Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Будаўніцтва, якое вялося на Беларусі каталіцкімі ордэнамі, залежала непасрэдна ад Ватыкана. Магчыма, таму на фарміраванне стылістыкі позняга беларускага барока пэўны
132. Уніяцкая царква ў в. Беразвечча Глыбоцкаеа р-на Віцебскай еобл. 1756—1763
ўплыў зрабілі мастацкія ідэі архітэктараў Паўночнай Італіі, у першую чаргу Ф. Бараміні. Аднак яны былі творча перапрацаваны на глебе нацыянальнай архітэктуры, што прывяло да стварэння своеасаблівай архітэктурна-мастацкай сістэмы — позняга беларускага барока, якое ў мастацтвазнаўстве атрымала назву «віленскае». У стылі віленскага барока ўзводзіліся не толькі каталіцкія, але і уніяцкія, і праваслаўныя культавыя пабудовы.
У помніках віленскага барока вежы вызначаюць складаныя аб’ёмнапрасторавыя суадносіны структуры фасада, часам размяшчаюцца пад вуглом да яго. Такім чынам, рэальная сістэма прапорцый пры змене пунктаў агляду пераходзіць у іншую: фасады выгінаюцца, тэктанічныя межы знікаюць, з’яўляюцца вязкі пілястраў — цэлы комплекс вертыкалей, якія дубліруюць асноўную. Карнізы ідуць не гарызантальна, а падымаюцца і спадаюць плаўнымі лініямі. У трактоўцы скразных шмат’ярусных веж, якія быццам вылеплены з пластычнага матэрыялу, праявілася выдатная фантазія дойлідаў і ў той жа час дакладны разлік аптычнага ўспрымання кампазіцыйных дамінант. Паступовае скарачэнне ярусаў стварала значную стэрэаскапічную перспектыву, надавала ім асаблівую стройнасць. Дзякуючы шмат’яруснасці, неакрэсленасці гарызантальных чляненняў, вязкам вертыкальных элементаў вежы атрымалі стромкі вертыкалізм і маляўнічасць сілуэта, важную ролю ў стварэнні якога адыграў маляўнічы абрыс іх гранёных завяршэнняў — «бань».
Разам з вежамі помнікам віленскага барока вялікую мастацкую выразнасць надаюць франтоны, якія звычайна маюць два ярусы (т. зв. атыкавыя франтоны). Ніжні ярус уяўляе сабой атык са стылізаванымі валютамі па баках, верхні — уласна франтон, які іншы раз завяршаў-
ся вежачкай. Разнастайныя абрысы франтонаў вызначаліся вытанчанасцю і складанасцю малюнка. Гэтыя рысы рабілі віленскае барока асабліва дынамічным, лёгкім, свабодным, у той час як сталае беларускае барока ў
133. Касцёл св. Андрэя ў г. Слоніме Гродзенскай вобл. 1775
архітэктуры XVII ст. вызначалася стрыманасцю, масіўнасцю і глыбокай унутранай экспрэсіяй.
Росквіт віленскага барока звязаны з творчасцю выдатнага архітэктара Я. К. Глаўбіца, які шмат працаваў на Беларусі, пераважна ў культавым дойлідстве: касцёл у Сталавічах (1740—1746), праваслаўная Спаская царква ў Магілёве (1756— 1762) і інш. Найболып значная яго пабудова — уніяцкая царква св. СаФіі ў Полацку (1738—1750, разам з Б. Касінскім).
Старажытны праваслаўны Сафійскі сабор — гістарычны помнік Полацка, буйнейшага культурнага цэнтра Беларусі таго часу. Шматлі-
кія разбуральныя войны прывялі да таго, што яго першапачатковае аблічча было значна зменена пазнейшымі перабудовамі. Аднак пры амаль поўнай перабудове сабора пад уніяцкі храм у XVIII ст. архітэктары ўдала захавалі найболып старажытныя яго часткі — усходнія апсіды, якія былі трактаваны як своеасаблівыя рамёны трансепта. Адпаведна ім з захаду прыбудаваны падобныя гранёныя апсіды, а галоўны алтар быў пераарыентаваны з усходу на поўнач. Новы уніяцкі Сафійскі сабор — гэта двухвежавая трохнефавая базіліка, шырыню якой вызначыла даўжыня старой пабудовы. Архітэктура галоўнага фасада і інтэр’ера вызначаецца вострым, неспакойным характарам, які ствараецца ўсхваляванымі лініямі гарызантальных цяг, шматлікімі раскрапоўкамі, скразнымі праёмамі веж. Ажурныя вежы маюць шэсць ярусаў, якія інтэнсіўна змяншаюцца ўгору. Фігурныя франтоны ўпершыню ўжыты на абодвух тарцах цэнтральнага нефа: на галоўным фасадзе і над алтарнай апсідай. Пазней гэты прыём атрымаў пашырэнне ў шматлікіх помніках віленскага барока, якім уласціва яркая мастацкая выразнасць, асаблівая пластычнасць, «ажурнасць» і «вылепленасць» структуры.
Адзін з найбольш яскравых помнікаў вілепскага барока з некаторымі рысамі ракако ў дэкаратыўнай пластыцы — уніяцкая царква ў Беразвеччы пад Глыбокім (1756— 1763). Яе архітэктура надзвычай маляўнічая і пластычпая. Здаецца, іпто сцены вылеплены з мяккага паслухмянага матэрыялу. Дадатковыя франтоны ўзведзены не толькі над алтарнай апсідай, але і над крыламі трансепта. Ярусы веж на галоўным фасадзе і франтоны аздоблены пластычнымі валютамі. Абрысы франтонаў, гарызантальных цяг і нават праёмаў нагадваюць хвалі. Сцены апрацаваны пілястрамі і паўкалона-
мі вытанчаных прапорцый з руставанымі цокалямі. Унутры Беразвецкая царква была таксама багата аздоблена ляпной стукавай пластыкай. Спалучэнне архітэктурных і ляпных дэталей, дынаміка іх перапляцення стваралі ў галоўным алтары ўражанне бязмежнай, незамкнёнай, нібы невычэрпнай прасторы.
Багацце дэкаратыўнай пластыкі — плоскія нішы, пілястры, валюты, ляпніна, крывалінейныя формы франтонаў, фігурныя завяршэнні веж, ступеньчатыя контрфорсы — надае маляўнічасць і выразнасць сілуэту уніяцкай царквы ў в. Вольна Баранавіцкага раёна, пабудаванай у 1768 г. у стылі позняга барока. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя помніка традыцыйная — трохнефавая базіліка з трансептам і двухвежавым фасадам.
3 цягам часу культавыя помнікі позняга барока набываюць усё большую, амаль празмерную пластычнасць форм і ўсё болып страчваюць выразнасць і логіку канструкцыі і матэрыялу. Галоўны фасад касцёла св. Андрэя ў Слоніме (1775) здаецца вылепленым з падатлівага мяккага матэрыялу, мадэліраванага шпатэлем. Вежы пастаўлены пад вуглом да фасада, што надае яму хвалістую прасторавую структуру. На паверхні фасада слаістыя пілястры, валюты, раскрапоўкі перацякаюць адзін у адно і ўтвараюць мудрагелісты вытанчаны малюнак. Трактоўцы форм гэтага помніка ўласціва празмерная для беларускага барока экзальтаванасць.
Больш спакойна, плоскасна, пры захаванні ўсіх названых прьшцыпаў позняга барока вырашаны галоўны фасад уніяцкай царквы ў Барунах (Ашмянскі р-н), пабудаванай у аспоўпым у 1747—1757 гг. паводле праекта А. Асікевіча і завершанайу 1760—1770 гг. Сярэдняя частка фасада, якая адпавядае цэнтральнаму нефу, мае паўкруглы выгін; вежы пастаўлены пад вуглом да бакавых
нефаў. 3 абодвух бакоў да веж прылягаюць брамы з пластычнымі абрысамі. Паўночная брама злучае царкву з двух’яруснай вежай-званіцай, вырашанай, як і паўднёвая вежа.
134. Уніяцкая царква ў в. Баруны Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.
Інтэр'ер. 2-я пал. XVII ст.
У выніку ствараецца разгорнутая шматпланавая кампазіцыя з мноствам пунктаў для агляду галоўнага фасада ў непаўторных ракурсах.
Да гэтай жа групы помнікаў адносіцца Міхайлаўскі касцёл у в. Лужкі Шаркоўшчынскага раёна, пабудаваны ў 1744—1756 гг. пры кляштары піяраў. Аднанефавы двухвежавы храм накрыты двухсхільным дахам з атыкавымі франтонамі на тарцах. Больш нізкая аспіда прэзбітэрыя мае самастойны дах. Высокія чатырох’ярусныя вежы размешчаны пад вуглом 45° да плоскасці галоўнага фасада, што робіць яго моцна выгнутым, амаль паўкруглым. Ордэрная архітэктурная пластыка плоскасная, аднак крыху вылучана двухколернай (белай з жоўтым) атынкоўкай фасада.
Падобным чынам вырашаны і касцёл у в. Германавічы Шаркоў-
шчынскага раёна (1787). Ён таксама аднанефавы з фігурнымі франтонамі на тарцах і болып нізкай алтарнай апсідай. Шмат’ярусныя вежы, што выступаюць за межы фасада, маюць скразныя верхнія ярусы. Звонку і ўнутры касцёл багата аздоблены ордэрным дэкорам і ў іптэр’еры дапаўняецца ляпнінай і жывапісам, ствараючы ілюзію прасторы.
Прасторавае вырашэнне галоўнага двухвежавага фасада з увагнутымі прасценкамі і багатай ордэрнай пластыкай характэрна таксама для уніяцкай царквы ў Талачыне (1769). У адрозненне ад вышэйназваных помнікаў царква трохнефавая, але, як і ў касцёлах позняга барока, цэнтральны прамавугольны неф у ёй завершаны на тарцах фігурнымі атыкавымі франтонамі.
Тыповыя для позняга барока яшчэ два цікавыя помнікі культавай архітэктуры ў Пастаўскім раёне, блізкія паміж сабою па часу пабудовы і аб’ёмна-прасторавых кампазіцыях: каспёл езуітаў у в. Лучай (1766—1776) і дамініканцаў у в. Дунілавічы (1769—1773). Яны ўяўляюць сабою трохнефавыя базілікі з трансептам і двухвежавым галоўным фасадам. Тарцы ўзаемна перпендыкулярных дахаў у іх закрыты з чатырох бакоў фігурнымі франтонамі. Фасады насычаны шматлікімі прафіляванымі дэталямі, а ў інтэр’ерах ордэпная і скульптурная пластыка дапоўнена арнаментальнай, архітэктурнай і сюжэтнай размалёўкай скляпенняў у тэхніцы фрэскі.
Своеасаблівым дэкорам і кампазіцыяй вызначаецца касцёл бернардзінцаў у Будславе Мядзельскага раёна (1783). Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны часткі касцёла сярэдзіны XVII ст. Гэта трохнефавая базіліка з трансептам, але трансепт у ім набліжаны да галоўнага фасада, што робіць бакавыя нефы вельмі кароткімі, а сакрысціі, наадварот, доўгімі. У плане на ўзроўні карніза цэнтралыіага нефа атрымліваецца, такім
чынам, лацінскі крыж, павернуты доўгім канцом да алтара. Сяродкрыжжа ўнутры перакрыта глухім сферычным купалам, схаваным у канструкцыі даху. Стройныя чатырох’ярусныя вежы значна выступаюць за межы бакавых нефаў, што надае галоўнаму фасаду шматпланавую развітую структуру. На ім выразна акрэслена пяцічасткавая групоўка барока. Цэнтральная частка галоўнага фасада, якая адпавядае сярэдняму нефу, і сіметрычныя вышынныя дамінанты веж перанасычаны рэльефнай, аб’ёмнай ордэрнай пластыкай: паўкалонамі, пілястрамі, складанымі раскрапоўкамі развітых антаблементаў. Прамежкавыя палі паміж
135. Касцёл у в. Германавічы Піаркоўшчынскага р-на Віцебскай еобл.
1787
імі (тарцы бакавых нефаў) маюць стрыманы дэкор і паглыблены. Надзвычайнае багацце і пышнасць дэкору, мноства вертыкальных элементаў не засланяюць, аднак, мастацкіх
вартасцей помніка, а ўзбагачаюць яго святлоценявую пластыку, надаюць пабудове маляўнічасць. Выразнасць аб’ёмна-прасторавых суадносіп на галоўным фасадзе і рэльефнасць дэкору падкрэсліваюць важкасць матэрыялу ў спалучэнні з дынамікай кампазіцыі. У архітэктуры гэтага помніка асабліва яскрава адчуваецца ўплыў творчасці Ф. Бараміні.
136. Бернардзінскі касцёл (Варварынская царква) у Пінску. 1786
У культавых пабудовах эпохі позняга беларускага барока двухвежавы галоўны фасад застаецца стабільным — удасканальваецца толькі яго пластычная распрацоўка. У параўнанні з аб’ёмна-прасторавымі кампазіцыямі сталага барока пэўныя змены адбыліся пераважна ў трактоўцы і ідэалагічнай ролі трансепта. У залежнасці ад таго, якую форму мае план базілікі на ўзроўні карніза — лацінскага або грэчаскага крыжа, у манументальнай культавай архітэктуры Беларусі прагледжваюцца раманскія або візантыйскія ўплывы.