Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
нёны прычолкам на дзве часткі — сцяну і шчыт. У ніжняй частцы над уваходнымі дзвярыма зроблена лучковае акно для асвятлення хораў. Сцены ашаляваны вертыкальнымі дошкамі, рытм якіх узмоцнены вузкімі нашчыльнікамі. Кожны элемент прадыктаваны функцыяй будынка ў цэлым і яго асобных частак. Тым не менш тут мы з поўным правам можам гаварыць аб мастацкім ансамблі.
Арыгінальнае мастацкае аблічча мае царква маці боскай у в. Дзеткавічы (Драгічынскі р-н, 1740), якая складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў нефа і алтара, накрытых агульным гонтавым дахам. Рызніца размешчана не з боку ад алтара, як звычайна, а працягвае яго зруб на ўсход і мае нізкае аднасхільнае пакрыццё. Карніз аздоблены разьбяным падзорам. Галоўны фасад вырашаны суцэльнай плоскасцю, без прычолка, толькі ў верхняй частцы ёсць маленькі шчыт. Паддашша асвятляецца рамбічным акном. Галава на высокім двух’ярусным васьмерыку ссунута наперад, алтар увянчаны крыжам. Такі крыху нязвыклы выгляд галоўны фасад, відаць, атрымаў пасля перабудовы ў XIX ст. Першапачаткова царкву ўвенчвала званіца, таму пакрыццё заходняй часткі храма было паўвальмавае.
Вылучэнне галоўнага фасада шчытом з вежай над ім характэрна для шэрагу помнікаў XVIII ст. Да іх можна аднесці цэрквы ў вв. Камайск (Докшыцкі р-н) і Латыголь (Вілейскі р-н). У абедзвюх галоўны фасад мае паўвальмавы ўсечаны зверху шчыт, над якім узвышаецца чацверыковая вежка. Шчыты дэкаратыўна ашаляваны. У Камайскай царкве ён падзелены вертыкальнымі нашчыльнікамі на 6 частак і зашыты «ў елку». Дэкаратыўная вежка таксама ашалявана «ў елку» і ўвянчана двух’ярусным шатром. Шчыт Латыгольскай царквы падзелены гарызантальнай цягай-падзорам па вертыкалі на дзве часткі, прычым кож-
ная з іх мае свой малюнак апіалёўкі.
Галоўным дэкаратыўным элементам касцёла ў в. Струбніцы (Мастоўскі р-н) з’яўляецца вялікі трохвугольны шчыт, поле якога разбіта на квадраты і трохвугольнікі. Яны ашаляваны «ромбам». Ніжэй узроў-
Асаблівасці развіцця трохзрубных храмаў падоўжна-восевай кампазіцыі ў XVIII ст. ілюструюць цэрквы ў вв. Дабраслаўка і Ахова
140. Царква ў в. Дзеткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. 1740
шо карніза сцяна галоўнага фасада расчленена на тры часткі. Сярэдняя крыху заглыблена, што стварыла своеасаблівы партал уваходу. Такі прыём атрымаў даволі шырокае распаўсюджанне ў XVIII—XIX стст. Ён дапамог пазбегнуць плоскаснасці сцяны, стварыць новы рытм, ужыць святлацень і наогул пластычна вылучыць цэнтр кампазіцыі фасада — галоўны партал.
Пінскага, у в. Войская Камянецкага раёнаў. Царкву ў Дабраслаўцы з пункту гледжання кампазіцыі можна аднесці да двухзрубных храмаў, хоць у яе заходняй частцы ўжо і вылучаны вузкі бабінец, аб’яднаны з нефам у адзіны прамавугольны ў плане аб’ём, першапачаткова накрыты вальмавым дахам. Пры перабудове ў XIX ст. да царквы далучылі ярусную званіцу, чым сказілі першапа-
чатковую кампазіцыю. Помнік мае шэраг адметных асаблівасцей, якія вылучаюць яго сярод іншых пабудоў такога тыпу. Перш за ўсё гэта вырашэнне алтарнага аб’ёму з самастойным пакрыццём і аб’яднанне рызніцы і дыяканніка пры алтары ў адзіны аб’ём з нефам. У інтэр’еры рызніца і дыяканнік адкрыты ў неф,
141. Троіцкая царква ў в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст.
таму ствараецца ўражанне трохапсіднага храма, бакавыя апсіды якога не выяўлены знадворку. Такія рысы ўласцівы старажытнарускім мураваным храмам. Складаецца ўражапне, што гэты помнік збудаваны пад уздзеяннем менавіта мураванай архітэктуры.
Такі ж неразвіты бабінец прысутнічае і ў Крыжаўзвіжанскай царкве ў в. Ахова (1758, пабудавана як касцёл, перабудоўвалася ў сярэдзіне XIX ст. пад праваслаўную царкву). Паводле малюнка XIX ст., яе галоўны фасад завяршала чатырохгранная надбудова са шчытом, над якой узвышалася васьмерыковая вежка. Хоры выходзілі на фасад балкончыкам.
Царква маці боскай у в. Войская (1751) мае прамавугольны неф і алтар з рызніцай і дыяканнікам, які аб’яднаны ў адзіны суцэльны прамавугольны са зрэзанымі вугламі аб’ём і накрыты адзіным дахам, цэнтр якога завяршае складаная барочная галава. Бабінец уяўляе невялікую прамавугольную ў плане прыбудову да нефа і завершаны шчытом. У архітэктуры царквы важнае значэнне маюць складаныя вокны, якія аздабляюць шчыт галоўнага фасада і алтарную сцяну.
Такім чынам, развіццё структуры драўляных цэркваў падоўжна-восевай кампазіцыі ў XVIII ст. уяўляецца як складаны працэс паступовага вылучэння бабінца з аб’ёму нефа і яго пераўтварэння ў больш-менш самастойнае памяшканне. Развіццё пластычных сродкаў выявілася ў фарміраванні галоўнага фасада, завершанага шчытом, вежамі і г. д., у выкарыстанні элементаў дробнай пластыкі (вокны разнастайнай формы, дэкаратыўная ашалёўка шчытоў і сцен, ганкі, балконы і г. д.). Важнае значэнне надавалася прапорцыям, сілуэту, агульнаму малюнку і прарысоўцы асобных частак. У гэтай сувязі цікавым прыкладам з’яўляецца Юр’еўская царква ў в. Яглевічы (Івацэвіцкі р-н, 1760). Яна трохзрубная, з квадратным у плане нефам, прамавугольным бабінцам і гранёным алтаром. Над бабінцам узвышаецца чацверыковая званіца з двухсхільным пакрыццём. Дах над нефам і алтаром высокі, напружанага малюнка. У архітэктурнай аздобе звяртае ўвагу шырокі фрыз з зубчаткай, які агінае неф і алтар па перыметру. Лаканізм вырашэння сцен кампенсуецца пластычным пакрыццём, якое дамінуе ў кампазіцыі помніка.
Разам з адзначанымі сіметрычнымі кампазіцыямі двухзрубных храмаў развіваліся і сіметрычныя кампазіцыі трохзрубных храмаў. Напрыклад, трохзрубная Петрапаўлаўская царква ў в. Вялікія Жухавічы (Ка-
рэліцкі р-н, 1745) г.) вырашана строга сіметрычна: бабінец зроблены аднолькавых памераў з алтаром, уся пабудова завершана агульным вальмавым дахам. Строга сіметрычную структуру падкрэслівае складаная барочная галоўка ў цэнтры пакрыцця.
Адначасова існавалі цэрквы, у якіх як мінімум адзін са зрубаў увенчваўся вянковым верхам.
Захаваліся помнікі, якія сінтэзуюць прыкметы першай і другой тыпалагічных груп. Напрыклад, у двухзрубнай Троіцкай царкве в. Гарадпая (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.) кожны са зрубаў увянчаны скляпеннем у выглядзе васьмерыко вай усечанай піраміды. Аднак звонку структура інтэр’ера не выяўлена, бо вярхі схаваны пад адзіным высокім вальмавым дахам, традыцыйным для пабудоў падоўжна-восевай кампазіцыі.
Будаўніцтва цэркваў з вярхамі мае надзвычай старадаўнія традыцыі. Аб гэтым сведчыць архаіка многіх пабудоў яруснай кампазіцыі. Царкву ў в. Баравое (Лельчыцкі р-н Гомельскай вобл.) безумоўна можна аднесці да рэдкага тыпу цэркваўхат. Прамавугольны ў плане зруб уключае галоўнае памяшканне і алтарную частку. Да яго далучаны трысцен прытвора-бабінца. Над зрубам узвышаецца двух’ярусны верх «васьмярык на чацверыку», увянчаны шатровым дахам і галавой на маленькім васьмерычку, а над прытворам — чацверыковая званіца. Царква вырашана адзіным падоўжным корпусам. Верх над галоўнай часткай храма мае ў сваёй аснове бэлечную канструкцыю (заломы і ветразі адсутпічаюць).
Ярусныя завяршэнні мелі нават невялікія культавыя будынкі — капліцы, асабліва цэнтрычныя ў плане. Так, капліца ў в. Дунайчыцы (Нясвіжскі р-н, 1760) збудавана васьмерыком і накрыта двух’ярусным дахам у выглядзе ўсечанай зверху пі-
раміды, над якой узвышаецца галава на васьмерыку. У архітэктуры збудавання можна адзначыць рысы позняга барока і класіцызму. Пірамідальна-ярусны дах кантрастуе з гладдзю сцен. Форма васьмерыка дае вельмі мяккую градацыю святла і ценю.
142. Троіцкая царква ў в. Гарадная Столінскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст. Фасад і план
У XVIII ст. працягвалі развівацца трохзрубныя храмы з трыма вярхамі. Царква ў в. Збароў (Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл., 1749) — тыповы ўзор такога тыпу храмаў. Вярхі пірамідальныя, невысокія, таму ў цэлым кампазіцыя яе падоўжна-восевая.
Спаса-Праабражэнская царква ў в. Барань (Аршанскі р-н, 1740) адлюстроўвае другі напрамак у развіцці кампазіцыі. Яна складаецца з двух зрубаў — нефа і алтара. Неф высокі, квадратны ў плане, увянчаны скляпеннем і даволі высокім васьмерыком на квадратным пастаменце. Гранёны алтарны зруб болып нізкі і выконвае другарадную ролю ў кампазіцыі будынка. Трэцім элементам, што
падкрэслівае ступеньчата-ярусную пабудову кампазіцыі, з’яўляецца глухая галерэя, якая абкружае з трох бакоў цэнтральны аб’ём.
У адзначаны перыяд у архітэктуры ярусных цэркваў з вярхамі адбыўся паступовы пераход ад шатровых вярхоў і кампазіцый з перавагай гарызантальнай восі над вертыкальнай да пірамідальна-ярусных кампазіцый, дзе вертыкалі атрымалі перавагу. Гэты працэс завяршыўся ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.
Як вынік уздзеяння мураванай архітэктуры барока ў XVIII ст. узнікае шэраг храмаў з двухвежавым галоўным фасадам. Праўда, гэтыя будынкі цяжка вылучыць у самастойны тып, бо іх структура адпавядае адзначаным храмам падоўжна-восевай і ярусна-восевай кампазіцыі. Аднак наяўнасць дзвюх веж на галоўным фасадзе, якія надаюць яму і ўсёй кампазіцыі зусім новыя пластычныя якасці, дазваляе адасобіць гэту групу культавых збудаванняў.
Большасць храмаў з дзвюма вежамі маюць аб’ёмна-прасторавую структуру двухзрубных культавых будыпкаў падоўжна-восевай кампазіцыі. Так, царква Параскевы Пятніцы ў Дзівіне (Кобрынскі р-н) складаецца з прамавугольнага ў плане нефа і гранёнага алтара з дзвюма прыбудоўкамі. У гэтым сэнсе яна нічым не адрозніваецца ад звычайных двухзрубных храмаў. Абодва аб’ёмы накрыты агульным стромкім гонтавым дахам. Галоўны фасад атрымаў пластычную апрацоўку, у той час як іншыя фасады вырашаны стрымана. Ад былой вальмы тарцовай часткі даху застаўся яе рудымент — даволі развіты прычолак, які атрымаў залом і стаў такім чынам двух’ярусным. Над ім узвышаецца дэкаратыўна ашаляваны шчыт, па баках якога зроблены дзве чацверыковыя вежкі, увянчаныя складанымі трох’яруснымі барочнымі галовамі. Падобны выгляд мелі драўляныя касцёлы ў
Слуцку і в. Хоўхлава (Маладзечанскі р-н).
Вежы на галоўным фасадзе ўзмацняюць дынамічную асіметрыю кампазіцыі, амаль цалкам пераносяць увагу гледача менавіта на фасад. Таму распрацоўцы малюнка і сілуэта веж надавалася важная роля. У царкве Юр’я ў в. Валовель (Драгі-
143. Праабражэнская царква ў в. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. 1740