Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
У канцы XVIII ст. у мастацтве Беларусі ўсё болыпую сілу набірае
класіцызм, які ў пачатку XIX ст. становіцца пануючым стылем. Клас буржуазіі, які ўсё болып і болып умацоўваў свае пазіцыі, патрабаваў мастацтва, якое б грунтавалася на строга рэгламентаванай тэорыі. Такім стылем у мастацтве з’явіўся класіцызм.
Эстэтыка класіцызму арыентавала мастацкую практыку на следаванне агульнапрынятым антычным узорам у літаратуры, архітэктуры і выяўленчым мастацтве. Па сутнасці, яна была нарматыўнай тэорыяй, якая патрабавала стылявога адзінства і строгай іерархіі жанраў. Толькі героі антычнай і біблейскай гісторыі апяваліся ў «высокай» драме і трагедыі; сялян, гараджан, шкаляроў і дробную шляхту дазвалялася паказваць толькі ў пацешлівых камедыях і інтэрмедыях. Аднак якраз апошнія жанры адыгралі важную ролю ў працэсе станаўлення пацыянальнай літаратурнай мовы. Апрача таго, у іх прыкметны элементы рэалізму і крытыкі існуючых сацыяльна-палітычных парадкаў. Тут пэўным чынам выявілася станаўленне сацьтяльнай і нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа.
ГОРАДАБУДАУНІЦТВА I АРХІТЭКТУРА
У 60—70-х гадах XVITI ст. у асноўным завяршаецца фарміраванне феадальнага горада. Большасць беларускіх гарадоў да канца XVIII ст. захоўвалі нязменнай архітэктурна-планіровачную структуру, якая склалася гістарычна. Буйныя гарады мелі змешаную сістэму планіроўкі: іх старажытная частка, так званы Стары горад (XIV XVI ctctJ — радыяльную, больш позняя, Новы горад (XVI — XVII стст.) — прамавугольную. Вулічная сетка адзначалася стабільнаспю і мела завершаную структуру. Жылая забудова, у асноўпым драў-
ляпая, у цэнтральпай частцы была вельмі шчыльнай, на ўскраінах — больш свабоднай. У шэрагу гарадоў у час ваенных дзеянняў былі знішчаны абарончыя ўмапаванні, якія больш не аднаўляліся. Новая жылая забудова ўзнікла за межамі знешніх умацаванняў і ўваходзіла ў агульную гарадскую структуру. Значна рэканструяваліся некаторыя прыватнаўласніцкія гарады і мястэчкі (Паставы, Слонім, Варняны), што было звязана з узвядзепнем у іх новых прамысловых прадпрыемстваў і неабходных жылых і грамадскіх будынкаў для рамеснікаў. Такія ж горадабудаўнічыя работы праводзіліся і на ўскраіне Гродна — у Гарадніцы.
Адметная рыса горадабудаўніцтва гэтага перыяду — завяршэнне ансамбля грамадскага цэнтра, йкім з’яўлялася гандлёвая (рыначная) плошча. што, як правіла. размяшчалася на скрыжаванні галоўных вуліц у цэнтры гарадской структуры або каля старажытнага замка. На плошчы ўзводзіліся асноўныя адміністрапыйныя, гандлёвыя і культавыя збудаванні. У некаторых гарадах гістарычна склаліся дзве або тры плошчы. якія фарміравалі прасторава развітую сістэму грамадскага пэнтра.
Характэрныя рысы развіцця гарадоў з захаваннем традыцыйнай планіровачнай схемы і развітым гпамадскім цэнтпам адлюстроўваюць Мінск, Віцебск. Полацк.
Да канца XVIII ст. у Мінску захоўвалася архітэктурна-планіровачяая структура, якая сфарміравалася v асноўным да сярэлзіньт XVII ст. Па плану канца XVIII ст. горад займаў авальную тэрыторыю, у паўднёва-заходняй частцы яе захавалася паўкальцо абарончых умацаванняў, якое складалася з землянога вала з бастыёнамі. Паўночна-ўсходттюю частку на левым беразе р. Свіслачы займала Троіцкае прадмеспе (тэрыторыя вакол Троіцкай гары). у паўночна-заходняй размяшчалася Ра-
каўскае прадмесце (забудова ўздоўж Ракаўскага тракту). Асноўная частка горада займала паўднёвую і паўднёва-заходшою тэрыторыю і складалася з Верхняга (Старога) і Ніжняга (Новага) горада. Планіроўка і забудова Ніжняга горада з плошчай у цэнтры — Ніжнім рынкам (Стары рынак, Старое месца) — склалася ў асноўным у XII — XIV стст. і мела радыяльную схему. Верхні горад сфарміраваўся ў XVI — XVII стст. па рэгулярнай прамавугольнай сістэме, кампазіцыйным ядром якой з’яўляўся Верхні рынак (Высокі рынак) — галоўная плошча горада. Незабудаванай да канца XVIII ст. заставалася забалочаная тэрыторыя ўздоўж правага берага р. Свіслачы, якая далучалася да старажытнага замка. Замак (Замчышча), хаця і адзначаны на плане Мінска канца XVIII ст., страціў к гэтаму часу сваё фартыфікацыйнае і грамадскае значэнне цэнтра горада. (ІІасля пажару 1778 г. яго ўмацаванні не адпаўляліся.)
Грамадскі цэнтр Мінска фарміравалі дзве плошчы — Верхні і Ніжні рынкі, звязаныя паміж сабой вуліцамі Школьнай і Казьма-Дзям’янскай. Невялікі па памерах Ніжні рынак меў галоўным чынам гандлёвае значэнне, тут размяшчаліся крамы і жылыя дамы рамеснікаў. У планіровачных адносінах ён з’яўляўся сувязным звяном усіх частак горада. Праз яго праходзіла галоўная вуліца — Нямігская (Няміга), якая працягвалася ў Ракаўскім (вул. Юр’еўская і Ракаўская) і Троіцкім (вул. Троіцкая) прадмесцях. Верхні рынак, размешчапы ў цэнтры горада на высокім месцы, з’яўляўся фактычна грамадскім цэнтрам горада. На плошчы сыходзіліся асноўныя вуліцы — Койданаўская (сучасная Рэвалюцыйная), Валоцкая (Інтэрнацыянальная), Бернардзінская (Бакуніна), Манастырская (Герцэна). На Верхнім рынку былі сканцэнтраваны мураваныя культавыя і адміні-
страцыйныя будынкі, а ў сярэдзіне XVIII ст. завершана яе забудова, якая стварала маляўнічы ансамбль у стылі барока. У цэнтры плошчы размяшчалася гарадская ратуша (узведзена ў канцы XVI ст., перабудавана ў канцы XVIII ст.). На поўнач ад яе знаходзіўся манументальны будынак гасцінага двара (узведзены ў XVIII ст., рэканструяваны ў 1909 г.). На паўднёва-заходні бок плошчы выходзілі мураваныя будынкі езуіцкага калегіума — школа, касцёл, корпус калегіума, будаўніцтва якога вялося на працягу XVII першай паловы XVIII ст. Процілеглы бок займалі манументальныя культавыя збудаванні канца XVI — XVII ст.: дамініканскі кляштар і касцёл, мужчынскі і жаночы бернардзінскія кляштары з касцёламі, a паміж імі — комплекс уніяцкіх манастыроў са Свята-Духаўскай царквой. У ансамбль уваходзілі і драўляныя жылыя дамы, корчмы, крамы XVII — XVIII стст. Рака Свіслач, узгоркавы прыродны ландшафт надавалі забудове горада маляўнічы сілуэт, у якім выразна вылучаліся вежы ратушы і культавых пабудоў Верхняга рынку.
Асаблівасці горадабудаўніцтва гэтага дерыяду яскрава адлюстроўвае Віцебск. Драўляныя замкавыя ўмацаванні тут не існавалі ўжо ў пачатку XVIII ст. Горад меў складаную архітэктурна-планіровачную структуру і развіваўся па абодвух берагах р. Заходняй Дзвіны. Асноўная левабярэжная частка мела больш складаную структуру. Яе забудова ў XVIII ст. пашыралася ў двух напрамках: паўночным, за межы былога Узгорскага замка, і паўднёвым, за межы былога Ніжняга замка. Галоўнай заставалася Вялікая вуліца (сучасная Замкавая). У паўднёвай частцы існавалі дзве радыяльныя вуліцы: адна з іх уздоўж Заходняй Дзвіны выходзіла на дарогу да Астроўны (сучаспая вул. Калініна), другая, перпендыку-
лярпая першай, вяла на дарогу да Дуброўны. У паўночнай частцы тры вуліцы адыходзілі ад гандлёвай плошчы і вялі да Заходняй Дзвіны (сучасныя вуліцы Талстога, Леніна і Суворава). Правабярэжная частка Віцебска мела больш спрошчаную
117. Ратуша ў Віцебску. XVIII ст.
планіровачную структуру, кароткія вуліцы. Яе забудова ўяўляла вузкую паласу ў два-тры кварталы, якая падыходзіла да самага берага р. Заходняй Дзвіны. Яе галоўная вуліца пачыналася ад моста праз р. Заходнюю Дзвіну (Задзвінскі мост), які звязваў левабярэжную частку з правабярэжнай, і падыходзіла да гасцінца на Полацк.
Грамадскі цэнтр Віцебска, ансамбль якога канчаткова сфарміраваўся ў стылі барока ў канцы XVIII ст., знаходзіўся ў левабярэжнай частцы горада. Ён складаўся з дзвюх плошчаў, размешчаных па абодвух берагах р. Віцьбы і злучаных паміж сабой мостам (Завіцьбенскі мост). Адна з плошчаў (на тэры-
торыі былога Узгорскага замка) сфарміравалася як гандлёвы цэнтр. Яе кампазіцыйным ядром была мураваная ратуша (1775), якая галоўным фасадам раскрывалася на плошчу ў бок р. Віцьбы. 3 двух бакоў да яе прымыкалі мураваныя гандлёвыя рады, якія арганізоўвалі прастору плошчы. Ансамбль дапаўнялі мураваная Васкрасенская царква (1772) і кляштар бернардзінцаў (1737—1755) на процілеглым баку. Другая плошча сфарміравалася на месцы былога Ніжняга замка і па сваёй планіровачнай структуры і забудове была болып простай. Яе ўсходні бок займаў мураваны комплекс езуіцкага калегіума (1716— 1731), а на заходнім знаходзіўся бу~ дынак, у якім размяшчаліся паліцыя і паштовы двор. Такім чынам, грамадскі цэнтр Віцебска набыў складаную прасторава развітую кампазіцыю, якую ўтваралі дзве плошчы, звернутыя адна да другой. Шырокая адкрытая прастора плошчаў вылучалася вежамі ратушы, царквы і касцёлаў, якія стваралі маляўнічы сілуэт цэнтра.
У XVIII ст. завяршылася фарміраванне планіровачнай структуры Полацка. Перапланіроўка горада пачалася яшчэ ў сярэдзіне XVII ст., калі Полацк быў заняты рускімі войскамі (1654—1667) і вакол яго Вялікага пасада і Запалоцця ўзведзены земляны вал з драўлянымі сценамі і ровам. У гэты ж час пачала фарміравацца прамавугольная структура горада. На плане горада канца XVIII ст. выразна вылучаюцца Верхні і Ніжні замкі, з усходняга боку да іх далучаецца Вялікі пасад. Яго тэрыторыя падзялялася на прамавугольныя кварталы вуліцамі, якія праходзілі паралельна і перпендыкулярна р. Заходняй Дзвіне. У забудове Полацка вялікае значэнне набыў ансамбль езуіцкага калегіума (XVII — XIX стст.), які займаў значную тэрыторыю ў цэнтральнай частцы горада паміж замкамі і
Вялікім пасадам. Грамадскім цэнтрам з’яўлялася вялікая прамавугольная плошча перад езуіцкім калегіумам, а галоўным кампазіцыйным акцэнтам яе — мураваны езуіцкі касцёл (1733—1745). Сярод драўляпай жылой забудовы вылучаліся мураваныя будынкі кляштараў: францысканскага, бернардзінскага, дамініканскага, базыльянскага. У сілуэце гарадской забудовы з боку р. Заходняй Дзвіны вылучаўся манументальны Сафійскі сабор (перабудаваны ў 1738—1750), размешчаны на тэрыторыі Верхняга замка.
У другой палове XVIII ст. у шэрагу прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак праводзіліся работы па комплекснай перабудове цэнтраў і асобных раёнаў. Так, у 60—70-я гады ўладалыіікам Слопіма гетманам Міхалам Агінскім перабудаваны цэнтр горада. Першапачаткова быў выпрастаны адзін з рукавоў р. Шчары і пракладзены вялікі канал (канал Агінскага). На высокім беразе р. Шчары ўзведзены мураваны палац, тэатр, друкарня, якія ўвайшлі ў ансамбль старажытнай гандлёвай плошчы. Перад фасадам палаца быў разбіты рэгулярны сад, які аформіў паўночны бок плошчы. Кампазіцыйным цэнтрам плошчы з’яўляліся ратуша і гандлёвыя рады, размешчаныя на яе падоўжнай восі. Манументальныя культавыя будынкі, узведзеныя ў XVII ст., увайшлі ў агульную кампазіцыю і атрымалі значэнне сілуэтных кропак сярод забудовы горада. Недалёка ад палаца была пабудавана фабрыка, побач створана асобная плошча, забудаваная тыпавымі дамамі для рамеснікаў. Абедзве плошчы аб’ядноўваліся Палацавай вуліцай, якая злучала таксама гандлёвую плошчу з берагам р. Шчары. У выніку перапланіроўкі грамадскі цэнтр Слоніма набыў новую прасторавую кампазіцыю, якую вызначыў цікавы архітэктурны ансамбль.