Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У 1670 — 80-х гадах XVII ст. у друкарні Віленскай акадэміі супрацоўнічаў Іван (Інакенцій) Шчырскі. Яго графічны почырк блізкі да манеры Л. Тарасевіча, але ўзровень майстэрства ў ранніх творах быў крыху ніжэйшы. I. ІІІчырскі, як і іншыя мастакі, гравіраваў панегірыкі, гербавыя кампазіцыі, выявы святых. У афармленні панегірыка Цыпрыяна Жахоўскага ў гонар А. Ф. Дарагініцкага (Вільня, 1683) адчуваецца імкненне мастака ўзгадніць ілюстрацыі з тэкстам, арганічна ўвесці выяўленчы матэрыял у структуру выдання. Падобны сінтэз усіх кампанентаў кнігі ў тыя часы можна сустрэць не часта (акцэнт у афармленні рабіўся звычайна на франтыспісе).
Выкананыя I. Шчырскім да згаданага выдання выявы святых адрозніваюцца «зямнымі» рысамі, блізкасцю да лубка. Яны зроблены ў характэрнай для ранніх твораў I. Шчырскага эскізнай, накідачнай манеры. Вядомы і іншыя медзярыты I. Шчырскага віленскага перыяду.
Адначасова з Л. Тарасевічам і I. Шчырскім у віленскай друкарні ў гэтыя гады супрацоўнічаў Лаўрэнцій Кршчановіч. Ёсць звесткі, што ён вучыўся ў Віленскай акадэміі, з’яўляўся членам праваслаўнага брацт-
96 Ровннскнй Д. Подробный словарь русскнх граверов XVI—XIX вв. СПб., 1895. Т. 2. С. 66.
97 Степовнк Д. В. Творчість Олександра Антонія Тарасевіча: Діс. ...канд. містэцтвознавства. Кпі'в. С. 159.
99. Л. Тарасевіч. Партрэт ашмянскага прыстольніка Г. Зямлі. Канец XVII ст.
ва98. Гэта быў адукаваны, здолыіы мастак, знаўца замежных моў, паэтпанегірыст, культурны дзеяч. Да ліку лепшых медзярытаў Л. Кршчановіча адносіцца план «Хоцінскай бітвы», змешчаны ў кнізе Я. Бенета «Дабрачыннае жыццё пана...». На гравюры адлюстравана бітва з турэцкімі войскамі ў лістападзе 1673 г. Агульнай кампазіцыйнай будовай медзярыт нагадвае вядомую карціну XVI ст. «Бітва пад Оршай» (Нацыянальны музей у Варшаве). У абодвух творах кампазіцыя даецца як бы з вышыні птушынага палёту. Вялізная панарама бітвы, шматлікія вайсковыя злучэнні, коннікі, пехацінцы, якія абкружаюць з усіх бакоў крэпасць, нарэшце, краявід з Днястром і пагоркамі на супрацьлеглым яго беразе — усё гэта намалявана і награвіравана некалькі ўмоўна, месцамі нават спрошчана, але вельмі пераканальна і эфектна.
Як сведчыць подпіс, Л. Кршчановіч гравіраваў «Хоцінскую бітву» па ўласнаму малюнку. Відаць, ён быў сведкам адлюстраваных падзей і, ствараючы гравюру, выкарыстоўваў уласныя натурныя накіды, замалёўкі. «Хоцінская бітва» сведчыць пра рэпарцёрскія здольнасці Л. Кршчановіча. Медзярыт з’яўляецца не толькі мастацкім творам, але і важным дакументам эпохі, які мае вялікую цікавасць для гісторыкаў. Сярод іншых твораў Л. Кршчановіча варта адзначыць партрэт полацкага епіскапа Б. Мадалінскага з кнігі «Трайная плошча...» (Вільня, 1674).
Побач з мясцовымі мастакамі ў Вялікім княстве Літоўскім працавала шмат замежных гравёраў: К. Гётке, Д. Пельцэльда, Г. Шнопе, Л. Вілатц і інш. Самым умелым і творча актыўным сярод іх быў К. Гётке — мастак шведскага паходжання, які ў 1642—1652 гг. жыў у Вільні. Вя-
98 Степовнк Д. Олександр Тарасевнч.
С. 68-69.
дома звыш 20 кніг, якія К. Гётке аздобіў медзярытамі. Тэхнічнае выкананне твораў даволі высокае, штрых тонкі, чоткі і выразны, але
100. Л. Тарасевіч. Партрэт смаленскага епіскапа Б. Корвінн-Гннсеўскага. Канец XVII ст.
ўласцівай А. і Л. Тарасевічам адухоўленасці вобразаў у К. Гётке не было.
Цікавай старонкай творчасці гравёра з’яўляецца яго супрацоўніцтва з друкарняй Яна Лангега ў Любчы на Навагрудчыне. У 1648 і 1652 гг. тут было выдадзена некалькі кніг з медзярытамі К. Гётке. Сярод іх вылучаецца «Партрэт Б. Копця» (1648) — каштэляна навагрудскага.
Пра асаблівасці графічнага почырку Л. Вілатца сведчыць партрэт Валовіча ў кнізе «Слава нашчадка роду Валовічаў...» (Вільня, 1669) — характэрны вобразатвор эпохі баро-
ка, у якім выява чалавека неаддзельна ад яго геральдыкі, атрыбутаў улады, сімвалаў ваенных доблесцей і г. д. Медзярыт зроблены з прыкметным графічным майстэрствам, тэхнікай металагравюры мастак валодаў дасканала. Тое ж датычыць твораў Д. Пельцэльды. Нам вядомы толькі адзін яго медзярыт — тытульны ліст да кнігі К. Друцкага-Хорскага «Святло месяца Тышкевічаў...» (Вільня, 1649). Гравюра з адлюстраванымі на ёй куточкамі старажытнай Вільні пераконвае чысцінёй умела пакладзеных штрыхоў і ліній, якія дакладна перадаюць выгляд гарадской сцяны, касцёлаў, палацаў і сціплых хат віленскіх ускраін.
Тагачасных твораў станковай графікі вядома няшмат. Асобнае месца сярод іх займаюць працы Абрахама ван Вестэрфельда — галандскага жывапісца, які ў другой палове XVII ст. быў прыдворным мастаком Радзівіла ў Нясвіжы ". Ён пісаў партрэты, ствараў кампазіцыі на батальныя тэмы. У асобных яго працах адлюстраваны гістарычныя падзеі, што адбываліся на беларускай зямлі («Здача Бабруйска», «Аўдыенцыя казакаў у Радзівіла», «Паланенне Крычэўскага пад Лоевам» і інш.). У іх дэталёва зафіксаваны батальныя сцэны, адзенне і зброя воінаў, архітэктура гарадоў, краявіды. Характэрная для галандскага мастака скрупулёзнасць выяўляецца ў гэтых творах даволі ярка. Вестэрфельд удзельнічаў у паходах Радзівіла, быў сведкам многіх важных падзей, якія занатаваў з натуры 10°. Відавочна, гэтыя малюнкі былі падрыхтоўчым матэрыялам для гравюр задуманага Радзівілам ней-
кага выдання, якое па невядомых прычынах не ажыццявілася.
Каля 1561 г. Вестэрфельд намаляваў з натуры Багдана Хмяльніцкага. Паводле яго малюнка, галандзец В. Гондзіус выканаў гравюрны партрэт легендарнага дзяржаўнага дзеяча Украіны, бацькі якога паходзілі з Беларусі101. Партрэт лічыцца найбольш удалым з мастацкага боку.
Вядомы таксама цікавыя факты беларуска-рускіх мастацкіх сувязей.
101. Л. Вілатц. Партрэт Валовіча. 1669.
У 70-я гады XVI ст., пераехаўшы з Масквы ў Заблудаў, славуты рускі першадрукар I. Фёдараў разам з П. Мсціслаўцам развілі лепшыя тра-
99 Вестэрфельд А. ван//ВелСЭ. Т. 3. С. 51.
100 Смнрнов Я. II. Рнсункн Кнева 1651 года по копням нх конца XVIII века//Тр. 13-го археол. сьезда в Екатерннославе. М., 1908. Т. 2. С. 268—269.
101 Жолтовськнй П. М. Внзвольна боротьба украінського народу в пам’ятках млстэцтва XVI—XVIII стст. Кнів, 1958, С. 36-37.
дыцыі Скарыны, унеслі ў беларускую кніжную справу і гравюру новы, свежы струмень, узбагацілі яе вопытам маскоўскіх кніжнікаў. У другой палове XVII ст. назіраецца адваротны працэс — інтэнсіўнае пранікненне беларускай ілюстраванаіі кнігі ў Маскву, дзе сумесная праца беларускіх і рускіх майстроў зноў дала надзвычай цікавыя вынікі.
У час руска-польскай вайны 1654—1667 гг, пасля ўзяцця царскімі войскамі Оршы і Куцейны ў рускі Іверскі манастыр на Валдаі была перавезена куцеінская друкарня. Куцеінскія друкары-мастакі разгарнулі там шырокую дзейнасць. У Іверскім манастыры яны надрукавалі «Часаслоў» (два выданні 1657 і 1658 гг.), «Рай мысленны» (1659), «Брашна духоўнае» (1660), «Акафісты», «Святцы» і іншыя царкоўныя кнігі. Даследчыкі слушна адзначаюць, што па афармленню іверскія выданні працягвалі традыцыі куцеінскай друкарскай школы. Працуючы разам з рускімі майстрамі, куцеінскія мастакі стварылі яркія і арыгінальныя ўзоры кніжнай ілюстрацыйнай і дэкаратыўнай графікі. Большасць ксілаграфій у іверскіх выданнях выканаў гравёр Паісій. Апрача Паісія вядомы і іншыя рэзчыкі. У «Брашне духоўным» на арнаментальнай гравюры пакінуў сваё імя майстар Іёль, тытул рамкі падпісаны Філарэтам.
Дзейнасць куцеінскіх майстроў у Расіі — цікавая старонка ў гісторыі беларуска-рускіх мастацкіх сувязей. Даследчыкі называюць іверскую друкарню «эксперыментальнай лабараторыяй», дзе ўпершыню ў рускай графіцы праводзіліся новыя ідэі кніжнага афармлення 102.
Праца над засваеннем маскоўскімі кнігавыдаўцамі металаграфіі
102 Сндоров A. А. Древнерусская кннжная гравюра. С. 206.
звязана з дзейнасцю Сімяона Полацкага, які быў ініцыятарам і арганізатарам маскоўскай друкарні пад пазвай «Верхняя». С. ГІолацкі сабраў у ёй лепшыя творчыя сілы Масквы: выдатнага рускага жывапісца С. Ушакова, гравёра А. Трухменскага і інш.
Сярод медзярытаў у выданнях Сімяона Полацкага звяртае на сябе ўвагу «Варлаам і Іасаф», зроблены пад уплывам куцеінскай гравюры з кнігі «Гісторыя пра Варлаама і Іасафа» (1673). У абедзвюх гравюрах аднолькавае размяшчэнне персанажаў, падобныя дэталі. Праўда, маскоўскі медзярыт па мастацкіх якасцях мацнейшы за куцеінскі: ён больш упэўнена, «карцінна» скампанаваны, лепш намаляваны і награвіраваны. He зусім дакладная перспектыва куцеінскай гравюры ў Маскве набывае строгую ўраўнаважанасць усіх кампанентаў, што ідзе ад творчага пераасэнсавання класікаў Рэнесанса.
У Іверскім манастыры і ў Верхняй друкарні беларусы працавалі ў самых цесных кантактах з рускімі майстрамі; толькі сумесная бескарыслівая творчасдь, узаемаразуменне прадстаўнікоў мастацтва двух братніх народаў маглі даць такія цікавыя вынікі.
У цэлым у другой палове XVII ст. рэалістычныя тэндэнцыі ў графіцы ўзмацніліся. Павялічылася колькасць майстроў гравюры. Заняпад дрэварыта, выкліканы вымушаным перапынкам у дзейнасці друкарняў, як бы кампенсуецца росквітам металагравюры, якая развівалася ў цесных кантактах з мастацтвам Літвы, Расіі і Украіны.
СКУЛЫІТУРА
У развіцці скульптуры другой паловы XVII ст. назіраецца пэўны спад, абумоўлены складанымі сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі
абставінамі таго часу. Узмацняецца сацыяльны, нацыянальны і рэлігійны прыгнёт, у эканамічны заняпад прыходзяць гарады, скарачаецца ўнутраны рынак, падрываецца развіццё гарадскога рамяства. Значную частку насельніцтва Вялікага княства Літоўскага ўносяць шматлікія войны, якія пачынаюцца з сярэдзіны XVII ст. і цягнуцца з невялікім перапынкам 70 год. Таму не выпадкова ў гэты перыяд пачынаецца масавае перасяленне сялян і асабліва гарадскіх рамеснікаў у Рускую дзяржаву, дзе яны знаходзяць больш спрыяльныя ўмовы для працы і творчасці. Паток перасяленцаў значна павялічыўся ў часы руска-польскай вайны. Так, у Маскоўскай мяшчанскай слабадзе, паводле перапісной кнігі 1676 г., налічвалася 412 уладальнікаў двароў і 75 бездваровых мяшчан — выхадцаў з Беларусі. Беларускія перасяленцы жылі ў Тарапцы, Вялікіх Луках, Ноўгарадзе і іншых гарадах Рускай дзяржавы 103. Шмат рамеснікаў было вывезена і рускімі вяльможамі. Цікавыя звесткі захаваліся пра шклоўскага разьбяра Кліма Міхайлава: «Ён, Клімка Міхайлаў, родам іназемец са Шклова горада, робіць разьбяную справу пад золата і сталярную справу. У першую службу ўзяў яго добраахвотна ў Шклове баярын князь Рыгор Сямёнавіч Куракін» 104. Беларускія разьбяры былі тэхнічна адукаванымі майстрамі. Адзін з іх, Сямён Дзярэўскі, сам аб сабе паказвае: «робіць ён сталярную і разьбяную справу... і выразае на слупах, дошках зверы, і птушкі, і травы» 105.