Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
109. Клім Міхайлаў, Дарафей Залатароў. Іканастас у Смаленскім саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве. 1683—1685
ных і дэкаратыўных збудавапняў таго часу.
Справаводства Аружэйнай палаты дае каштоўны і цікавы матэрыял аб рабоце беларускіх мэбельшчыкаў цры царскім двары. Так, Давыд Паўлаў з Віцебска вырабляў сталы з распісным верхам і точанымі ножкамі, а ў 1667 г. з групай разьбяроў ён зрабіў камплект мэблі да прыезду ў Маскву ўсходніх патрыярхаў125. Клім Міхайлаў «со товаршцн» зрабіў для царскіх харом «круг пуклястый, сквозной, резной в І'Д аршііна, да двон рамы с перегородкн... да кресла внтые... кпот резной тройной co шпренгелем і скрыдлы, да двон кроватн co гзымсы н с подволокамн столярскнмн, да шестеры рамы, да двон кресла внтые кленовые, да трон кресла внтые кленовые, да трон кресла резные» 126, а таксама нейкі незвычайны «шкаф круглый о пятндесятн аб одном месте» 127. Характар разьбянога дэкору на мэблі, відаць, быў аналагічны дэкаратыўнай разьбе іканастасаў, хаця тут ён павінен быў быць больш стрыманы і спакойны. Пазалота ўжывалася ў спалучэнні з таніроўкай у глыбокі карычневы колер.
У канцы XVII ст. у галіне разьбы па дрэву новых дасягненняў не адзначаецца. Аб’ёмна-ажурная разьба іканастасаў таго часу дасягнула той стадыі майстэрства, калі яе далейшае развіццё ўжо не магло даць што-небудзь новае, больш значнае, чым папярэднія дасягненні.
Адным з нешматлікіх узораў разьбы канца XVII ст. з’яўляецца іканастас Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (не захаваўся). Па кампазіцыі і дэкору ён вельмі блізкі іканастасам Мікалаеўскага
і Богаяўленскага сабораў у Магілёве. Аснову дэкору складае тая ж аб’ёмна-ажурная пазалочаная разьба барочнага характару, што ўтварае
110. Клім Міхайлаў, Дарафей Залатароў. Іканастас у Смаленскім саборы Новадзявочага манастыра ў Маскве. Фрагмент. 1683—1685
пустацелыя калонкі з разьбянымі капітэлямі і базамі. Відаць, аўтары іканастаса Троіцкай царквы добра ведалі работы магілёўскіх майстроў ці, можа, нават самі былі адтуль 128.
Крыху інакш выглядае царская брама іканастаса магілёўскага Мікалаеўскага сабора, створаная, відаць, у канцы XVII — пачатку XVIII ст. Ва ўсякім выпадку разьба яе не мае ўжо той пышнасці і аб’ёмнасці, якімі адрозніваецца дэкор іканастаса.
125 Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. С. 263—264.
126 Забелнн Н. Е. Домашннй быт русскнх царей в XVI—XVII стст. С. 705—706.
127 Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. С. 316.
128 Фундатарамі магілёўскага Богаяўленскага сабора і Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску былі магнаты Агінскія (Кацер М. Народно-прнкладное нскусство Белоруссші. С. 68).
Няма тут і канкрэтных раслінных, матываў. Дэкор складаецца з сакавітых пластычных форм, якія адмыслова сплятаюцца ў суцэльны дыван брамы. Густая пазалота надае браме выгляд ліцця з металу, а не разьбы па дрэву, што ўвогуле характэрна для прафесійнай дэкаратыўнай разьбы XVII—XVIII стст.
Імкненне да плоскаснасці і моцнай стылізаванасці разьбы, з аднаго боку, сведчыць пра жывучасць візантыйскіх традыцый, якія поўнасцю так і не былі выцеснены ні дэкаратыўнымі ідэямі Адраджэння, ні нават барочнай дынамікай, з другога — пра моцны ўплыў народных традыцый. Сувязь прафесійнага мастацтва з народным — адна з характэрнейшых рыс беларускага мастацтва мінулых стагоддзяў.
Яшчэ слабей уплыў мастацкіх стыляў адбіўся на разьбе іканастасаў, створапых для невялікіх правінцыяльных храмаў. Выкананыя, як правіла, мясцовымі майстрамі, яны не вызначаюцца пышнасцю разьбы і бляскам пазалоты. Іх спакойная, стрыманая, звычайна рэльефная разьба, зрэдку пазалочаная ці пасярэбраная, а часцей проста расфарбаваная, добра гармапіруе са сціплым інтэр’ерам сельскіх, звычайна драўляных храмаў.
Іканастасы XVII — пачатку XVIII ст. звяртаюць увагу кампазіцыйнай цэласнасцю і мастацкай завершанасцю, сінтэзуючы ў сабе розныя віды мастацтва: дэкаратыўную разьбу, скульптуру, жывапіс, роспіс. Барока ператварыла іканастасы ў складаную архітэктурна-м астацкую кампазіцыю. Вітыя калонкі, рамкі з буйных завіткоў, карункі з пераплеценага лісця, кветак і пладоў утвараюць вокны для абразоў, якія ў адпаведнасці з афармленнем робяцца авальнымі, круглымі ці шматвугольнымі. У раслінныя ўзоры ўплятаюцца скульптуры, барэльефы і гарэльефы. Самі абразы таксама адчуваюць моцны ўплыў арнаменталь-
най разьбы па дрэву. Іх фоны запаўняюцца ажурным рэльефам разьбы па тоўстаму слою ляўкаса. Такі характар разьбы аналагічны разьбе па дрэву.
Металічныя чаканеныя абклады ў многіх вьшадках саступаюць месца драўляным разьбяным з наступным пакрыццём ляўкасам і пазалотай (асабліва ў цэрквах заходняй Брэстчыны). Іх выразалі з тонкай дошкі і аздаблялі разьбой, малюнак якой паўтараў чаканку і гравіроўку металічных абкладаў. Поўнай аналогіі, безумоўна, не было, ды разьбяры да гэтага і не імкнуліся. Дэкор драўляных абкладаў яны дапасоўвалі да магчымасцей матэрыялу і ў першую чаргу да агульнага мастацкага аздаблення іканастаса, дзе галоўную ролю выконваў не столькі жывапіс, колькі дэкаратыўная разьба, якая аб’ядноўвала ўсю кампазіцыю. Драўляныя пазалочаныя абклады ўпісваліся ў такую кампазіцыю болып арганічна, чым металічныя.
Пачынаючы з другой паловы XVII ст. колькасць рамеснікаў, што займаліся апрацоўкай металу, значна скарацілася. Калі ў 1651 г. у Гродна налічвалася 130 рамеснікаў, дык да 1680 г. засталося толькі 12, з іх два залатых спраў майстры і адзін кацельшчыкІ29. У Віцебску, які ў канцы XVI ст. і першай палове XVII ст. быў адным з буйнейшых рамесніцкіх цэнтраў Беларусі, у 1655 г. працавалі ўсяго два залатых спраў майстры, тры кавалі, тры кацельшчыкі і тры токары 13°. Многія пакінулі Беларусь і пераехалі на Украіну, у Запарожскую Сеч і Расію. Толькі з Полацка і Віцебска ў Аружэйнай палаце на 1660 г. лрацавала 68 чалавек — майстроў сярэб-
129 Пнсцовая кнвга Гродненской экономпн. Ч. 2. С. 179—202.
130 І-Ігнатенко A. Н. Ремесленное пронзводство в городах Белорусснп в XVII— XVIII вв. Мн., 1963. С. 83.
ранай, броннай, ствольнай, такарнай і іншых спраў 131.
Майстры, якія засталіся ў Беларусі, нягледзячы на эканамічныя і палітычныя цяжкасці, працягвалі развіваць і ўдасканальваць метады і спосабы мастацкай апрацоўкі металу. Асаблівага развіцця дасягае ювелірная справа, з’яўляюцца новыя віды апрацоўкі матэрыялаў, ускладняецца, становіцца болып адмысловым дэкор. Шырокае распаўсюджапне ў XVII ст. атрымала тэхніка басмы — ручное цісненне адбіткаў і ўзораў на тонкіх лістах золата ці серабра. Яна была пашырана яшчэ ў дамангольскай Русі132 для выканання апраў шматлікіх абразоў і кніг. У каштарыснай кнізе 1654 г. горада Полацка адзначана, што ў Саборнай царкве Сафіі «на престоле два Евангелпя с Евангелнсты серебрянымп, одно з басмянымя, а другое с резнымі...» 133 3 вялікім майстэрствам зроблена сярэбраная аправа евангелля з распяццем і святымі, якая ў 30-я гады XX ст. захоўвалася ў Беларускім музеі ў ВільніІ34. Увесь фон аправы пакрыты арнаментам у выглядзе раслінных парасткаў.
Абклады абразоў другой паловы XVII ст. вызначаюцца пэўнымі стылістычнымі і мастацкімі асаблівасцямі. Чаканеныя з серабра, пасярэбранай ці пазалочанай латуні, яны досыць густа ўкрыты рэльефным дэкорам расліннага характару. Пад уплывам барока рэльеф становіцца рознавысокім, раслінныя матывы пабываюць амаль натуралістычны выгляд. Сярод іх лёгка вызначыць гваздзікі, цюльпаны, півоні, ландышы, мудрагеліста перавітыя паміж
131 ЦГАДА, ф. 389. Оружейная палата, д. 4630, л. 1-12.
132 Постнпкова-Лосева М. М. Русское ювелпрное пскусство. М., 1974. С. 203.
133 Сапунов А. П. Вптебская старнна. Вптебск, 1885. Т. 4. С. 277.
134 Кацер М. Народно-прнкладное нскусство Белорусснп С. 76.
сабой (абклад абраза «Маці боская Адзігітрыя» са Старых Дзевяткавічаў Гродзенскай вобл., ДММ). Набывае пашырэпне матыў аканту (пацір 1666 г. з Ружан, ДММ) 135. Такая арнаментальная стылістыка, характэрная для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўсёй Еўропы, спалучалася ў Беларусі з мясцовымі традыцыямі народнага мастацтва і выпрацавала лакальныя варыянты ,36.
111. Фрагмент абклада абраза з г. Кобрына.
XVII ст. МСБК All БССР
Абклады абразоў, паціры, крыжы і іншыя вырабы другой паловы XVII ст. сведчаць, што беларускія майстры валодалі самымі рознымі відамі мастацкай апрацоўкі металаў. Чаканка рэдка выступала самастой-
135 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтвя Беларусі XII—XVIII стагоддзяў/Аўт. тэксту і склад. Н. Высоцкая. Мн., 1984. С 6.
136 Там жа.
на, яна, як правіла, спалучалася з ліццём, гравіроўкай, прасечкай, чарненнем, філіграншо і інш. (табернакль з езуіцкага касцёла ў Нясвіжы; абразок «Маці боская Адзігітрыя» са Слуцка, ДММ; аправа мшала 1695 г. з Вялікіх Эйсмантаў Гродзенскай вобл., ДММ).
Спалучэнне розных тэхнік апрацоўкі металаў характэрна і для дэкору прадметаў бытавога прызначэння. Да пачатку XVIII ст. адносіцца медная шкатулка з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. На верхнім баку яе адзначаны год выканання «1710» і ініцыялы «Р В», якія, пэўна, належаць майстру. На вечку ў тэхніцы гравіравання выкананы малюнак казачнага аленя сярод квітнеючых раслін. Бакі шкатулкі аздоблены арнаментальным поясам з гравіраваных кветак. Задні бок шкатулкі прадоўжаны ўверх і выступае над вечкам. Ён таксама аздоблены падобнай гравіроўкай, але з прасечкай фону. Ма-
112. Звон з в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. 1679. ДМ БССР
люнак зроблены лёгка і вольна, з добрым народным густам.
3 сярэдзіны XVII ст. беларускія майстры па апрацоўцы металу шырока прыцягваюцца да розных мастацкіх работ у Рускай дзяржаве. Так, у 1656 г. з Аружэйнага прыказа былі пасланы ў Шклоў і Магілёў давераныя асобы Саўка Барысаў і Мітка Фёдараў з мэтай падабраць «залатой і срэбранай справы майстроў» 137. У 1658 г. пры царскім двары ўжо працавала вялікая група беларусаў, працай іх кіраваў таленавіты беларускі майстар Пётр Іванавіч Заборскі. Надпіс на надмагільнай пліце (памёр у 1665 г.) паведамляе, што ён быў «золотых, серебряных і медных, ценіінных п всякнх рукодельных хптростей пзрядный ремесленный пзыскатель» І38.
У Сярэбранай палаце працавалі ў асноўным майстры па апрацоўцы металу, сярод іх выхадцы з Беларусі Лаўрыкаў Гаўрыла, Красоўскі Пётр, Іваноў, Красільнікаў Іван, Іваноў Станіслаў, Астаф’еў Сцяпан, Гаўрылаў Сяргей, Фёдар Мікулаеў, Кутнеў Максім, які «в 1689 г., января 13, послан был в г. Севск для государственных дел, в чясле 19 мастеров Серебряной палаты» Ізэ, і многія іншыя.