Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
жывымі зялёнымі сценкамі, яны афармлялі паркавыя кулуары, альтанкі, трыльяжы.
Буйныя магнаты запрашалі паркабудаўнікоў з Францыі. Парк пры палацы А. Тызенгаўза ў Гродна стварылі батанік з Ліёна Жан Эмануіл Жыльбер і паркабудаўнік Я. Раўтнерт. Знакамітаму французскаму майстру А. Ленотру прыпісваецца стварэнне парка у в. Бачэйкава. Рэгулярны парк пры палацы Агінскага ў Слоніме створаны па праекту французскага паркабудаўніка Лерака і крапаснога садоўніка Васіля. Рэгулярную планіровачную схему таксама мелі паркі ў Воўчыне, Караліне (Пінскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). Цэнтрычна-веерная планіроўка была асновай парка ў Ружанах. Паводле праекта Я. С. Бекера, яго цэнтрам з’яўляўся круглы газон, у якім, быццам у фокусе, перасякаліся дыяметральныя алеі. Перспектыва кожнай з іх завяршалася паркавым павільёнам (эрмітаж, тэатр, павільён Венеры і інш.). Архітэктары Л. Лутніцкі, К. Спампані і М. Педэці ствараюць рэгулярны парк у Альбе каля Нясвіжа, спланаваны ў выглядзе сямікапцовай зоркі, прамяні-алеі якой таксама завяршаліся павільёнамі.
Барочныя паркі Беларусі ў параўнанні з Захадам і Расіяй менш значныя па маштабах. Нескладанай сіметрычнай кампазіцыі, але больш інтымныя і жывапісныя, яны разгортваліся на фоне прасторных прыродных панарам, якія адкрываліся з відавых кропак ансамбля. Плоскі раўнінны рэльеф ствараў вялікія магчымасці для раскрыцця і ўвасаблення мастацкіх прынцыпаў рэгулярнага стылю ў паркабудаўніцтве.
Перасечаны рэльеф мясцовасці дыктаваў стварэнне рэгулярных паркаў другога тыпу — італьянскага. У іх прадугледжвалася афармленне перападаў рэльефу прамалінейнымі тэрасамі, лесвічнымі каскадамі, пандусамі, гротамі. Тэрасныя рэгуляр-
ныя паркі ўзніклі ў Альбе, Бяльмонтах (Браслаўскі р-н), Бачэйкаве, Панямуні (каля Гродна), Ружанах, Свіслачы.
Частка парка перад палацам афармлялася як парадны плоскі napTap з баскетамі, рабаткамі, газонамі. Паркабудаўнікі імкнуцца працягнуць арнаментальнае багацце палацавага інтэр’ера ў ажурным арабескавым малюнку газонаў, якія ствараліся кветкавымі пасадкамі, заснаванымі на спалучэнні Сі S-naдобных выгінаў. Арнаментальным узорам былі высаджаны газоны Воўчынскага парка. У форме фамільнага герба ў картушы быў аформлены партэрны газон у сядзібе Бачэйкава.
Добра захаваўся парк сіметрычна-восевай рэгулярнай планіроўкі ў в. Вялікае Мажэйкава (Шчучынскі р-н). Яго асноўны зялёны масіў у выглядзе геаметрычнай сеткі алей і сістэмы баскетаў размешчаны за палацам. Парадны партэр таксама быў спланаваны рэгулярна з сіметрычна размешчанымі кветнікамі прамавугольнай і элептычнай формы.
Адзін з найбольш цікавых паркаў французскага стылю — парк у сядзібе Дубае (Пінскі р-н). Тэрыторыя парка абмежавана па перыметру сістэмай прамых каналаў і ліпавых пасадак. Рэгулярнай планіроўцы падпарадкаваны і сажалкі прамавугольнай і круглай формы, якія злучаліся паміж сабой пратокамі.
Рэгулярныя паркі-сады, высаджаныя ліпамі, былі вельмі раслаўсюджаны ў XVIII ст. у гарадах і мястэчках: у Гродна пры палацы Тызенгаўза, Бешанковічах, Дуброўне, Паставах, Рагачове, Слоніме. Да іх набліжаліся сады ў Анопалі (Мінскі р-н), Друі, Залессі (Смаргонскі р-н), Свіслачы, Станіславове, Хоцімску і інш.
Важным элементам парка з’яўляўся вадаём. 3 уключэннем воднай восі ў планіровачную схему парка апошняя набыла большую сіметрычнасць і стройную геаметрычнасць.
Для абваднення паркавых тэрыторый выкарыстоўвалася развітая сістэма гідратэхнічных збудаванняў, канфігурацыя якіх вызначалася формай квадратаў і каскадаў, часцей за ўсё сабраных па падоўжнай восі. Сістэма прамавугольных каналаў Альбінскага парка ўяўляла сабой развітае, дасканалае і складанае па таму часу гідратэхнічнае збудаванне. Пяць шлюзаў і плацін забяспечвалі пастаянны ўзровень вады ад р. Ушы. Набярэжныя каналаў з тратуарамі і парапетамі былі пакрыты белакаменнай муроўкай. Тут жа былі ўзведзены чатыры экзатычныя млыны. Водныя прасторы аб’ядноўвалі зялёны масіў і архітэкТУРУ Ў адзіную сістэму, узмацнялі каларыстычныя, пластычныя, святлоценявыя эфекты, актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні перспектыў і панарам. Разам з тым сажалкі і каналы спрыялі стварэнню мяккага мікраклімату паркавага асяроддзя.
У некаторых выпадках у паркавыя кампазіцыі ўключаліся і натуральныя водныя акваторыі. Яны рэканструяваліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі рэгулярнай барочнай кампазіцыі. Так, былі штучна выпрамлены рукавы рэк Шчары ў Слоніме, Зяльвянкі ў Ружанах, Улы ў Бачэйкаве, якія арганічна ўвайшлі ў паркавае асяроддзе.
У сістэму паркавых кварталаў уключаліся культавыя і мемарыяль-] ныя збудаванні: капліцы, пахавальні, гроты, павільёны, якія будаваліся звычайна з дрэва. Уздоўж каналаў Альбінскай сядзібы, напрыклад, роўнымі радамі размяшчаліся 180 драўляных, крытых саломай катэджаў, збудаваных у выглядзе ідылічных сялянскіх сядзіб. Іх утылітарпая архітэктура значна кантраставала з убраннем інтэр’ераў.
Аб характары мастацка-стылявой трактоўкі паркавых павільёнаў дае ўяўленне касцёл-пахавальня палацава-паркавага ансамбля ў Воўчыне. Яна была ўзведзена ў 1733 г.
у барочна-ракайльным стылі па ўзору рымскай царквы Санта Марыя Маджыорэ. Цэнтрычная пабудова вырашана 8-гранным аб’ёмам, завершаным пакатым шатром з вежайліхтаром. У плане пабудова ўяўляе сабой прыгожае спалучэнне шматграннай залы з вуглавымі авальнымі лоджыямі. На лучковых франтонах фасадаў устаноўлены барочныя скульптуры евангелістаў. У дэкоры выкарыстаны шырокі арсенал барочна-ракайльных выразных сродкаў: гірлянды з кветак і букеты, картушы, драпіроўкі. Гэта надае капліцы свецкі характар ажурнага палацавага збудавання.
Шэдэўр ракайльнай архітэктуры — капліца ў парку сядзібы Гародна (Воранаўскі р-н). Аднанефавы камерны храм з прыбудовай да алтарнай сцяны трапезнай мае працяглую ўздоўж падоўжнай планіровачнай восі кампазіцыю. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт капліцы — насычана раскрапаваны галоўны фасад. Шматслойныя, развернутыя ў розных ракурсах пілястры з уплеценымі ў іх карункавымі завіткамі капітэлей абрамляюць эліпсападобна ўвагнутую нішу фасада з лучковым уваходным праёмам. Аналагічна вырашаны ляпны стукавы алтар інтэр’ера. Усё тут гаворыць аб новым разуменні архітэктуры культавага будынка, якую хутчэй можна ахарактарызаваць як свецкую.
Абавязковым архітэктурным элементам рэгулярнага парка з’яўлялася і альтанка, якая размяшчалася на ўзгорку на ўскраіне парка, адкуль адкрываліся далягляды (в. Вялікае Мажэйкава). Неад’емнай часткай паркаў былі таксама аранжарэі і парнікі (Бешанковічы, Гродна), дзе вырошчваліся дзіўныя трапічныя расліны, кветкі, карлікавыя і гіганцкія дрэвы. Асабліва славілася аранжарэя пры палацы Сапегаў у Дзярэчыне.
Барочная паркавая скульптура да нашага часу не захавалася. Вядо-
ма, што скулыітурная група з Нептунам была пастаўлена каля сажалкі ў Воўчыне, выявы Адама і Евы — у Дзярэчыне
Як і ў свецкім манументальным будаўніцтве Беларусі XVIII ст., аналагічныя кампазіцыйныя, планіровачныя і дэкаратыўныя прыёмы позняга барока выкарыстоўваліся ў архітэктурным вырашэнні манастырскіх комплексаў гэтага часу. Манастыры мелі напаўадкрытыя двары з партэрамі, прыгожыя паркі і вялікія пладовыя сады, размяшчаліся ў маляўнічых, свабодных ад забудовы месцах.
Падобны па архітэктуры да свецкіх навучальных устаноў і палацаў перыяду позняга барока манастырскі комплекс езуітаў у Юравічах Калінкавіцкага раёна. Мураваныя касцёл і калегіум, збудаваныя адначасова, у 1746 г., на свабодным узвышаным участку, стварылі цэласны архітэктурны ансамбль, які вызначаецца развітасцю аб’ёмна-прасторавай структуры і багаццем дэкаратыўнай пластыкі. П-падобны ў плане двухпавярховы будынак калегіума ўтварае невялікі напаўадкрыты двор — курданёр. У цэнтры плана размяшчалася трапезная, а над ёй парадная зала. На галоўным фасадзе цэнтральная частка вылучана пілястрамі вялікага ордэра. Дэкаратыўнай ордэрнай пластыкай падкрэслены таксама вуглавыя рызаліты, завершаныя аднаяруснымі вежамі з гранёнымі барочнымі купаламі. Светлы шырокі калідор калегіума двухпавярховай прыбудовай злучаны з трохнефавай двухвежавай базілікай касцёла. Нягледзячы на тое што ярусы веж амаль аднолькавыя па памерах, архітэктура фасада пазбаўлена статычнасці. Своеасаблівая кампаноўка ордэрнай пластыкі надае
1 Антнпов В. Г. Паркн Белорусснп. Мн., 1975. С. 16.
ёй аб’ёмна-прасторавыя суадносіны, характэрныя для лепшых помнікаў позняга барока. Гарызантальныя цягі ўяўляюць сабой развітыя антаблементы са шматлікімі раскрапоўкамі і разнастайнымі франтонамі над імі. Вязкі пілястраў, глыбокія нішы, ляпныя абрамленні праёмаў — усе элементы пластычнай аздобы гарманічна спалучаюцца з дэкаратыўным вырашэннем будынка калегіума.
Самым вялікім манастырскім комплексам на Беларусі быў езуіцкі калегіум у Полацку (захаваўся часткова). Яго архітэктурны ансамбль складаўся паступова: будаўніцтва касцёла св. Стэфана было распачата ў канцы XVII ст., а завершана ў 1746 г., калегіум пачалі будаваць у 1750 г.
Касцёл уяўляе сабой двухвежавую трохнефавую крыжова-купальную базіліку. Сяродкрыжжа завершана высокім светлавым барабанам з купалам. Верхнія ярусы веж выкананы ў стылі позняга барока. Прапорцыі аб’ёмаў, веж, светлавога барабана надзвычай выцягнутыя, імклівыя, амаль гатычныя. Таму, нягледзячы на значныя памеры (24X47 м) у плане, касцёл з’явіўся выразным вышынным элементам у кампазіцыі ансамбля.
Трохпавярховы будынак калегіума меў Е-падобную ў плане форму. Яго падоўжны фасад быў арыентаваны ў бок рэгулярнага манастырскага саду і Заходняй Дзвіны. Насупраць уваходу на першым паверсе размяшчалася трапезная, над ёй — музей і бібліятэка на 23 тыс. тамоў. Светлыя калідоры зручна злучалі іх з жылымі памяшканнямі. Пасля 1773 г. Полацкі калегіум стаў цэнтрам езуіцкага ордэна. У гэты час ён быў пашыраны за кошт прыбудоў канквікта, друкарні, вучылішча, тэатра, аптэкі і гаспадарчых службаў. Дзякуючы ім ансамбль калегіума набыў складаную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю з некалькімі ўнутранымі
дворыкамі. Ансамбль завяршаў трохпавярховы корпус, пабудаваны ў 1785 г. архітэктарам і матэматыкам Г. Груберам. У ім размясціліся пінакатэка, абсерваторыя, спецыялізаваныя лабараторыі і кабінеты: хімічны, мінералагічны, этнаграфічны, архітэктурны і інш. Фасады калегіума і канквікта былі апрацаваны пілястрамі тасканскага ордэра. Верхнія паверхі болып позніх прыбудоў былі аб’яднаны іанічнымі пілястрамі, a ніжні апрацаваны рустоўкай. Працяглыя сцены комплексу з выразным стрыманым дэкорам, завершаныя чарапічнымі дахамі, удала спалучаліся з маляўнічай і дынамічнай кампазіцыяй касцёла.