Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
падкаў адміністрацыйна-кіраўнічыя функцыі. Праўда, у некаторых прыватнаўласніцкіх гарадах (напрыклад, Слуцку) асноўныя абарончыя ўмацаванні перамясціліся з цэнтра на перыферыю, да знешняга абарончага кальца, дзе ўзнікае другі замак. Клецкі замак наогул не ўзнаўляўся пасля разбурэнняў у XVII XVIII стст. Значна быў перабудаваны Нясвіжскі замак: надбудаваны цэптральны корпус, вынесена ўперад вежа з аркай, вырашаная ў выглядзе брамы. Палацава-замкавы ансамбль набыў рамантычны выгляд, што было ўлічана пазней пры стварэнні ландшафтнага парка. Да 1760 г. быў пакінуты Верхні замак у Давыд-Гарадку, а ў Ніжнім замку пабудаваны «замкавы двор», куды вяла манументальная брама з памяшканнямі для каравула і залай наверсе. Над залай быў трэці паверх са «схаваннем» пад гонтавым шатровым дахам, увянчаным металічным гербам арла. Акрамя брамы, больш
123. Сядзібны дом у в. Сяхновічы Брэсцкай вобл. XVIII ст. Малюнак XIX ст.
ніякіх абарончых збудаванняў не было, а цэнтр падвор’я займаў вялікі драўляны панскі дом з жылымі пакоямі, яшчэ адзін дом і шэраг гаспадарчых будынкаў. Такая тэндэнцыя развіцця датычыла не толькі прыватнаўласніцкіх, але і агульнадзяржаўных замкаў. Напрыклад, у Камянецкім замку ў 1753 г. над уваходам узвышалася альтанка, а пасярод дзядзінца — палац, увянчаны трыма вежкамі «сніцарскай работы». Такі ж выгляд меў і замак у Рагачове — тыповы сядзібна-палацавы ансамбль. У 1755 г. ён быў абнесены «вастраколам», уваходная брама ўяўляла сабой чыста гаспадарчую пабудову — лямус. У частцы замка, якая выходзіла да Дняпра, стаяў двухпавярховы палац з галерэяй і
цава-сядзібнага будаўніцтва. Яно становіцца свайго роду прыкметай часу, калі, па вобразнаму выказванню В. Ключэўскага, «дзяржава зачынілася ў палацы». Магнаты і заможная шляхта былі на вяршыні свайго дабрабыту. Іх амбіцыі знаходзілі выйсце ў будаўніцтве рэзідэнцый, якія сапернічалі паміж сабой, а часам і з каралеўскімі палацамі ў бляску прыдворнага жыцця, пыпінасці архітэктуры і ўбрання. Нават кароль польскі Станіслаў Панятоўскі прызнаваў, што «Пане Коханку» (Карл Радзівіл з Нясвіжа) жыве лепш за польскага караля. Трыумфальнасвяточная архітэктура як найлепш
124. Сядзібны дом у г. п. Копысь Віцебскай вобл.
параднай залай у другім ярусе. Манументальны выгляд меў і палац Глускага замка ў 1756 г., узведзены з брусоў на падмурку. На прасторны ганак праводзілі шырокія ўсходы, парадная група памяшканняў злучалася з галерэяй. Увесь будынак завяршаўся высокім ламаным дахам з двума радамі карнізаў і круглымі люкарнамі. Цэнтральную частку палаца вылучала мансарда, якую ўпрыгожваў дубовы разьбяны картуш. Гэтак жа былі вырашаны замкі ў Дуброўне, Чарнаўчыцах, Копысі і многіх іншых гарадах.
XVIII стагоддзе ў манументальнай архітэктуры Беларусі характэрна шырокім распаўсюджаннем пала-
адпавядала геданічнаму спосабу быцця, забаўліваму стылю жыцця. Пачуццёвая пагоня за раскошай і велікасвецкім бляскам наглядна адлюстравалася ў барочна-ракайльнай архітэктуры палацава-сядзібных пабудоў Беларусі першай паловы — сярэдзіны XVIII ст., асабліва ў аксесуарах іх унутранага ўбрання.
Галерэю палацаў гэтага перыяду складаюць рэзідэнцыі буйных магнатаў Агінскіх у Слоніме (1768), Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н, 1732), Радзівілаў у Дзятлаве (1751), Тызенгаўза ў Гродна (60-я гады XVIII ст.), Валовічаў у Свяцку (Гродзенскі р-н, 1779), Храптовічаў у Шчорсах (Навагрудскі р-н, 1770—
1776), Валынцах (Верхнядзвіпскі р-н, 1-я палова XVIII ст.), у сядзібах Станіславова і Панямунь (каля Гродна), Татары (Асіповіцкі р-н, сярэдзіна XVIII ст.), Ганута (Вілейскі р-н, 1765) і многіх іншых. Найбольш поўнае ўвасабленне позняе барока і ракако, арыгінальныя прыёмы іх дэкаратыўнага арсенала знайшлі ў каралеўскай рэзідэнцыі ў Гродна — Новым замку (1737— 1744), пабудаваным буйнейшым прадстаўніком мастацтва ракако М. Д. Пёпельманам, аўтарам славутага ў той час ва ўсёй Еўропе палаца Цвінгер у Дрэздэне. Буйны майстар архітэктуры позняга барока і ракако ў Беларусі і Літве Я. К. Глаўбіц акрамя ўзвядзення культавых будынкаў практыкаваў і ў галіне палацава-сядзібнага будаўніцтва (палац К. Каніскага ў Магілёве, 1762— 1785; палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага ў Струнне каля Полацка, 1748— 1749 і інш.). Сярод прадстаўнікоў позняга барока ў палацава-сядзібным будаўніцтве Беларусі — выдатны італьянскі архітэктар Дж. Сака (1735—1798). У 1773 г. ён запрошаны ў Гродна, дзе праз год становіцца прыдворным архітэктарам намесніка караля ў Гродна А. Тызенгаўза,
125. Слуцкая брама ў г. Нясвіж Мінскай вобл. XVIII ст.
а ў 1775 г. атрымлівае дваранства і становіцца галоўным архітэктарам Вялікага кйяства Літоўскага. Познебарочныя палацы ў Гануце і Леванполі (Міёрскі р-н, 1750) будаваў італьяпскі архітэктар А. Гену. Барочна-ракайльную накіраванасць Me­na творчасць Ю. Фантаны (палац Сапегаў у Гродна, 1741—1744), Т. Русэля і многіх іншых. Разам з тым пры панскіх дварах трымаўся цэлы штат майстроў будаўнічага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Маёнтак, як правіла, меў майстра па кожнаму віду рамяства. Пры Нясвіжскім двары ў 1758 г. лічылася 85 рамеснікаў, якія не толькі падтрымлівалі агульны стан палацавых будынкаў, але і пастаянна аднаўлялі іх унутранае ўбранне.
Імкненне феадалаў адасобіцца ад народа і гарадскога асяроддзя абумовіла слаба выяўленую горадафарміруючую значпасць палацаў гэтага перыяду. Замкнёная планіровачна-прасторавая арганізацыя Новага замка ў Гродна характэрна для ўсіх еўрапейскіх феадальных рэзідэнцый першай паловы — сярэдзіны XVIII ст. Адсутнічае планіровачная і прасторавая сувязь з горадам і яго цэнтпам таксама палацаў у Воўчыне, Слоніме, Валынцах. У аснове іх кампазіцыі — прынцып сіметрычнавосевага фарміраваппя карпусоў вакол замкнёнага ўнутранага карэкурданёра. Таму галоўныя карпусы як Гродзенскага палаца, так і магнацкіх рэзідэнцый у Слоніме, ІПчорсах, Воўчыпе, Ружапах размешчапы ў глыбіні курданёра, які фланкіраваўся бакавымі крыламі-флігелямі, а з фронту абмяжоўваўся агароджай з брамай. Па замкнёнай планіровачнай схеме вакол квадратнага ўнутранага двара быў збудаваны гарадскі палап v Нясвіжы (паводле інвентароў 1760-х гадоў). Утульны ўнутраны двор, адасоблены і абкружаны пластычнай і дэкаратыўнай архітэктурай палацавага экстэр’ера, адкрываў палац толькі для парадных пра-
цэсій знаці і працяглых карэтных кавалькад.
У процілегласць буйнамаштабнасці збудаванняў ранняга барока ў перыяд яго завяршальнай стадыі і перыяд ракако ўзводзяцца палацы болып інтымнага, камернага характару з пануючай у іх абстаноўкай утульнасці і вытанчанасці. Камер-
звы «Мон Плезір», «Мон Капрыз» і інш.
Архітэктура палацаў страціла прастату, канструкцыйна-тэктанічную лагічнасць, барочную ману-
126. Палац у в. Шчорсы Навагрудскага р-ііа Гродзенскай вобл. 1110—1716.
Галоўны фасад і план
насцю, жывапіснай маляўнічасцю і пластычнасцю вылучаюцца сядзібы ў Гануце і Татарах. У прыгарадах магнаты ўзводзяць забаўлівыя сядзібы: паляўнічыя домікі, зімовыя і летнія «палацікі», палацы-забавы. 1 (ольскі кароль Ст. Панятоўскі ў прыгарадах Гродна будуе тры забаўлівыя сядзібы, надаўшы ім назвы, адпаведныя сваім ініцыялам: Станіславова, Аўгустава, Панямунь. А яго намеснік А. Тызенгаўз у прыгарадным фальварку Кульбакі будуе невялікі «палацік» з пацешным паркам для забаў і святкаванняў. Цэльны ланцуг лёгкіх загарадных забаўлівых сядзіб «рассыпае» вакол Свіслачы В. Тьішкевіч, надаўшы ім на-
ментальнасць. Формы архітэктуры і дэкору набываюць ускладненыя прасторавыя формы, лёгкі і тэмпераментны рух, узбагачаюцца пластычнасць і аб’ёмна-прасторавая развітасць завяршэнняў. Барочна-ракайльны палац звычайна мае пластычны мансардавы дах з купалам (палац у в. Шчорсы і палац А. Тызенгаўза ў Гродна) ці крапаваным шатром (Новы замак у Гродна). Гульня граняў мансардавага з «заломам» даху, рытм авальных люкарнаў з фігурнымі ліштвамі ўзбагачалі прасторавую пластычнасць і скульптурнасць палаца ў Свяцку. Архітэктары імкнуліся да ўзаемапранікнення архітэктуры і наваколь-
най прасторы. 3 гэтай мэтай акрамя глыбокіх рызалітаў выкарыстоўваюцца бакавыя алькежы — вежападобныя прыбудовы з фігурнымі шлемамі ў завершшы. Такія алькежы, накшталт касцёльных веж, узвышаліся па вуглах палацаў у Дзятлаве, Гануце і Альбе (пад Нясвіжам).
Пластыку фасадаў стварае рытмічнае чаргаванне згрупаваных пілястраў, калон, панелей, філёнг, квадратных, арачных, авальных аконных праёмаў. Архітэктурна-пластычную маляўнічасць фасадаў дапаўняюць рустоўка, топкапрафіляваныя, амаль графічна-штрыхавыя карнізы, паясы, профілі ліштваў праёмаў, вытанчаная арнаментальная ляпніна, якая ўключала гірлянды, ракайлі, картушы, завіткі, спляценні лістоў аканту, геральдыку (Дзятлаўскі палац).
На пазіцыях ракайльнай архітэктуры стаяў аўтар праекта палаца ў Чарнаўчыцах (Брэсцкі р-н). Палац быў задуманы як цэнтральная пабу-
дова, прасторавая кампазіцыя якой складалася з разнастайных аб’ёмаў, згрупаваных вакол цэнтральнага 8-граннага остава з купальным завершшам. Архітэктар, прымушаючы аб’ёмы то выступаць, то адступаць, дасягнуў выразных пластычных і святлоценявых эфектаў. Тут і вычурнасць рабрыстага высокага купала, які хутчэй мог належаць культавай, чым свецкай, пабудове, і свецкая жыццярадаснасць мастацтва позняга барока з яго лікуючай святочнасцю, пышнасцю і дэкаратыўнасцю.
Асноўны архітэктурны акцэнт галоўнага фасада ствараецца цэнтральным рызалітам, які атрымлівае насычаную пластычную шматслойную крапоўку, фігурны франтон, багаты ляпны дэкор. У сядзібе Татары, як і ў большасці еўрапейскіх палацаў гэтага часу, рызаліт набывае гранёную паліганальную аб’ёмную
127. Палац у г. п. Ружаны ІІружанскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст.
форму. Глыбокімі рызалітамі расчлянёны галоўны фасад палаца ў Леванполі. Шматслойную крапоўку атрымалі рызаліты барочнага палаца ў Скоках (Брэсцкі р-н).
Пры будаўніцтве сядзібных палацаў архітэктары яшчэ адмаўляюцца
128. Палац у г. п. Ружаны Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. XVIII ст. Фрагмент уязной брамы
ад класічнай ордэрнай сістэмы, таму замест порціка на галоўным фасадзе выкарыстоўваюць тэрасу на слупах ці ажурны металічны балкон (в. Леванполь). У першай палове XVIII ст. цэнтральны рызаліт Нясвіжскага замка таксама набывае шырокую слуповую тэрасу і насычаны барочны дэкор. Над цэнтральнай часткай будынка звычайна ўзвышаецца мансардавы паверх з дадатковым радам акруглых ці авальных люкарнаў.