Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Славу і прызнанне беларускім майстрам прынесла будаўніцтва Ка-
103 Абецедарскнй Л. Велорусы в Москве XVII в. Мн., 1957. С. 19.
104 Архпм[андрпт] Леонпд. ІІсторпческое опнсанне ставропіігналыіого Воскресенского, Новый Нерусалнм нменуемого монастыря. М., 1876. С. 762.
105 Соболев Н. Русская народная резьба по дереву. М.; Л., 1934. С. 76—77.
102. Фрагмент дэкору кампазіцыі «Марыя Магдаліна». Каля 1677 г. Касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.
ломенскага палаца. Пад кіраўніцтвам старца Арсенія і Кліма Міхайлава імі былі выкапаны ўсе разьбяныя работы па вонкаваму і ўнутранаму ўбранню палаца. Разьбой былі ўпрыгожаны фасады, рамы вокнаў, ліштвы. Карнізы, кранштэйны, капітэлі, шчыты пакрываліся пазалотай або расфарбоўваліся «жывапісным пісьмом». Другая арцель, якой кіраваў «сніцар» Сцяпан Зіноўеў, упрыгожвала палац скульптурнай разьбой. Так, у адным з памяшканняў каля акна злева «арол двухгаловы разьбяны, слупы пазалочаныя, пад слупамі два львы» І06. Клім Міхай-
106 Чаев Н. Опнсанне дворца Алексея Мнхайловнча в селе Коломенском. М., 1869. С. 19—20.
лаў зрабіў у «сталовай да вокнаў 10 рук драўляных тачоных, якія потым былі пафарбаваны» 107. (Своеасаблівы матыў чалавечай рукі, якая завяршала разьбяную калонку,— вельмі распаўсюджаны дэкаратыўны прыём у дэкоры царкоўных і палацавых інтэр’ераў. Ва ўбранні Каломенскага палаца точаныя «рукі», зробленыя К. Міхайлавым, выкарыстоўваліся ў якасці калонак, якія былі пастаўлены па баках акна і падтрымлівалі над ім разьбяны шпрэнгель.)
Беларускія майстры стварылі шэраг іканастасаў для Данскога, Сімяонаўскага, Нова-Іерусалімскага, Валдайска-Іверскага, Свенскага і Новадзявочага манастыроў. У дэкаратыўнае ўбранне іканастасаў яны ўводзілі скульптурныя выявы. Так, іканастас Праабражэнскай царквы Новадзявочага манастыра ўпрыгожвалі дзве пазалочаныя скульптуры анёлаў з рыпідамі ў руках.
Майстэрствам славіўся старац Іпаліт, які працаваў у Аружэйнай палаце разам са сваімі вучнямі Яфімкай Анціпавым, Ларкай Юр’евым, Данілкай Грыгор’евым. Яны «то ўпрыгожваюць царскую карэту разьбянымі слупкамі і дзяржаўнымі гербамі... то два кані пацешныя з жыўства Федару Аляксеевічу, то скрыні, рызніцы, цудатворныя ракі і іншыя рэчы» 108. Вядома, што беларускія разьбяры Клім Міхайлаў, Давыд Паўлаў, Герасім Акулаў, Андрэй Іванаў рабілі раку ноўгарадскаму цудатворцу Саву Вішэрскаму. Ракі ўяўлялі сабой манументальныя разьбяныя збудаванні — своеасаблівыя грабніцы-саркафагі, прызначаныя для захавання мошчаў. У царкве яны ставіліся на бачным месцы — на спецыяльным узвышэнні —
і багата ўпрыгожваліся разьбой і пазалотай. На вузкай вечцы ракі гарэльефна выразалася фігура святога ў архірэйскім убранні, бакавіны ўпрыгожваліся арнаментальнай разьбой (як у Савы Вішэрскага) або сцэнамі з жыцця святога, выразанымі таксама рэльефна.
Вядомы яшчэ некалькі скульптурных работ беларускіх майстроў — «Распяцце» і скулыітура Міколы Мажайскага, выкананыя старцам Іпалітам. «Распяцце» было зроблена для Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра, а затым перанесена ў Маскву і размешчана паміж дзвюма цэрквамі — Іаана Багародскага і Жываноснай крыніцы. Над «Распяццем» было зроблена алебастравае скляпенне на калонах, распісанае пад мармур. Паміж калонамі стаяла плашчаніца, над ёю на дратах віселі шэсцьдзесят алебастравых херувімаў з пазалочанымі крыламі і вянцамі. Насупраць плашчаніцы на каменным фундаменце стаяла Іпалітава «Распяцце». Фігура Хрыста «цяжкая, паўнаважкая абвісае на крыжы і мае мала агульнага з традыцыйнымі выявамі «Распяцця» папярэдняй эпохі» 109.
Скульптура Міколы Мажайскага была даволі вялікага памеру, у чалавечы рост, і стаяла ў спецыяльнай нішы. Апрануты ў парчовае адзенне, Мажайскі ў адной руцэ трымаў меч, у другой — мадэль храма. I Хрыстос у «Распяцці», і Мікола Мажайскі мелі ўрачысты спакойны выгляд, «твары іх выяўлялі прыўзнятасць над чалавечымі турботамі... у дэталях разьбы няма ніякіх падрабязнасцей» 110.
У іншым плане вырашаны скульптуры Іосіфа Арымафейскага і Лог-
107 Забелнн II. Домашннй быт русскнх царей в XVI-XVII вв. М., 1918. Ч. 1. С. 521-618.
108 Соболев Н. Русская народная резьба по
дереву. С. 82.
109	Мнева Н. Е., Померанцев Н. Н., Постнпкова-Лосева М. М. Резьба н скульптура XVII века//РІсторня русского пскусства. В 13 т. Т. 4. С. 329.
110	Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. С. 390.
віна Сотніка з кампазіцыі «Распяцце з прадстаячымі», выкананыя, на думку даследчыкаў, беларускімі разьбярамі 1П. Скульптуры даволі вялікага памеру — у паўтара чалавечага росту — выразаны з асобных кавалкаў дрэва, якія потым накладваліся і прыклейваліся, што дало магчымасць зрабіць фігуры полымі. Скульптуры пафарбаваны ў зялёны, сіні і залацісты колер. Іосіф паказаны ва ўрачыстай і велічнай, некалькі экзальтаванай позе. Узнятыя рукі звернуты да цэнтра, да выявы Хрыста, якая не захавалася. Грузная фігура абцяжарана масіўнымі шырокімі, аб’ёмна выступаючымі складкамі адзення. Скульптура Логвіна Сотніка больш лёгкая і выдае руку іншага майстра, хаця агульная канцэпцыя пабудовы вобразаў адзіная. Створаныя недзе ў канцы XVII пачатку XVIII ст., гэтыя творы нясуць рысы стылю барока, якое атрымлівае значнае развіццё ў беларускай скульптуры гэтага перыяду.
У распаўсюджанні барока вялікую ролю адыгрываюць каталіцкія ордэны, асабліва ордэн езуітаў. Значную ўвагу яны надаюць будаўніцтву касцёлаў, кляштараў, якія разглядаюцца імі як важны сродак рэлігійнага заняволення беларускага народа. Будуюцца касцёлы бернардзінцаў у Друі, брыгітак — у Мсціславе, бернардзінак — у Мінску і Будславе, аўгусцінпаў — у Міхалішках, касцёл Карла Барамея — у Пінску, уніяцкія цэрквы ў Княжыцах, Быцені і інш. Але, на жаль, да нашага часу інтэр’еры многіх храмаў, не захаваліся, за выключэннем асобных. Яны былі багата ўпрыгожаны творамі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і скульптурай. Менавіта скульптуры належала галоўная роля ў арганізацыі інтэр’ера, які дзякуючы ёй напаўняўся кан-
111	Леонов A. Н. Деревянная скульптура// Русское декоратнвное нскусство. М., 196.3. Т. 2. С. 79-80.
крэтна пачуццёвымі вобразамі, канкрэтна жыццёвым зместам. Скульптура функцыянальна звязана з архітэктурай, актыўна ўкараняецца ў яе канструкцыю. Характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца скульптурны ансамбль касцёла аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Гродзенскай вобласці (1653), які па сваёй значнасці, мастацкай дасканаласці з’яўляецца унікальным помнікам ранняга eapo­Ka ў Беларусі.
Скульптура і стукавая ляпніна храма былі выкананы італьянскімі скульптарамі П. Перэці і Янам Марыя Галі. У 1677 г. яны прыехалі ў Вільню, дзе працавалі ў касцёле Пятра і Паўла, прычым Перэці выконваў фігурную пластыку, Галі арнаментальны дэкор. Ім дапамагаў мясцовы майстар М. Жылевіч. Разам працавалі яны і ў Міхалішках, дзе стварылі багаты апсамбль барочнай скулыітуры (каля 1677).
Архітэктура касцёла лаканічная і суровая, а інтэр’ер, адкрыты патокам святла і паветра, уражвае гледача велічнасцю і багаццем, прыгажосцю дэкаратыўнага ўбрання, выключным адзінствам скульптуры і архітэктуры. Скульптурны ансамбль і пышны арнаментальны дэкор падпарадкаваны агульнай задуме і знаходзяцца ў арганічнай сувязі з прасторавай кампазіцыяй інтэр’ера.
Унутранае ўбранне храма выканана ў стуку — матэрыяле, які ўяўляў сабой сумесь вапны, пяску, мармуровай крошкі, гіпсу, клею. Стук надзвычай пластычны матэрыял, таму ён выкарыстоўваўся як для выканання скульптурных фігур, арнаментальнага дэкору, так і для архітэктурных частак алтароў. Акрамя таго, гэты матэрыял валодае багатымі каларыстычнымі магчымасцямі. Ён мог зберагаць свой асноўны тон, а мог быць і паліхромным, калі ў раствор дабаўлялі фарбавы пігмент. У Міхалішках стук, з якога выкананы сем алтароў, рэльефныя сюжэтныя пано, арнаментальны дэ-
кор, выявы святых, захоўвае свой белы тон. Усё ўбранне надзвычай выразна глядзіцца на блакітным фоне сцяны, дзе спалучэнне двух блізкіх колераў стварае тонкі жывапісны і пластычны эфект.
Галоўны алтар захоўвае рэнесансную яснасць увогуле строгай і ўраўнаважанай структуры, але ламаны малюнак карніза і складаныя арнаментальныя акаймоўкі першага яруса сведчаць ужо пра барочныя ўплывы. Алтар двух’ярусны, з чатырма вітымі калонамі. У цэнтры —■ карціна «Архангел Міхаіл», па баках паміж калонамі — скульптуры Іаана Хрысціцеля і св. Лукі. Выявы строга франтальныя, позы велічныя і высакародныя, лепка суровая і стрыманая. У верхнім ярусе рэльефную кампазіцыю «Распяцце» фланкіруюць вітыя калоны, фігуры ўкленчаных епіскапаў і сядзячых анёлаў. Завяршае алтар фігура богабацькі ў воблаках у акружэнні херувімаў і анёлаў. Твары іх надзвычай індывідуальныя: адны спакойныя, другія задуменныя, трэція здзіўленыя.
Паміж пілястрамі змешчаны чатыры двух’ярусныя бакавыя алтары, такія ж алтары знаходзяцца каля прэзбітэрыя. Перад імі на бакавых сценах — стукавыя кампазіцыі «Хрышчэнне» і «Марыя Магдаліна, якая абмывае ногі Хрысту». Рэльефы шматфігурныя, свабодпа пабудаваныя, у кампазіцыі ўводзяцца архітэктура і пейзаж, што надае ім асаблівую жывапіснасць і эмацыянальнасць. Вобразы вызначаюцца дакладнасцю мадэліроўкі, пэўнай абагульненасцю форм. Значнай пластычнай выразнасцю надзелены вобраз Марыі Магдаліпы. Майстар падкрэслівае яе жаноцкую прывабнасць і пяшчотнасць, мяккі авал твару, акругленасць шчок.
Пэўную сэнсавую і дэкаратыўную нагрузку ў агульпай кампазіцыі інтэр’ера нясуць рэльефныя выявы апосталаў на кансолях, упрыгожаных
маскаронамі і акантавымі лістамі. У інтэр’еры храма яны размешчаны своеасабліва — ля хору, па вуглах Варфаламей, Сымон, Тадэуш, Матфей, на чатырох пілястрах — Якуб,
103. Дамінік. 2-я пал. XVII ст. ДММ БССР
Іаан, Фама і Піліп, ля галоўнага алтара — Андрэй і Пётр, Павел і Якуб. Фігуры апосталаў амаль у два разы большыя за чалавечы рост і паказаны ў паўабарота да гледача. Жэстамі, звернутымі да галоўнага алтара, яны быццам падводзяць гледача да яго.
Рэльефныя выявы апосталаў на фоне шырокіх пілястраў глядзяцца амаль скулыітурна. Фігуры іх дадзены ў руху, у тварах адчуваюцца яркія чалавечыя характары. Прычым твары вельмі індывідуалізаваныя. У Паўла, напрыклад, высокі, зрэзаны маршчынкамі лоб, вялікія, прыкрытыя вейкамі вочы, крыху адкрыты рот, быццам ён заканчвае страсную пропаведзь. Гэта ўражанне ўзмацняецца мадэліроўкай адзення. Буйныя зігзагападобныя хвалі, утвораныя крыссем плашча, зламаная лінія падолу ў выглядзе кароткіх грабеньчатых складак надаюць дынамізм усёй фігуры. Цікава адзначыць, што выявы апосталаў ствараюць у інтэр’еры апостальскі рад, які стане ў далейшым вельмі характэрным як для алтароў, так і для іканастасаў беларускіх храмаў.