Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Значныя горадабудаўнічыя рабо-
ты ў 60—80-я гады XVIII ст. былі праведзены пад кіраўніцтвам А. Тызенгаўза ў яго маёнтку ў Паставах. Да сярэдзіны XVIII ст. Паставы ўяўлялі сабой невялікае мястэчка з хаатычнай драўлянай забудовай уздоўж р. Мядзелкі. Пры рэканструкцыі тут былі пабудаваны тры фабрыкі — паясоў, паперы і вырабаў з палатна. На старажытнай рыначнай плошчы пад кіраўніцтвам архі-
118. Дом рамесніка ў Паставах. XVIII ст.
тэктара Дж. Сака быў створаны суцэльны архітэктурны ансамбль у стылі барока. Плошча набыла форму прамавугольніка (у плане 295X93 м), ад кожнага вугла адыходзілі асноўныя вуліцы — Браслаўская, Зарэчная, Задзеўская, Віленская. Цэнтральнае месца на плошчы займалі гандлёвыя рады, якія ўтваралі вялікі ўнутраны двор з дзвюма ўязнымі брамамі з паўночнага і паўднёвага бакоў. Ва ўнутраны двор выходзілі асобныя гандлёвыя памяшканні-крамы. Глухія вонкавыя сцены былі раскрапаваны пілястрамі і завершаны прафіляваным карнізам і масіўным атыкам. Пілястры над карнізам завяршаліся вазамі і статуямі. Маляўнічай дэкаратыўнай
апрацоўкай вылучаліся брамы, дэкарыраваныя вязкамі пілястраў, пастаўленых пад вуглом да плоскасці сцен. Будынак гандлёвых радоў добра праглядаўся з асноўных вуліц мястэчка. На ўсходнім баку плошчы стаялі два драўляныя храмы, а паміж імі— двухпавярховы будынак школы. Заходні бок займалі шэсць
дамоў рамеснікаў, а цэнтр — двухпавярховы будынак канцылярыі і суда. На паўднёвым баку ў цэнтры знаходзілася кафэ, а паабапал яго — дзве гасцініцы, на паўночным — аўстэрыя і тры дамы рамеснікаў. Цікава былі вырашаны дамы рамеснікаў: аднапавярховыя прамавугольныя ў плане будынкі з мансардавым паверхам падзяляліся планіровачна на дзве функцыянальныя часткі жылую і вытворчую. Сцены бакавых і дваровага фасадаў былі зроблены з брусоў, а тарцовая фасадная сцяна, якая выходзіла на плошчу,— з цэглы. Стваралася ўражанне, што забудова плошчы цалкам мураваная. Галоўны фасад трактаваўся ў стылі барока. Развітая гарызантальная цяга карніза з адлівам над ім аддзяляла прамавугольную ніжнюю частку, прарэзаную аконнымі праёмамі, ад высокага фігурнага шчыта з лучковым або гранёным завяршэннем.
Ніжняя частка фасадаў была аздоблена плоскімі лапаткамі, а шчыт дэкарыраваны філёнгамі разнастайных форм і абрамленнямі акон мансардавага паверха. Гэты ансамбль часткова захаваўся да нашых дзён.
119. Прадмесце г. Гродна Гарадніца. План 1780 г.
Вялікія горадабудаўнічыя работы пад кіраўніцтвам А. Тызенгаўза праводзіліся і ў Гродна. Горад да канца XVIII ст. захоўваў традыцыйную архітэктурна-планіровачную структуру, якая склалася ў XVI — XVII стст. У цэнтральнай частцы вылучаліся мураваныя будынкі кляштараў — езуітаў, бернардзінцаў, брыгітак, палацы буйных магнатаў і мураваныя дамы заможных гараджан. У склад грамадскага цэнтра ўваходзілі Верхні і Ніжні замкі і гандлёвая плошча, кампазіцыйным ядром якой з’яўлялася ратуша з гандлёвымі радамі. У 60—80-я гады XVIII ст. на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у прадмесці Гарадніца, разгарнулася будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў і звязаных з імі адміністрацыйных будынкаў. 3 1765 па 1780 г. былі пабудаваны 21 прамысловы будынак (суконпая, палатняная, панчошпая і ін-
шыя мануфактуры), жылыя дамы для рабочых, гаспадарчыя, службовыя, навучальныя ўстановы — звыш 80. Узнік новы жылы раён, забудаваны па адзінаму плану з вылучэннем асобных зон, якія планіровачна былі звязаны паміж сабой. Галоўная вуліца Гарадніцы Раскоша (сучасная вул. Э. Ажэшкі) звязала новы раёп з грамадскім цэнтрам горада. Па вуліцы Раскоша знаходзілася плошча, ансамбль якой складалі палац А. Тызенгаўза, будынкі медыцынскай школы і кадэцкага корпуса. 3 поўдня да плошчы прылягаў батанічны сад. Другая, меншая па памерах плошча знаходзілася за палацам. На ёй былі ўзведзены музычны флігель («Крывая афіцына») і дом віцэ-адміпістратара. 3 плошчы адкрывалася перспектыва на палац адміністратара, які знаходзіўся за мостам праз глыбокі яр. Уздоўж р. Гараднічанкі ў ярах былі размешчаны мануфактурныя прадпрыемствы. Другая група прадпрыемстваў знаходзілася за батанічным садам і мела выхад на вуліцу Раскошу.
Музычная і медыцынская школы— адны з лепшых узораў будынкаў свецкіх навучальных устаноў другой паловы XVIII ст. Ад манастырскіх школ і калегіумаў яны адрозніваюцца характарам архітэктуры, якая больш нагадвае палацавую і грамадзянскую. Трохпавярховы будынак медыцынскай школы, або «Акадэміі», меў шырокі светлы калідор, з аднаго боку якога размяшчаліся класы, а з процілеглага па вуглах — вялізныя гранёныя эркеры з аўдыторыямі. Кампазіцыя збудавання развівалася пры дапамозе аднапавярховых прыбудоў з класамі, што прылягалі да тарцоў асноўнага будынка. Эркеры былі накрыты гранёнымі купаламі і ўзбагачалі пластыку фасада. Школа размяшчалася пры батанічным садзе, мела выдатны музей і бібліятэку. Музычная школа, да якой выходзіў палац А. Тызенгаўза, кампазіцыйна завяршала пло-
шчу. Рашэнне ансамбля плошчы і асаблівасці рэльефу абумовілі ўгнутую форму плана будынка. Першы паверх на галоўным фасадзе з угнутага боку вырашаны ў выглядзе адкрытай галерэі з аркадай. 3 яе вядуць тры ўваходы ў класы на першым і другім паверхах. Звонку паверхі аб’яднаны пілястрамі. Будынак накрыты ламаным дахам з мансардавым паверхам, дзе жылі навучэнцы. У ветэрынарнай школе такі мансардавы паверх ператвораны ў самастойны трэці паверх і аздоблены асобным ярусам пілястраў над развітай цягай карніза. Складанасць аб’ёмна-прасторавай структуры, маляўнічасць кампазіцыі, вытанчанасць і багацце ордэрнай пластыкі характэрны для манументальнай архітэктуры Беларусі эпохі позняга барока.
Уздоўж вуліцы Раскоша былі ўзведзены 20 тыпавых жылых дамоў, па 10 з кожнага боку, для замежных майстроў (архіт. Ю. Мёзер). Як і дамы рамеснікаў у Паставах, жылыя дамы ў Гарадніцы пабудавапы з дрэва і толькі сцены галоўных фасадаў — з цэглы. Ва ўнутранай планіроўцы таксама назіралася пэўная стандартызацыя: вылучэнне дзвюх груп пакояў — жылых і вытворчых. Галоўныя фасады мелі
120. Дом у Гарадніцы. Фасад. XVIII ст.
болып спрошчанае архітэктурнае вырашэнне: развітыя гарызантальныя цягі, якія аддзялялі статычную ніжнюю частку ад фігурнага завяршэння, адсутнічалі, лініі абрысаў шчытоў амаль умоўныя.
Забудову вуліцы Раскоша з двух процілеглых бакоў завяршалі корчмы «Галеча» і «Раскоша» (архіт. 10. Мёзер). Функцыянальная роля корчмаў абумоўлівала спалучэнне ў іх двух асобных аб’ёмаў рознага прызначэння: гасцініцы і стайні. Карчма «Галеча» складалася з двухпавярховага мураванага будынка гасцініцы і вялізнай драўлянай стайні з цагляным каркасам, якая прылягала да гасцініцы. Карчма «Раскоша» аднапавярховая, але з болып дасканалай аб’ёмна-прасторавай структурай, якая нагадвала цэнтральна-восевую схему палацаў. Кампазіцыю будынка склалі тры аб’ёмы, якія прылягалі адзін да аднаго вугламі і ўтваралі адкрыты двор перад гасцініцай. На паўночна-ўсходняй ускраіне Гарадніцы на беразе р. Гараднічанкі знаходзіўся фальварак — летняя сядзіба графа.
Такім чынам, раён Гарадніцы вызначаўся рэгулярнай планіроўкай і забудовай, у якой вылучаліся асобпыя групы будынкаў, падобных па функцыянальнаму прызначэнню. У архітэктуры жылых і грамадскіх пабудоў па вуліцы Раскоша праявіліся рысы новага мастацкага стылю — класіцызму. Такія ж горадабудаўнічыя работы намячалася правесці ў в. Ласосне недалёка ад Гродна. Тут планавалася пабудаваць «ідэальны» прамысловы цэнтр «Кунстова» («Майстэрства»), стварыць некалькі цэнтральных плошчаў, ад якіх радыяльна адыходзілі б вуліцы, уздоўж вуліц і плошчаў узвесці жылыя і грамадскія будынкі, а таксама 14 мануфактурных прадпрыемстваў. Гэты праект, распрацаваны ў духу французскай архітэктурнай школы, не быў прывязаны да канкрэтнай мясцовасці в. Ласос-'
ны, таму ў натуры атрымаў толькі частковае ажыццяўленне.
У 70-я гады XVIII ст. сфарміраваўся новы цэнтр мястэчка Варняны, Тут былі выкарыстаны тыя ж горадабудаўнічыя і архітэктурныя прыёмы, што ў Гродна і Паставах: сіметрычная кампазіцыя цэнтральнай плошчы з вылучэннем галоўнага збудавання, тыпавыя жылыя дамы, у канструкцыях якіх ужывалася адначасова цэгла і дрэва; архітэктурна-мастацкае адзінства стваралася агульнымі для ўсіх збудаванняў рысамі стылю позняга барока. Цэнтр Варнян — вялікая трапецападобная ў плане плошча, некалькі выцягнутая па падоўжнай восі. На яе ўсходнім баку знаходзіцца галоўны элемент апсамбля — мураваны касцёл Георгія (1767—1769), размешчаны па падоўжнай восі сіметрыі. Аднанефавы будынак з трансептам, пабудаваны ў стылі позняга барока, мае двухвежавы галоўны фасад. Паверхня фасаднай сцяны раскрапавана шматлікімі прафіляванымі цягамі, вязкамі пілястраў, сандрыкамі і завершана фігурнымі купалкамі веж і атыкавым франтонам паміж імі. Крыху пазней, у 1770 г., па баках касцёла сіметрычна пабудаваны двухпавярховыя дамы аптэкара і ксяндза з высокімі вальмавымі дахамі. Па падоўжных баках плошчы пастаўлена па восем тыпавых аднапавярховых жылых дамоў, таксама накрытых высокімі вальмавымі дахамі. Вулічныя фасады дамоў злучаліся мураванымі сценамі з лучковымі арачнымі праездамі, што стварала цэласны агульны фронт забудовы. Усе будынкі мелі аднолькавую ўнутраную планіроўку і мураванадраўляную канструкцыю. Насупраць касцёла плошчу замыкаў палацавапаркавы комплекс, створаны ў першай палове XIX ст. у стылі класіцызму. Плошчу і парк раздзяляла бутавая агароджа з брамай, ад якой да касцёла праз усю плошчу вяла ліпавая алея.
Ансамблі цэнтра Пастаў і Варнян, якія часткова захаваліся да нашага часу, раскрываюць асаблівасці горадабудаўнічай планіроўкі і архітэктуры другой паловы XVIII ст.
Па-ранейшаму архітэктурнае аблічча гарадскіх цэнтраў вызначаюць ратушы, гандлёвыя рады, корчмы, аўстэрыі. Найбольш характэрная для архітэктуры позняга барока мураваная ратуша ў Віцебску (1775). У ёй, як і ў магілёўскай ратушы, аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будуецца на кантрасце вертыкальнай даміпанты і прыземістага двухпавярховага асноўнага аб’ёму. Аднак вежа віцебскай ратушы не прылягае да корпуса, а надбудавана над уваходным рызалітам падоўжнага фасада. Архітэктурнае вырашэнне вежы надзвычай дынамічнае і маляўнічае. Першапачаткова яна мела тры ярусы, якія паступова змяншаліся ў памерах і завяршаліся стромкім шатром са шпілем. Найбольш сціпла быў аформлены ніжні васьмігранны ярус. Грані другога яруса аздоблены валютамі, з якіх быццам выцякаюць такія ж валюты верхняга яруса. Яны пластычна акаймоўвалі гарадскі гадзіннік, размешчаны ў верхнім ярусе вежы. Валюты, угнутыя паверхні сцен, вязкі пілястраў, раскрапаваныя цягі карнізаў надавалі мастацкую выразнасць збудаванню. Паабапал ратушы знаходзіліся двухпавярховыя мураваныя будынкі гандлёвых радоў. На першым паверсе, вырашаным у выглядзе аркады, размяшчаліся гандлёвыя памяшканні, а на другім — склады. Сцены іх рытмічна падзяляліся падвойнымі пілястрамі. Спалучэнне ратушы з крамамі — найбольш пашыраны прыём стварэння архітэктурных ансамбляў грамадска-гандлёвых цэнтраў таго часу. Так, ратуша і крамы ў Шклове (другая палова XVIII ст.) складалі адзіны ансамбль з развітай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй. Архітэктурнае вырашэнне ратушы нагадвае віцебскую, але вы-