Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Вялікая роля ў вобразным ладзе інтэр’ера касцёла належыць арнаментальнаму ўбранню. Галоўны і бакавыя алтары, фігуры апосталаў, два клеймы пад хорамі, два ўваходы ў прэзбітэрыі акаймоўваюць лругкія лісты аканту, гірлянды кветак і садавіны, рогі дастатку, дубовыя лісты, анёлы, пуцці, фантастычныя маскі, у трактоўцы якіх праявіліся тонкі густ і фантазія майстроў. Трэба адзначыць незвычайнасць некаторых матываў дэкору. Так, пэўную цікавасць у гэтых адносінах уяўляе фрагмент дэкору кампазіцыі «Марыя Магдаліна» з выявай маскарона. Яго барада і пасмы валасоў пераўтвараюцца ў лісце, а з рота быццам вырастаюпь ружанцы, крыж, букет кветак. Відаць, майстроў тут натхняла эмблематыка, якая была шырока распаўсюджана ў эпоху барокаІ12.
У пачатку XVIII ст. у беларускіх
112 Гросмане Э. Вопросы нзучення деятельностн резчнков Вентсішлса//Нскусство Прнбалтнкн. Талліін, 1981. С. 89—92; Морозов А., Софронова Л. Эмблематнка п ее место в нскусстве барокко//Славянское барокко. М., 1979. С. 13—39.
храмах ствараецца шэраг цікавых алтарных комплексаў, у канструкцыйным вырашэнні якіх назіраюцца новыя рысы. Алтары становяцца болып складанымі па сілуэту, значнымі па памерах, насычанымі фігурнай і архітэктурнай пластыкай. Выключнае месца ў гэтых адносінах належыць комплексу алтароў францысканскага касцёла Успення дзевы Марыі ў Пінску, выкананых пры рэканструкцыі касцёла пасля пажару ў 1712—1730 гг. Гэтым часам можна датаваць галоўны, шэсць бакавых алтароў (Францыска, Ісуса, маці боскай Ружанцовай, Антонія ІІадуанскага, Варвары, святога сямейства), амбон, а таксама шэраг
104. Анёл з калонай.
Сярэдзіна XVII ст. ДММ БССР
асобных скульптур у капліцах. Скульптуры ў касцёле (каля 100) уяўляюць надзвычай багаты ансамбль, які стварае атмасферу ўрачыстасці і прыўзнятасці. Гэта ўражанне ўзмацняецца шматлікімі пазалочанымі або пасярэбранымі, як і ўся скулыітура ў інтэр’еры, архітэктурнымі дэталямі — кансолямі, вітымі канеліраванымі калонамі, пышнай арнаментальнай разьбой з мяккімі святлоценявымі пераходамі.
Значную дэкаратыўную і сэнсавую ролю ў інтэр’еры выконвае галоўны алтар, які знаходзіцца ў паўкруглай апсідзе. Чатыры вітыя калоны нясуць прафіляваны карніз з разарваным франтонам. Паміж калонамі — скульптуры апосталаў Пятра і Паўла, над якімі ў лаўровых вянках — манаграмы Хрыста і Марыі. У верхнім ярусе ў пышнай арнаментальнай разьбе «Стыгматызацыя св. Францыска» — шматпланавая рэльефная кампазіцыя з раскрыжаваным Хрыстом на першым плане, справа — укленчаны св. Фрапцыск з выцягнутымі ў маленні рукамі; на другім плане —манастыр, заснаваны Францыскам у Асізіі. Кампазіцыю акаймоўваюць галоўкі пуцці і фігуры анёлаў, паказаных у рост або ўкленчанымі. Выразная пластыка манументальных фігур Пятра і Паўла. Непаўторныя і своеасаблівыя іх твары. У Паўла ён прадаўгаваты, хударлявы, крыху асіметрычны, з выступаючымі скуламі і вялікім ротам. Кароткія валасы пакідаюць адкрытым высокі лоб з дзвюма рэзкімі складкамі. Выраз твару суровы. У процілегласць яму твар Пятра дабрадушны і даверлівы. Майстар падкрэслівае стрыманую моц, унутраную сілу, статычную веліч апосталаў, якія выяўляюцца ў пранізлівых позірках, шчыльна сціснутых вуснах. Іх рукі і жэсты ўражваюць дакладнасцю і пластычнай выразнасцю.
Цікава вырашаны і бакавыя алтары касцёла. Размешчаны яны пад
вуглом да падоўжнай восі будыпка і маюць, як і галоўны алтар, складанае завяршэнне.
Строгасцю і велічнасцю вызначаецца алтар маці боскай Ружанцовай на паўночнай сцяне трансепта. Абапал цэнтральнай карціны — скульптуры архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла, паміж калонамі з пазалочанымі канелюрамі і капітэлямі — выявы св. Юр’я і невядомай святой. Скульптуры павернуты да гледача. На Юр’і вянок з руж і рыцарскія даспехі, у руках — кап’ё. У яго па-юначаму акруглены твар, мякка акрэсленыя вусны, плаўны контур сілуэта. Галоўную ўвагу майстар надае эфектнай позе святога, прыгожаму развароту яго фігуры. У выявах францысканцаў у алтары Антонія Падуанскага, наадварот, адчуваецца імкненне да дакладнай псіхалагічнай характарыстыкі, да перадачы ўнутранага стану вобраза. Характэрны іх прыземістыя, каржакаватыя постаці, вялікія рукі, шырокія ступні ног. Персанажы пададзены ў ажыўленых позах і быццам размаўляюць з кімсьці. Вусны паўадкрытыя, позірк накіраваны на субяседніка. У позах і жэстах адчуваецца свабода і адначасова ўнутраная стрыманасць. Пластычна выразная выява Антонія, які трымае на паўсагнутай руцэ голенькае дзіця з пухлявым тварам і поўненькім цельцам. Яно даверліва прытулілася да Антонія, на вуснах усмешка, быццам дзіця прыслухоўваецца да ласкавых слоў Антонія. Майстар падкрэсліў цеплыню адносін паміж імі.
Вельмі выразныя скульптуры анёлаў, паказаных у паўабарота да гледача, якія нібы тіадтрымліваюць алтарную карціну. Ногі іх сагнуты ў каленях, тулава крыху адкінута назад, галовы прыўзняты. Крылы з рэльефна мадэліраванымі пер’ямі разгорнуты. Левае прыўзнята ўверх, правае прыціснута да калоны. Рукі з абазначанымі мускуламі аголены па локаць. Твары круглявыя, з поў-
нымі шчокамі, высокімі лбамі, маленькімі ратамі. Фігуры пададзены ў складаным ракурсе, дынамічным развароце. Пад тунікай адчуваюцца паўнаважкія формы. Экспрэсія позы
105. Царская брама з Юр’еўскай царквы г. Віцебска. Каля 1690 г. ДММ БССР
выяўлена праз выразную трактоўку драпіровак адзення ў выглядзе выгнутых, ламаных ліній.
Сваёй дэкаратыўнасцю вылучаецца амбон, упрыгожаны сакавітай разьбой расліннага характару. У ніжняй яго частцы паказаны чатыры евапгелісты, пасярэдзіне амбона — бог-бацька, па баках яго — апосталы Пётр і Павел. У іх характарныя твары, прысадзістыя фігуры,
удала знойдзеныя пластычныя позы. Балдахін амбона, аздоблены пышнай ажурнай разьбой, вянчаецца фігурай архангела Міхаіла з мячом у правай руцэ і вагамі ў левай.
I бакавыя алтары, і амбон маюць самастойнае значэнне, але ў пэўнай ступені нібы акампануюць галоўнаму, падкрэсліваюць яго ўрачыстасць і святочнасць. У цэлым дэкаратыўнае ўбранне інтэр’ера, яго скульптурны і разьбяны дэкор знаходзяцца ў арганічнай сувязі з архітэктурай і вызначаюцца рысамі сталага барока.
Гэтыя ж рысы ўласцівы і шэрагу асобных скульптур, якія ў свой час з’яўляліся часткай алтарных кампазіцый, дэкарыравалі галоўны або бакавыя алтары. Яны вызначаюцца разнастайнасцю сэнсавага зместу і пластычных вырашэнняў. Звяртае на сябе ўвагу скульптура апостала (Магілёўскі абласны краязнаўчы музей). Паказаны ў момант душэўнага напружання, ён уражвае велічнасцю і значнасцю паставы, валявым адкрытым тварам. Унутраны стан падкрэсліваецца лёгкай асіметрыяй рыс твару, буйнаплоскаснымі складкамі вопраткі, якія быццам завіхураны ветрам.
Багаццем вобразных характарыстык вызначаецца шэраг скульптур з касцёла архангела Міхаіла ў Навагрудку (ДММ). Свабодна размешчана ў прасторы фігура Дамініка, галава горда прыўзнята, вусны сціснуты. Левая рука з разгорнутай кнігай апушчана ўніз. Барада жорстка натапырана ўперад, у неспакойны віхор закручваюцца валасы над шырокім ілбом. Цяжкія складкі вопраткі кладуцца адна на адну і каскадам падаюць уніз, кантрастуючы з гладкай паверхняй палярыны і кнігі. Дынамічны ракурс, разнастайная мадэліроўка паверхні падкрэсліваюць унутраную ўсхваляванасць вобраза.
У іншым плане вырашаны вобраз Роха. Сентыментальны выраз твару, дробныя складкі адзення, якія ства-
раюць мяккі святлацень, вызначаюць лірызм эмацыянальнага ладу скульптуры. Юны Себасцьян паказаны ў час катаванняў прывязаным да дрэва. Цела прабіта стрэламі, але твар прасветлены, на якім не бачна слядоў пакут. Доўгія мяккія валасы Себасцьяна падаюць на плечы, іх рух паўтараецца ў складках набедранай павязкі.
Барочнымі рысамі адзначаны шэраг скульптур з Троіцкага касцёла г. п. Шарашова Брэсцкай вобласці («Анёл, які музіцыруе», «Анёл з калонай»), з касцёла архангела Міхаіла с. Гнезна Гродзенскай вобласці («Анёл з воблакам»), «Распяцце» з Ваўкавыскага раёна (усе — ДММ) І13.
Асабліва выразная скульптура
«Распяцце», на адвароце якой ёсць надпіс: Kazimirus Krupowicz 1696. Поўны глыбокага смутку твар Хрыста, на якім майстар канцэнтруе га-
113 Пластыка Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. Іл. 84—87, І08.
лоўную ўвагу. Панікла галава, абвісла важкае мёртвае цела. Скульптар дасягае значнай эмацыянальнай выразнасці дзякуючы скупой мадэліроўцы форм цела, стрыманасці і такту ў перадачы чалавечых пакут.
Усе названыя творы разнастайныя па псіхалагічных характарыстыках, але тым не менш у іх шмат агульнага — чулае стаўленне да канкрэтнага прататыпа, імкненне падкрэсліць унутраны стан вобразаў мадэліроўкай адзення, якое актыўна ўдзельнічае ў руху фігуры, ігнараванне дробных непрынцыповых дэталей, што, аднак, не перашкаджае майстрам дасягаць вялікай абагуль-
106. Царская брама з Юр’ еўскай царквы г. Віцебска. Каля 1690 г. Фрагмент.
ДММ БССР
ненасці. Для гэтых твораў характэрна выразная, упэўненая разьба, вы-
датнае адчуванне дрэва як матэрыялу, які дапускае вялікую свабоду ў апрацоўцы форм.
У беларускай скульптуры канца XVII — пачатку XVIII ст. прыкмет-
на ўзмацняецца ўплыў народных густаў. Яна нясе адбітак мясцовых асаблівасцей і звязана з праяўленнем «нізавога» барока. Прыклад таму — скульптурны ансамбль галоўнага алтара касцёла Іаана Хрысціцеля ў в. Камаі Віцебскай вобласці, выкананы ў 1726 г. (у алтары захавалася пліта з датай яго асвячэння). Двух’ярусны, укампанаваны ў паўкруглую апсіду алтар мае дакладную канструкцыю і некалькі масіўныя, прысадзістыя формы. Такія ж прысадзістыя постаці ў апосталаў Пятра і Паўла ў нішах паміж калонамі першага яруса, Алены і Агнешкі на ўступах карніза, Саваофа, выява якога завяршае алтар. Майстар надзяляе іх характэрнымі рысамі, што робіць вобразы надзвычай канкрэтнымі і выразнымі. У Пятра і Паўла, напрыклад, шырока расплюшчаныя вочы, у Пятра адтапыраны вушы, у Паўла — ніжняя губа. Лінейныя абрысы фігур спакойныя і строгія, яны не парушаюцца нават крыссем плашчоў, якое быццам развяваецца на ветры. Нерухомасць, устойлівасць фігур падкрэсліваюцца іх франтальнай пастаноўкай, вертыкальным рытмам складак адзення, дадзеных рэльефна. Гэтыя скульптуры, арыентаваныя на народны густ, уражваюць лаканізмам выразных сродкаў, адухоўленасцю вобразаў.