка, правай яна трымае кветку. Хлопчык-негр падае жанчыне маленькі кошык з вінаградам. Гэ-
91. Невядомы мастак. Партрэт Януша Вішнявецкага. 3-я чвэрць XVII ст. ДММ БССР
92. Йевядомы мастаК.
Партрэт Лізаветы Радзівіл. 2-я пал. XVII ст. ДММ БССР
ты партрэт зусім непадобны на застылыя скаваныя выявы замкнутых у сабе прыгажунь мясцовых мастакоў. Усе формы на партрэце мякка мадэліраваны, пейзажны фон пабудаваны з улікам паветранай перспектывы. Уражвае празрысты колер, яго тонкія пераходы, лёгкая святлоценявая мадэліроўка твару.
Партрэт Аляксандра Астрожскага (ДММ) (60—70-я гады XVII ст.), відаць, быў намаляваны мясцовым мастаком. У ім праявіліся рысы, характэрныя для параднага партрэта другой паловы XVII ст. Князь апрануты ў еўрапейскі касцюм: шараваты кафтан з радам дробных залацістых гузікаў, з-пад якога відаць частка камзола, расшытага залатымі і сярэбранымі ніткамі, і пышныя рукавы белай кашулі з зялёнымі і чырвонымі стужкамі. На грудзях карункавае жабо, на нагах панчохі і светлыя
туфлі. Аб сувязі з мясцовым партрэтам сведчаць не толькі біяграфічныя даныя партрэтаванага і некаторыя дэталі ўбрання, але і стылістычныя прыёмы — скаванасць і застыласць пастаў, любоў да ўзорачча. У гэтым партрэце ў наяўнасці ўзросшае майстэрства мясцовага мастака, якое ўзбагацілася дасягненнямі еўрапейскай культуры. Каларыт карціны жывы і тонкі, аўтар цікава вырашае праблему перспектывы. Злева разгорнутая сцэна: постаць слугі з канём каля замкавай брамы; дрэвы, над якімі плывуць аблокі. Па-майстэрску, з добрым пачуццём фактуры напісаны стужкі, карункі.
Узрасло майстэрства і аўтара партрэта Кіпрыяна Жахоўскага
93. Невядомы мастак. Партрэт Януша Радзівіла.
1650. ДММ БССР
(ДММ), мітрапаліта кіеўскага, епіскапа віцебскага, аршанскага і мсціслаўскага. Майстар свабодна валодае аб’ёмам і добра вырашае праблему размяшчэння фігуры ў прасторы. Колеравая гама пабудавана на спалучэннях прыгожых шаравата-карычневых і зеленаватых таноў, якія ажыўляюцца прыглушаным чырвоным колерам абруса, пояса і галаўнога ўбору.
Прозвішча мастака, які напісаў партрэт Януша Карыбута Вішнявецкага (ДММ), крамянецкага старосты, певядома, але асоба яго выклікае вялікую цікавасць 84. Усё гаворыць за тое, што гэта быў мясцовы мастак высокага класа. Поза Януша Карыбута Вішнявецкага свабодная, нават адчуваецца некаторая доля элегантнасці ў яго паставе. Беспамылкова аўтар адлюстраваў усе дэталі, нядрэнна напісаў драпіроўкі. Каларыт карціны жывы, мазок шырокі і свабодны. Мяркуючы па касцюму, прычосцы, стылістычных прыёмах, партрэт напісаны ў трэцяй чвэрці XVII ст., пасля смерці Януша Карыбута Вішнявецкага. Гэта нярэдкая з’ява ў той час, калі пісалі партрэты людзей даўно памёршых, узяўшы за ўзор прыжыццёвую выяву чалавека. У нясвіжскай калекцыі Радзівілаў была цэлая серыя такіх партрэтаў 85.
На адным з палотнаў адлюстравана Лізавета Радзівіл (ДММ) — жонка ў другім шлюбе віцебскага
84 Мясцовыя майстры пе падпісвалі сваіх прац. Рабіць гэта ім не дазваляла становішча ў грамадстве, бо мастак знаходзіўся на самай апошняй ступені лесвіцы ў табелі аб рангах. Толькі аднойчы прыдворны мастак Радзівілаў Юзаф Ксаверы Гескі адважыўся падпісаць партрэт Аўгуста Станіслава Панятоўскага (1783, ДММ), але так замаскіраваў свой подпіс, што яго толькі нядаўна ўдалося выявіць рэстаўратару.
85 У 1778 г. у радзівілаўскай родавай галерэі іх налічвалася 126. Характэрнай рысай такіх партрэтаў быў герб Радзівілаў і скрутак з надпісам.
ваяводы Крыштафа Кішкі. На ёй касцюм XVI ст. Па таму, як мастак мадэліруе твар, малюе валасы, асабліва па руху рукі з кветкай, можна меркаваць. што партрэт напісаны ў канцы XVII — пачатку XVIII ст.
94. I. Шрэтар.
Партрэт Еўфразіны Тышкевічовай. ДГМ, Масква
Безумоўную цікавасць уяўляе партрэт мінскага старосты, фундатара касцёла бернардзінцаў у Мінску пісара польнага Вялікага княства Літоўскага Анджэя Завішы (ДММ). Партрэт напісаны ў 1676 г. На карычняватым фоне пакаленная выява мужчыны, крыху павернутага ўправа. На ім цёмны жупан і такая ж дэлія, на плячах упрыгожаная залатым шыццём. Справа на стале, пакрытым чырвоным абрусам, адкрытая шкатулка і пяро — атрыбуты пасады пісара. Аўтар ідзе па шляху стварэння рэалістычнага вобраза, што было новай з’явай у партрэце другой паловы XVII ст. Пранікнёна, дакладна перадае ён знешнюю інды-
відуальнасць Завішы: хударлявы твар з рэзка ачэрчанымі скуламі, дзве папярочныя складкі на лбе, цёмныя валасы, шырокія чорныя бровы і ўважлівы позірк разумных вачэй. Як паведамляе летапісец знакамітых родаў Рэчы Паспалітай К. Нясецкі, Завіша «быў чалавекам вучоным і прыемным у абыходжанні» 8б. У партрэце мы бачым спробу даць характарыстыку гэтаму чалавеку, які пакінуў добры ўспамін пра сябе.
Такім чынам, можна меркаваць, што ў другой палове XVII — пачатку XVIII ст. развіццё жанру партрэта было інтэнсіўным. Складваліся асноўныя тыпы партрэта, якія існавалі да XIX ст. Побач з еўрапейскімі мастакамі працуюць у Беларусі мясцовыя жывапісцы, якія ўзбагацілі сваё майстэрства дасягненнямі заходнееўрапейскай культуры, захаваўшы пры гэтым самабытнасць.
ГРАФІКА
Беды і разбурэнні, што прынеслі беларускаму народу руска-польская і Паўночная войны, балюча адбіліся і на развіцці мастацтва. 3 Беларусі былі вывезены каштоўныя помнікі жывапісу і скульптуры. Першакласныя майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пакінулі радзіму. Рэзка зменшылася колькасць друкарняў, што паўплывала на развіццё графікі. Некаторыя беларускія майстры гравюры пераехалі на Украіну і ў Расію. I ўсё ж цэлы шэраг твораў той пары дайшоў да нашых дзён. Захаваліся рукапісы, якія ствараліся ў Супраслі, Жыровічах, Куцейне, Віцебску, Пінску і іншых гарадах. Асобныя з іх аздоблены мініяцюрамі.