Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Марыі» («Rosarium...»). Як сведчаць подпісы, усе яны створаны ў Глуску. Над сваім першым вялікім ілюстрацыйным цыклам мастак працаваў каля пяці гадоў — з 1672, калі ім быў
95 А. Тарасевіч. Тытул «Разарыума...» 1672
выкананы тытул, і да 1677 г., калі кніга ўбачыла свет. Кніга выходзіла двойчы — у Аўгсбургу і Вільні. Тытульныя лісты выданняў адрозніваюцца ў дэталях, але агульная кампазіцыя захоўваецца: загаловак даецца ў праёме архітэктурнай формы, паабапал сіметрычна размешчаны выявы святых, апосталаў, евангелістаў, анёлаў і г. д.
Тытул «Разарыума...» уражвае майстэрствам малюнка, адчуваннем пластыкі чалавечага цела, прафесіяналізмам і дасканаласцю тэхнікі. Без слядоў напружання, нібы іграючы разцом, А. Тарасевіч бездакорна ма-
люе чалавечыя постаці, рэльефна, амаль скульптурна лепіць форму святлоценявой мадэліроўкай, скрупулёзна (але не суха) вырашае архітэктурныя дэталі з матывамі рэнесансу і барока. Трактоўка асобных фігур (напрыклад, апосталаў Паўла і Пятра, што стаяць па баках ад Марыі) блізкая да тагачасных беларускіх драўляных скулыітур. 3 беларускай барочнай скульптурай пераклікаюцца і сядзячыя фігуры евангелістаў Матфея, Марка, Іаана і Лукі, награвіраваных у чатырох кутках тытула. Тытул «Разарыума...» належыць да найбольш дасканалых твораў тагачаснай графікі.
Ілюстрацыі «Разарыума...» па задуме, стылю і выкананню дзеляцца па дзве групы: каляндарны цыкл і евангельскія сюжэты. Асабліва цікавыя дванаццаць гравюр каляндарнага цыкла, у якіх адлюстраваны побыт і звычаі беларускіх сялян, іх цяжкая праца ў розныя поры года.
Выдатная гравюра «Сакавік». ...Раллёю ідзе селянін-сейбіт, левай рукой трымае прыпол з насеннем, правай рассыпае яго па раллі. Далей другі селянін арэ сахой, якую цягне пара стомленых валоў. Углыбіні кампазіцыі сярод неабсяжных палеткаў яшчэ некалькі сейбітаў, палац феадала, які, быццам вартавы, сочыць за працай сялян. Шмат жыццёвай праўды і ў гравюры «Снежань», дзе паказана, як беларускія сяляне смаляць на вогнішчы кабаноў. 3 вялікай выразнасцю адлюстравана нарыхтоўка дроў у «Лістападзе», касьба ў «Жніўні» і г. д. Каляндарны цыкл уражвае глыбокім рэалізмам.
Медзярыты на евангельскія сюжэты (іх 27) па зместу, стылю і манеры выканання некалькі адрозніваюцца ад каляндарных. У ілюстрацыях на евангельскія сюжэты адчуваецца глыбокае веданне мастаком рэнесанснага заходнееўрапейскага жывапісу, графікі. «Разарыум...» — лепшая праца А. Тарасевіча ў кніжнай графіцы. Ва ўсім тагачасным ма-
стацтво Рэчы Паспалітаіі няшмат кніг, якія па рэалі.зму і майстэрству ілюстрацый можна параўнаць з ёю. Гравюры прынеслі аўтару шырокую вядомасць, неўзабаве кнігі з яго медзярытамі выходзяць у Вілыіі, Кракаве, Слуцку, Замосці.
Паводле афармлення вылучаюцца таксама кнігі «Тры філасофіі» (1675), «Рацыянальная філасофія» (1683) і інш. У вырашэнні іхтытулаўмастак шырока карыстаецпа вобразамі-алегорыямі, сімваламі. Штрых у А. Тарасевіча дакладны, энергічны і смелы, яго медзярыты багатыя па тону, дасканалыя па малюнку. Маляўнічыя светлыя плямы ўдала аб’ядноўваюцца з кантрастнымі ценямі, якіх гравёр часта дасягаў перакрыжаванай або паралельнай штрыхоўкай.
Шмат працаваў А. Тарасевіч і як партрэтыст. Сярод ранніх прац — выкананы ў Глуску партрэт архідыякана М. Слупскага (1677) —цалкам рэалістычны твор, у выразнай, амаль гратэскнай характарыстыцы якога індывідуальнасць партрэтаванага выяўлена востра і бескампрамісна. Псіхалагічнай глыбінёй і яркасцю характарыстык вылучаюцца і іншыя
партрэты: мінскага харунжага
К. Клакоцкага (1685), В. Галіцына, Л. Барановіча (1693), караля Яна III Сабескага (1680). Адны з іх гравіраваны ў Глуску, другія — у Вільні і Кіеве. Мастацкі ўзровень партрэтаў А. Тарасевіча розны, але лепшыя з іх не саступаюць вядомым заходнееўрапейскім узорам.
Цікавая старонка ў творчасці гравёра — супрацоўніцтва са слуцкай друкарняй. Для аднаго з яе выданняў у 1685 г. мастак выканаў медзярытны партрэт мінскага харунжага Казіміра Клакоцкага (перакладчыка кнігі «Манархія турэцкая»), Па задуме і кампазіцыі гэты твор нагадвае эпітафійныя «надтрунныя» партрэты XVII ст. Апрача выявы мінскага харунжага ў акаймаванні завязанага на вузел ручніка (дэталь беларускай пахавальнай традыцыі) у партрэце шмат сімвалаў, алегорый: вобраз смерці на кані, вобраз жыцця, труна, самотныя дрэвы паабапал партрэтаванага і г. д. Партрэт даволі вы-
96. А. Тарасевіч. «Сакавік». Ілюстрацыя да «Разарыума...» 1672—1677
разны, хоць некалькі раздроблены кампазіцыйна.
У развіцці беларускай кніжнай графікі другой паловы XVII ст. А. Тарасевіч пакінуў прыкметны след. «Глыбокімі карэннямі быў звязаны А. Тарасевіч з Беларуссю,—
юць магчымасці ўсебакова аднавіць біяграфію мастака. Дарэвалюцыйныя аўтары пісалі пра яго «заходнерускае» (г. зн. беларускае) паходжан-
97. А. Тарасевіч. «Лістапад». Ілюстрацыя да «Разарыума...» 1672—1677
піша Д. Стэпавік. — ...Назіранні над працоўнымі буднямі беларусаў адбіліся ў шэрагу яго гравюр. Сярод партрэтаваных Тарасевічам дзеячаў былі беларусы або жыхары беларускіх гарадоў. Нямала беларусаў было таксама ў коле мастакоў, што з ім працавалі» 92. А. Тарасевіч унёс вялікі ўклад і ў мастацтва Літвы, Украіны, Полыпчы, упісаўшы тым самым яркую старонку ў гісторыю культурных сувязей брацкіх народаў.
Выдатным майстрам гравюры быў і Лявонцій Тарасевіч. Скупыя факты пра яго жыццё і творчасць не да-
92 Степовлк Д. Олександр Тарасевлч. С. 70.
не93. Большасць даследчыкаў лічаць, што Лявонцій быў родным братам Аляксандра Тарасевіча94. Мастацкую адукацыю Лявонцій Тарасевіч, відаць, таксама атрымаў у Аўгсбургу, у Кіліянаў. Пачынаў свой творчы шлях у Беларусі і Літве, а ў 80-я гады XVII ст., як і Аляксандр Тарасевіч, пераехаў на Украіну, дзе яго творчасць дасягнула свайго росквіту.
93 Харламповпч К. В. Малоросслйское влпянле на веллкорусскую церковную жлзнь. Т. 1. С. 260.
94 Пра гэта гл.: Шматаў В. Ф. Гравюры Лявонція Тарасевіча//Кнлга, бнбллотечное дело н блблнографпя в Белоруссші. Мн., 1974. С. 265.
Беларускамоўных выданняў Л. Тарасевіча знойдзена пакуль што мала. Устапоўлена сувязь гравёра з супрасльскай друкарняіі, дзе ён удзелыіічаў у афармленні «Служэбніка». Выданне на тытуле названа віленскім, а ў калафопе — супрасльскім; у першым выпадку год выхаду — 1692, у другім — 1695. Тлумачыцца гэта тым, што «Служэбнік» пачалі друкаваць у Вільні, а закончылі ў Супраслі. Выдадзены «ў ліст», набрапы чорнай і чырвонай фарбамі, у ім было 37 заставак з 12 дошак. Тытульны ліст мае форму трыумфалыіай брамы з прамавугольным вертыкальным праёмам. Па баках брамы — Васіль Вялікі і Іаан Златавуст, вышэй — Георгій Дваяслоў. Гэты тытул — адзін з найбольш мастацкіх у беларускай кнізе. Цудоўна намаляваныя ў рост фігуры добра ўвязаны з асяроддзем. Дасканаласць малюнка, яснасць і дакладнасць штрыха ў Л. Тарасевіча здзіўляючыя: форма жывая, сакавітая, жыццёва напоўпеная.
«Служэбнік» некалькі разоў перавыдаваўся. У 1713 г. ён выйшаў у Супраслі. Пазней, калі медная дошка сцёрлася, з тытула была знята копія, якая фігуруе ў супрасльскіх выданнях «Служэбпіка» 1727 і 1763 гг. Капіравалі тытул і на Украіне (унеўскі «Служэбнік» 1773 г.). Але ўсе копіі саступаюць арыгіналу, мастацкага ўзроўню Л. Тарасевіча пераймальнікі яго не дасягнулі.
Апрача тытула Л. Тарасевіч награвіраваў для віленска-супрасльскага выдання партрэт К. С. Радзівіла. Кампазіцыя партрэта не вылучаецца цэльнасцю, уласцівай лепшым медзярытам Л. Тарасевіча. Празмерна акцэнтавана выява двухгаловага арла, які «зроўнены ў правах» з партрэтаваным. Адчуваецца паспешлівасць, экспромтнасць выканання. Але псіхалагічна вобраз даволі выразны, вастрыня характарыстыкі магната пагадвае раннія партрэты А. Тарасевіча.
Болып дасканалы «Партрэт ашмянскага прыстольніка Георгія Зямлі», які Л. Тарасевіч награвіраваў на мяжы 80—90-х гадоў. Як сведчыць надпіс, ён выконваўся з натуры, магчыма, у Ашмянах. Як большасць партрэтаў Л. Тарасевіча, і гэты ўпісаны ў круг, акаймаваны багатым барочным дэкорам. У партрэтаванага просты твар, высокі лоб, задумлівыя вочы, казацкія вусьх. Над партрэтам сімвалічны вобраз славы ў выглядзе жанчыны з лаўровым вянком у левай руцэ. Па баках — архітэктурныя калоны, унізе — два раз’юшаныя арлы, паміж якімі на геральдычным шчыце выгравіраваны герб ашмянскага прыстольніка. Гэта цалкам рэалістычны твор, напоўнены нейкім асабістым, інтымным чалавечым пачуццём і дэмакратызмам. Л. Тарасе-
98. А. Тарасевіч. Партрэт мінскага харунжага Казіміра Клакоцкага. 1685
віч стварыў партрэт Зямлі без той пампезнасці і ідэалізацыі, якая шкодзіць некаторым іншым тагачасным партрэтам буйных беларускіх феадалаў. Гарманічная кампазіцыя, бездакорны, віртуозны малюнак, багацце тэхнічных прыёмаў, упэўненасць і разнастайнасць штрыхоўкі — усё сведчыць пра прафесійную сталасць і мастацкую вышкаленасць мастака, які дасканала валодаў усімі сакрэтамі майстэрства.
У канцы 1680-х гадоў Л. Тарасевіч стварае «Партрэт смаленскага епіскапа Б. Корвіна-Гансеўскага». Малады арыстакрат у пышным парыку адлюстраваны ў акаймаванні лаўровага вянка, абкружанага багатым барочным дэкорам. Мастак знайшоў выразны, прыгожы ракурс для галавы партрэтаванага, складаная барочная акаймоўка зроблена віртуозна, але празмерна дэталізавана, што перашкаджае «чытэльнасці» самога партрэта.
Важным момантам у жыцці і творчасці Л. Тарасевіча з’явілася паездка ў 90-х гадах XVII ст. у Маскву, дзе ён зрабіў партрэты рускай царэўны Соф’і і інш. Прафесійна выкананыя і надрукаваныя ў Маскве, яны з’явіліся першымі ў Расіі гравюрнымі партрэтамі на медзі. Такім чынам, Л. Тарасевіча можна лічыць адным з пачынальнікаў рускай станковай партрэтнай гравюры 95.
Але сапраўдных вышынь Л. Тарасевіч дасягнуў ва ўкраінскі перыяд творчасці. Звыш 40 медзярытных ілюстрацый да «Пацерыка Пячорскага» (Кіеў, 1702) зроблены ім з такім майстэрствам, якое рэдка можна сустрэць у найлепшых заходнееўрапейскіх выданнях таго часу. He выпадкова Д. Равінскі лічыў, што гравюру з выявай Ерамея Празорлівага і іншыя можна паставіць на адзін узровень з найлепшымі твора-
95 Сндоров A. А. Древнерусская кннжная гравюра. С. 256.
мі галандскіх майстроў 96. Украінскія даследчыкі адзначаюць, што гравюры Лявонція Тарасевіча — важны этап ва ўкраінскай кніжнай справе. «Падобна таму як Аляксандр Тарасевіч першы на Украіне ўвёў металаграфію ў кніжку («Тры вянцы», 1688), то сямю гадамі пазней Лявонцій Тарасевіч змяніў вобраз кнігі, яе тэхніку і кампазіцыю. Гравюра на медзі стала набыткам свецкай кнігі...» 97