Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
трымана ў болып простых і сціплых формах. Вежа мае два масіўныя, амаль аднолькавыя па вышыні ярусы і завершана купалам са шпілем. Да тарцоў ратушы прылягаюць аднапавярховыя гандлёвыя рады, утвараючы квадратны ў плане будынак з вялікім унутраным дваром. Па вуглах яго размешчаны двухпавярховыя склады, якія па месцу ў кампазіцыі нагадваюць абарончыя вежы замкаў. У кампактным будынку ратушы ў Чавусах (канец XVIII ст.) выступаючыя вуглавыя аб’ёмы нагадваюць сядзібныя алькежы папярэдніх часоў, але ў асноўным яе архітэктура менш традыцыйная для эпохі барока і мае пэўныя рысы новага мастацкага стылю — класіцызму.
Шмат ратуш будавалі з дрэва — традыцыйнага матэрыялу беларускага народнага дойлідства. Паводле інвентара Драгічына (Брэсцкая вобл.) 1773 г., ратуша тут была ўзведзена з сасновых брусоў на палях. Яе цэнтр прарэзвалі вароты, аздобленыя ліштвамі на вушаках. Над варотамі ўзвышалася вежа, ашаляваная знадворку дошкамі і гонтай. Над яе ніжнім паверхам, аздобленым карнізам, змяшчалася альтанка з балясінамі «такарскай работы», якую ўвенчвала бляшаная «баня» з гербам горада. 3 двух бакоў ад праезду знаходзіліся складскія памяшканні. Увесь аб’ём ратушы накрыты ламаным гонтавым дахам з «карчохамі» ў тарцах.
У жыллёвай драўлянай забудове гарадоў і мястэчак найболып яскрава выявіліся рысы народнага дойлідства. У гэтым сэнсе інвентар Драгічына пацвярджае і ўдакладняе агульны кірунак развіцця гарадскіх паселішчаў у XVIII ст., а таксама раскрывае асаблівасці народнага жылля. Згодна з інвентаром, горад складаўся з дзвюх частак — асноўнай тэрыторыі з гандлёвай плошчай у цэнтры і вуліцамі, што разыходзіліся ад яе (Пінская, Хомская, Пір-
ковіцкая, Пірлуніцкая), і прадмесця Зарэчча. На рынку і на прылягаючых да яго пляцах сяліліся гандляры і рамеснікі. Тут было 43 двары, з якіх 14, што непасрэдна выходзілі на плошчу, называліся «рынковымі». У рэестры размяжоўваліся два тыпы жылля: «хаты» і «будынкі». Аношнія, відаць, з’яўляліся шынкамі, бо мелі пры сабе бровары і «ўязныя» сенцы. Будаваліся яны з бярвенняў і накрываліся саломай, гонтай ці драніцай. Значная частка двароў мела 1—2 хлявы, збудаваныя з дрэва або плятня і накрытыя саламянымі дахамі. У дварах рамеснікаў свірны і хлявы адсутнічалі, што сведчыць аб значным развіцці рамеснай вытворчасці ў Драгічыне XVIII ст.: рамеснікі не займаліся сельскай гаспадаркай, бо атрымлівалі дастаткова сродкаў ад свайго асноўнага занятку. Акрамя «вольных» рамеснікаў і гандляроў у горадзе і прадмесці жылі прыгонныя сяляне (47 гаспадарак), што належалі Ровінскаму фальварку. Арганізацыя іх сядзіб істотна не адрознівалася ад звычайнай вясковай забудовы. Такое сумяшчэнне звычайнай сельскай і тыпова гарадской забудовы было надзвычай характэрным для невялікіх гарадоў і мястэчак Беларусі.
Акрамя рэестра гарадскіх будынкаў інвентар змяшчае апісанні некаторых з іх, дзе жылі рамеснікі. Па вуліцы Пірлуніцкай знаходзілася сядзіба юхтара, у якую праводзілі масіўныя двухпольныя вароты з форткай на «бегунах». Жыллё ўяўляла сабой трохкамерную пабудову з паслядоўна размешчанымі па адной восі сенцамі, хатай і каморай. Зруб хаты і каморы збудаваны з брусоў «у вугал», а сенцы — «у слупы», часткова з плятня. Збітыя з дошак дзверы ўмацаваны на жалезных завесах і аздоблены ліштвамі. Жылое памяшканне асвятлялася трыма малымі шклянымі вокпамі з падворнымі драўлянымі засаўкамі. Тут знаходзіліся сталы, лавы і дзве
печы: мураваная для прыгатавання ежы і кафляная. Печы мелі агульны комін, выведзены на двухсхільны гонтавы дах. Тарцовыя фасады будынка ўпрыгожвалі шчыты. Дом васкабойніка на рынку не меў сенцаў. 3 вуліцы траплялі прама ў хату, да якой была ярыбудавана камора. Хата асвятлялася чатырма прамавугольнымі вокнамі і адным круглым. У хаце стаялі мураваныя «хлебная» і кафляная печы, каля сцен нерухома былі замацаваны лавы, каля стала ў «куце» асобна стаяў зэдаль. Камора асвятлялася двума круглымі акенцамі. У абодвух памяшканнях было бэлечнае перакрыцце: у хаце з дошак, у каморы з дыляў. За хатай стаяла васкабойня — прамавугольная ў плане зрубная пабудова з двухсхільным дахам.
Як відаць з апісання, народнае жыллё ў гарадах і мястэчках развівалася надзвычай своеасабліва. У адрозненне ад сялянскага, дзе сенцы з’яўляліся цэнтральным элементам трохкамернай пабудовы, у жыллі рамеснікаў цэнтральнай ячэйкай было жылое памяшканне, з якім з супрацьлеглых бакоў злучаліся сенцы і камора. Уваход рабіўся з тарца будынка, арыентаванага на плошчу ці вуліцу. Нярэдка ён афармляўся слуповай падсенню. Такі тып жылля склаўся пад уплывам канкрэтных умоў кампактнай гарадской і местачковай забудовы.
* * *
Болыпасць дробнапамесных сядзіб у адзначаны перыяд па-ранейшаму будавалася з дрэва ў традыцыях народнай архітэктуры. Разам з тым у некаторых манументальных жылых і гаспадарчых будынках даволі выразна праступалі рысы стылю барока, адбыліся новыя якасныя змены. Яны праявіліся ў анфіладнай планіроўцы, вылучэнні параднай групы памяшканняў у цэнтры, раз-
віцці складанага сілуэта за кошт высокіх ламаных або ярусных дахаў. Прыкладам можа служыць жылы будынак маёнтка ў в. Вялікія Сяхновічы (Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Ён прамавугольны ў плане, узведзены з брусоў «у чысты ву-
лізаваных конскіх галоў. Ганак становіцца і нюансным элементам архітэктурнага вырашэння, падкрэслі-
121. Сядзібны дом у в. Варонча Карэліцкаеа р-на Гродзенскай вобл. Малюнак XIX ст.
гал». У падоўжным напрамку рытм фасада ўтвараецца прамавугольнымі вокнамі, аздобленымі плоскімі ліштвамі і аканіцамі. Элементам кантрасту з’яўляецца высокі двух’ярусны вальмавы дах («мансард польскі»), які дамінуе ва ўсёй пабудове. У выніку ствараецца кампазіцыя, блізкая да ярусна-цэнтрычнай. Каб вылучыць галоўны фасад і акцэнтаваць уваход, ганак распрацоўваецца як важны элемент архітэктуры цэптральяай часткі дома. Ён будуецца як дадатковае памяшканне перад сенцамі, своеасаблівая прыхожая. Завершапы двухсхільным дахам, тарэц якога ўпрыгожваўся ашаляваным шчытом і дзвюма прычэлінамі, аздобленымі ўверсе парнымі вільчакамі ў выглядзе сты-
вае франтальны характар кампазіцыі будынка.
Аналагічны па кампазіцыі сядзібны дом і ў в. Мурачоўшчына (Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл.). У ім таксама вялікі двух’ярусны дах дамінуе над усім будынкам. Вузкія гарызантальныя вокны, прарэзаныя ў вертыкальнай частцы залому перакрыцця, сведчаць аб тым, што паддашша выкарыстоўвалася ў якасці дадатковага (летняга) жылля або ў гаспадарчых мэтах.
У некаторых сядзібных дамах двухсхільны дах над ганкам ператвараўся ў самастойнае верхняе памяшканне, якое абапіралася на слупы ганка і злучалася з паддашшам, куды траплялі па лесвіцы ў сенцах. Гэты аб’ём, звычайна ўпрыгожаны
мастацкай укладкай шалёўкі, краявой і скразной разьбой падзораў і іншымі дэкаратыўнымі дэталямі, у значнай меры ўзбагачаў пластыку галоўнага фасада, яшчэ больш, чым ганак, падкрэсліваў кампазіцыйную значнасць цэнтральнага вузла будынка, дзе размяшчаўся галоўны ўваход (дом у маёнтку в. Боркі Дзятлаўскага р-на). У дамах з працяглым корпусам, які меў некалькі
тлумачылася абмежаванасцю гарадской тэрыторыі і дыктавала кампактную планіроўку жылля і забудову двара. У такіх пабудовах ніжні паверх служыў падклеццю.
На малюнку XIX ст. «Від Камянца-Літоўскага» Н. Орды ёсць
122. Сядзібны дом у в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.
XVIII ст. Галоўны фасад
ўваходаў з ганкамі, вынесенымі за межы галоўнага фасада, верхнія памяшканні стваралі своеасаблівы рытм кампазіцыі (сядзібны дом у в. Варонча Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.).
Мастацкім прынцыпам барока было сугучна прасторавае развіццё кампазіцыі, пры якім з дапамогай бакавых флігеляў або алькежаў утвараўся паўзамкнёны парадны двор-курданёр перад галоўным уваходам у будынак. Такія кампазіцыі ўласцівы сядзібным дамам у вв. Хойнава і Яцкаўшчына на Гродзеншчыне, Дудзічы Мінскай вобласці, Навошчыцы на Піншчыне і шэрагу іншых.
Як і ў сельскай сядзібнай архітэктуры, у гарадскім будаўніцтве пад уплывам стылю барока развіваецца складаная кампазіцыя. Вялікая ўвага надаецца высокім, нярэдка ламаным дахам, такім дэталям, як ганкі і галерэі, алькежы з самастойнымі пакрыццямі і інш. У гарадской сядзібна-палацавай архітэктуры часцей, чым у сельскай, ужывалася двухпавярховая кампазіцыя. Гэта
выява двухпавярховага палацавага будынка, размешчанага на беразе р. Лясной. Гэта манументальнае збудаванне, накрытае вялікім ламаным вальмавым дахам, па вышыні роўным двухпавярховаму корпусу. Цікава вырашана ўваходная частка: тры дробныя аб’ёмы, узнятыя на слупы і накрытыя самастойнымі двухсхільнымі пакрыццямі са шчытамі на тарцах. Гэтыя невялікія аб’ёмы кантрастуюць з буйнымі формамі палаца і ўтвараюць рытм фасада. 3 боку ракі да іх праводзіла вялікая пакатая аднамаршавая лесвіца, пакрытая дахам. У архітэктуры будынка рысы барока прасочваюцца і ў буйнамаштабных чляненнях корпуса, і ў складаным сілуэце, і ў кантрастным супастаўленні розных частак, і ў дынамічнай асіметрыі кампазіцыі.
Да ліку барочных можяа аднеслі і дом у Копысі (Аршанскі р-н Віцебскай вобл.). У яго кампактным плане вылучаецца парадная група памяшканняў, якая складаецца з прыхожай і размешчаных паабапал яе двух залаў. 3 тыльнага боку пры-
хожая злучана з калідорам, да якога прылягаюць два жылыя пакоі і два бакавыя алькежы. Апошнія выступаюць па-за межы сцен будынка і ўтвараюць самастойныя аб’ёмы, завершаныя шатровымі дахамі. Алькежы як бы фланкіруюць з двух бакоў галоўны корпус, увянчаны высокім вальмавым дахам, прасторава развіваюць кампазіцыю ўсяго будынка і ўскладняюць яго сілуэт. Цэнтральная частка дома вылучана верхнім паверхам над прыхожай і аформлена двух’яруснай галерэяй па галоўным фасадзе. Кожны ярус галерэі завершаны аркадай, роля якой у архітэктуры дома не выпадковая. Пры адносна нізкім зрубе і манатонным рытме аконных праёмаў галерэя ўзбагачае рытміку фасада, канцэнтруе ўвагу на яго цэнтральнай, пайболып важпай частцы, надае кампазіцыі дома дынамічнасць, хоць і падкрэслівае яе строгую сіметрыю.
Як ужо адзначалася, у XVII — XVIII стст. замкі паступова страчваюць сваю абарончую ролю і ператвараюцца ў парадныя палацавыя апсамблі, захоўваючы ў радзе вы-