Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Трансепт як элемент кампазіцыі ўпершыню з’явіўся ў беларускай архітэктуры ў Нясвіжскім касцёле, г. зн. з пачаткам эпохі барока. Аднак
у раннім і сталым перыядах беларускага барока ён не атрымаў пашырэння. У XVIII ст. зноў вяртаюцца да будаўніцтва крыжовых базілік з планам у выглядзе лацінскага крыжа: трансепт маюць амаль усе разгледжаныя вышэй культавыя помнікі позняга барока, як аднанефавыя, так і трохнефавыя.
Як выключэнне сустракаліся культавыя пабудовы іншых аб’ёмнапрасторавых кампазіцый, напрыклад цэнтрычны храм у Мядзелі (1754), храм-кальварыя ў Жыровічах (1769), агульнае пластычнае вырашэнне якіх вытрымана ў прынцыпах віленскага барока.
Касцёл кармелітаў у Мядзелі мае ў плане квадрат з упісаным у яго васьмівугольнікам. Асноўны кубічны аб’ём завершаны масіўным васьмігранным барабанам з гранёным купалам і ажурным ліхтаром у цэнтры. Аб’ём храма і дэкор масіўныя і выразныя: калоны, разарваныя франтоны, каваныя рашоткі балкончыкаў і іншыя элементы ствараюць рытм кампазіцыі і вылучаюць яе важнейшыя часткі.
Крыжаўзвіжанская царква ў Жыровіцкім мапастыры базыльян — спецыфічны тып храма-кальварыі, прысвечаны пашыранаму ў XVIII ст. абраду, які імітаваў паломніцтва ў Іерусалім. Лаканічны па форме і невялікі па памерах прамавугольны ў плане будынак пастаўлены на невысокім узгорку. Да схілу, па якім да храма падыходзілі прыхаджане, ён павернуты галоўным фасадам з надзвычай выцягнутымі ўгору прапорцыямі, які завяршаўся высокім франтонам з вежачкай над ім, што стварала ўражанне надзвычайнай вышыні і ўзнёсласці збудавання. Як характэрна для віленскага барока, такая ж вежачка паўторана на алтарным тарцы будынка. Унутры храма ўсходы займаюць палову памяшкаппя і ілюзорна працягваюцца на алтарпай сцяне жывапісам, які стварае бясконцую перспектыву.
Адну вежу на галоўным фасадзе маюць яшчэ некалькі помнікаў позпяга барока: касцёлы Карла Барамея ў Пінску (1770—1832), місіянераў у в. Лыскава Пружанскага раёна (1763—1785) і трынітарыяўу в. Крывічы Мядзельскага раёна (1776).
мясцовай архітэктурнай школы. Сцены ўнутры і звонку аздабляліся вязкамі пілястраў і завяршаліся рас-
137. Царква ў в. Вялікія Чучэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст.
У 1772 г. чатырох’ярусная вежа дабудавана да галоўнага фасада касцёла бернардзінцаў у Друі (XVII ст.). Маляўнічыя вежы з крывалінейным абрысам, гранёнымі фігурнымі купаламі, скразнымі праёмамі і ордэрным дэкорам па сваіх мастацкіх характарыстыках тыповыя для позняга беларускага барока.
На апошнім этапе станаўлення нацыянальнай разнавіднасці стылю барока адбывалася далейшае развіццё маляўнічых характарыстык жывапіснага і скульптурнага дэкору культавых пабудоў. Своеасаблівыя інтэр’еры помнікаў віленскага барока разам з вежамі вядомы польскі мастацтвазнаўца Ул. Татаркевіч вызначае як лепшыя і самастойныя якасці
крапаванымі антаблементамі. Афармленне інтэр’ераў узбагачалася маляўнічай пластыкай ляпных алтароў, амбонаў, абрамленняў парталаў. У другой палове XVIII ст. у такой маперы былі падноўлепы інтэр’еры шматлікіх помнікаў XVII ст., пры гэтым фрагменты першапачатковай аздобы гарманічна спалучаліся з новымі элементамі дэкору. Мастацкай цэласнасцю і багаццем пластычнай аздобы вызначаліся інтэр’еры касцёлаў дамініканцаў у Стоўбцах, езуітаў і берпардзінцаў у Гродна, езуітаў у Юравічах, францысканцаў у Пінску і іпш.
Мастацкія прынцыпы беларускага барока ў архітэктуры XVI— XVIII стст. аказалі ўплыў на мясцо-
вую будаўнічую тэхніку. Тэхнічнаканструкцыйная сістэма беларускага барока перапрацавала будаўнічыя метады папярэдніх эпох адпаведна эстэтычным патрабаванням стылю. Асноўным будаўнічым матэрыялам у мураванай архітэктуры Беларусі гэтага часу заставалася цэгла. Але на змену вялікапамернай цэгле (32Х X18X8 см) часоў готыкі прыйшла блізкая да сучаснай (25X15X6,5 — 4,5 см). Памяншэнне памераў цэглы было абумоўлена больш складанымі пластычнымі формамі барока.
У адрозненне ад готыкі з яе кантрастным спалучэннем адкрытай цаглянай кладкі і атынкаваных ніш помнікі барока цалкам тынкаваныя і пабеленыя. Атынкоўка стварала асаблівую манументальнасць, масіўнасць і цякучасць форм, да чаго імкпулася мастацтва барока. Аднародная паверхня дазваляла свабодна вырашаць пластычныя задачы маляўнічага стылю.
Культавае драўлянае будаўніцтва развівалася ў асноўным па дзвюх лініях. Першая прадстаўлена помнікамі з выразна выяўленымі мясцовымі традыцыямі, што ідуць ад народнага жылля. Для другой характэрна болып цесная сувязь з афіцыйнай мураванай архітэктурай стылю барока. У XVIII ст. гэты стыль у значнай меры захапіў і народнае драўлянае дойлідства.
Часам формы мураванай архітэктуры пераносіліся ў дрэва механічна (напрыклад, у двухвежавых барочных помніках), але меў месца і складаны працэс выспявання новых форм v выніку перапрацоўкі традыцыйных канструкцый і форм (у ярусных збудаваннях). У прасцейшых адназрубных будынках падоўжна-восевай кампазіцыі складваюцца два тыпы пабудоў: сіметрычны і асіметрычны. Да сіметрычнага можна аднесці царкву Міхаіла ў в. Хатынічы (Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.), збудаваную ў другой палове XVIII ст. Яе кампазіцыя надзвычай лаканічная:
прамавугольны ў плане, некалькі выцягнуты па падоўжнай восі аб’ём, накрыты вальмавым дахам, цэнтр якога ўвенчвае невысокая чацверыковая вежка з крыжам, а вяршыні тарцовых вальмавых схілаў — крыжыкі.
Далейшае развіццё гэты прыём сіметрыі атрымаў пры будаўніцтве ў в. Лелікава (Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл., XVIII ст.). Тут ужо замест вежкі ў цэнтры з’явілася цыбулістая галава на адносна высокім двух’ярусным васьмерыку. Гэта пабудова ў адрозненне ад папярэдняй мае гранёную алтарную частку. Праўда, яна не развіта, бо дойлід імкнуўся захаваць строгую сіметрыю
138. Царква Міхаіла ў в. Рамель Столінскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст.
будынка і закругліць алтарную частку аналагічна паўкруглым апсідам мураваных храмаў. Аднак менавіта тут закладваецца аснова іншага прыёму: асіметрычнасць плана патрабавала выпрацоўкі і асіметрычнай кампазіцыі. Адна са спроб стварыць такую кампазіцыю — царква Мікалая
ў в. Рухча (Столінскі р-н Брэсцкай вобл., 1730). У плане прыкметна дамінуе алтарны трохграннік, які займае '/з даўжыні храма. Ён падкрэслена асіметрычны. Галава на васьмерыку ссунута з цэнтра вільчака наперад, амаль да вяршыні пярэдняй вальмы. Гэта стварала неўраўнаважаную дынамічную кампазіцыю з напрамкам ад алтара да галоўнага ўваходу. У вылучэнні галоўнага фасада нельга не ўбачыць прыём стылю барока, хоць гаварыць аб шырокім укараненні рыс барока ў дадзеным выпадку нельга. Аднак прыём вылучэння галоўнага фасада рознымі элементамі зрабіўся настолькі распаўсюджаным, што прыжыўся і ў народным будаўніцтве як бы аўтаномна, з выкарыстаннем спецыфічных сродкаў выразнасці. Да іх можна аднесці вылучэнне галоўнага фасада вялікай навіссю пярэдняй вальмы, якая ўтварыла на ім глыбокую падсень (царква ў в. Ялова Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.), перанос галавы наперад, утварэнне шчыта з вежкай-званіцай у завяршэнні і г. д.
Як і раней, у XVIII ст. узводзіліся таксама адназрубныя будынкі са званіцамі (звычайна двух'яруснымі) на галоўным фасадзе (царква ў в. Боркі Пінскага р-на Брэсцкай вобл.).
Вялікую групу помнікаў складаюць двухзрубныя драўляныя цэрквы, у якіх вылучаны два асобныя аб’ёмы: неф і алтар. У архаічных будынках алтар прамавугольны, крыху вузейшы за зруб нефа. Пад уплывам муравапай архітэктуры алтарная частка атрымлівае граненне, нярэдка да яе дабудоўвалі з аднаго або з двух бакоў рызніцы. Надзвычай распаўсюджаны прыём, які сустракаўся на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а часцей па Палессі,— аб’яднанне бабінца і алтара пад адзіным дахам. У месцах злучэння зрубаў дах утвараў трохвугольныя застрэшкі. Яны маглі быць роўнымі ўсёй даўжыні бакавых алтарных сцен або толькі іх палове.
У апошнім выпадку дах атрымліваў выгляд хвалі, што з’яўлялася не толькі канструкцыйным, але і мастацкім прыёмам, бо хвалепадобны дах болып пластычны, яго малюнак і сілуэт набывалі напружанасць. Гэтую ролю выконвалі і кароткія нарожнікі ў ніжняй частцы крокваў. Наогул трэба адзначыць, што дах у культавых збудаванпях з’яўляўся надзвычай важным архітэктурным элементам, суадносінам сцен і іх завяршэпняў заўсёды надавалася першаступенная ўвага.
У будаўніцтве двухзрубных храмаў без вярхоў склаліся два прыёмы. Пры адным абодва аб’ёмы завяршаліся агульным вальмавым дахам, як у
139. Царква і званіца ў в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. XVIII ст.
царкве Міхаіла ў в. Рамель (Столінскі р-н Брэсцкай вобл.). Яна ўключае квадратны ў плане неф і злёгку выцягпуты па папярочнай восі гранёны алтарны зруб. Кампактная ў плане царква завершана агульным вальмавым пакрыццём, кампазіцыя цэнтрычная. Тым не менш дойлід усімі
пластычнымі сродкамі парушае гэту цэнтрычнасць, выносячы галаву на высокім васьмерыку наперад, а вяршыню вальмавага схілу фіксуе толькі невялікім крыжыкам. На жаль, у пачатку XX ст. простая і ясная структура помніка была парушана прыбудовай да галоўнага ўваходу масіўнай трох’яруснай шатровай званіцы.
Другі прыём пабудовы двухзрубных цэркваў прадугледжваў шчыты на галоўным фасадзе. У гэтым выпадку кампазіцыя яўна асіметрычная. Шчыт — важны элемент яе. У болып архаічных помніках (цэрквы ў вв. Вялец Глыбоцкага р-на, Мірацічы Карэліцкага, Юшэвічы Нясвіжскага, Корчыцы Кобрынскага р-на) шчыты ашаляваны па вертыкалі або па гарызанталі дошкамі, якія аддзяляюцца ад зруба прычолкамі. Характэрная асаблівасць царквы ў в. Юшэвічы — завяршэнне нефа і бабінца асобнымі двухсхільнымі дахамі са шчытамі як на галоўным, так і на алтарным фасадзе. Будынак мае характэрныя адзнакі народнага жылля. Гэта прасочваецца ў канструкцыі і кампазіцыі помніка. Культавы характар гэтага збудавання падкрэсліваецца толькі маленькім крыжыкам пад дахам. Цікавай дэталлю з’яўляецца наяўнасць двух уваходных дзвярэй, размешчаных адна каля адной (на галоўным фасадзе і ў падоўжнай паўднёвай сцяне нефа). TaKi прыём, надзвычай архаічны, адзначаны і ў дойлідстве іншых народаў, напрыклад украінцаў (цэрквыхаты).
Далейшае развіццё форм аздаблепня галоўнага фасада назіраецца ў царкве в. Вавулічы (Драгічынскі р-н, 1737). Яе план выцягнуты па падоўжнай восі, асіметрычны, царква складаецца з прамавугольнага нефа і гранёнага алтарнага зруба, крыху вузейшага за неф. Інтэр’ер уяўляе сабой адзінае зальнае памяшканне з агульнай плоскай бэлечнай столлю. Галоўны фасад па вышыні расчля-