Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Беларускія майстры працавалі таксама ў Аружэйнай і Залатой палатах. Напрыклад, Карпаў Васіль, Залатой палаты жалаваны майстар, у 1651 г. удзельнічаў у ацэнцы «ўзорочных» тавараў, якія прывёз датчанін Хрыстафор Германе. У 1658 г. Васіль Карпаў быў пасланы ў аколіцу Рыгі, дзе разам з майстрам Цімафеем Пятровым зрабіў залатую
137 Внкторов А. Опнсанне запнсных кннг н бумаг старпнных дворцовых прнказов. М„ 1883. Вып. 2. С. 423.
138 Абецедарскнй Л. С. Белорусы в Москве XVII ст. С. 12.
139 Тропцкнй В. II. Словарь московскпх мастеров золотого, серебряного н алмазного дела XVII века. М., 1928—1930. Вып. 1—2. С. 67.
аправу да абраза Полацкай маці боскай 14°.
Развіццё дэкаратыўнай кафлі ў XVII ст. характарызуецца далейшай распрацоўкай форм, спалучэннем рэнесансных і барочных матываў,
113. Дзвярная рашотка. 2-я пал. XVII ст.
Касцёл аўгусцінцаў у в. Міхалішкі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл.
пашырэннем паліхроміі. Найболып часта сустракаецца паліва сіняга, зялёнага, карычневага, белага, жоўтага, чырвонага і іншых колераў.
Вялікі асартымент дэталей кафляных печаў таго часу сведчыць пра іх складаную канфігурацыю, якая падкрэслівалася рэзка прафіляванымі ўступамі. Пазней, у эпоху сталага барока, з’явілася кафля даволі вялікіх памераў, якая адразу фармавалася ў выглядзе цэлых сегментаў печы, дэкарыраваных разнастайнымі ўзорамі і рознакаляровай палівай. Печы вянчалі каронкі, якія ставіліся над радам карнізнай кладкі і мацаваліся з дапамогай спецыялыіага прыстасавання («пяты») або румпы своеасаблівай формы. Каронкі былі розныя: праразныя (фігурныя), упрыгожаныя простым геаметрычным ці раслінным арнаментам і выявамі анёлаў; пласціны з выявамі жывёл, людзей, птушак, з рэлігійнымі сюжэтамі і інш. Адзін з такіх узораў кафляных печаў XVII ст. упрыгожваў рызніцу касцёла бернардзінак у Слоніме. Печ мела форму цыліндрычнай калоны, абкладзенай зялёнай квадратнай кафляй з рэльефным малюнкам вінаграднай гронкі з лісцем і «вусамі» 141. Былі пашыраны і печы прамавугольнай формы.
Як сведчаць археалагічныя раскопкі і дакументальныя матэрыялы, печы з паліхромнай кафлі ў XVII ст. былі ўжо звычайнай і распаўсюджанай з’явай. Так, у інвентары двара мешчаніна з Мінска Ягора Гегера за 1654 г. згадваюцца «печ кафлей белых, з рознымі фарбамі», «печ малеваная, рознай фарбы, комін мураваны», «печ зялёная», «печ малеваная рознай фарбы», «печ кафлей зялёных» 142.
Майстэрства беларускіх керамістаў атрымала шырокую вядомасць. Разам з разьбярамі, ювелірамі і майстрамі іншых спецыяльнасцей іх запрашалі ў Рускую дзяржаву для аздаблення шматлікіх збудаванняў.
140 Тронцкнй В. Н. Словарь московскнх мастеров золотого, серебряного н алмазпого дела XVII века. С. 53—54.
141 Кацер М. Народно-прнкладное нскусство Белоруссші. С. 72.
142 Беларускі архіў. Мн., 1930. Т. 3: Міпскія акты. Вып. 1. С. 179.
Да сярэдзіны XVII ст. у рускім мастацтве была распаўсюджана аднакаляровая, звычайна зялёная («мураўлёная»), кафля. Беларускія ж майстры прынеслі тэхніку вытворчассці паліхромнай («цаніннай») кафлі, за што і былі празваны «цаніннікамі». Акрамя таго, з гліны яны выраблялі складаныя архітэктурныя дэталі, што дазваляла надаваць будынкам разнастайны паліхромны дэкор.
У Іверскім манастыры на Валдаі пад кіраўніцтвам Ігната Максімава адна з першых груп перасяленцаў з Беларусі, у асноўным з Копысі, пачала вырабляць кафлю і чарапіцу. Кафля ішла як на печы, так і на аддзелку інтэр’ераў і экстэр’ераў будынкаў. Керамічная вытворчасць была пастаўлена тут так іпырока,
114. Фрагмент керамічнага дэкору Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве.
1671—1679. Масква
што забяспечвала патрэбы не толькі манастыра, але і многіх суседніх гарадоў.
3 1658 г. разам з разьбярамі беларускія цаніннікі працавалі над аздабленнем грандыёзнага саборнага храма Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра на Істры. Знадворку і ўнутры храм быў абліцаваны паліхромнай кафляй, з яе было зроблена таксама пяць выдатных іканастасаў. Кіраваў работамі беларус Пётр Івапавіч ЗаборскіІ43.
Выкліканыя з Васкрасенскага манастыра ў Маскву беларускія цаніннікі144 прынялі актыўны ўдзел у аздабленні грамадзянскіх і культавых збудаванняў. Вынікам творчай садружнасці беларускіх і русціх майстроў з’яўляецца царква Юрыя Неакесарыйскага на Палянцы (1668—1672). Храм і званіца аздоблены шырокім поясам паліхромнай кафлі надзвычай прыгожага малюнка, які атрымаў назву «павіна вока». Падобнай кафляй упрыгожаны барабаны купалоў Пакроўскага сабора ў Ізмайлаве (1671 —1674). Аўтарамі дэкаратыўнага аздаблення ўсіх гэтых збудаванняў былі выдатныя майстры-керамісты Сцяпан Іваноў і Ігнат Максімаў «с товарпіцн» 145.
Па думцы рускіх даследчыкаў, беларускія майстры-цаніннікі прымалі таксама ўдзел у аздабленні выдатнага збудавання XVII ст.— Круціцкага церамка ў Маскве І46. Яго сцены, карнізы, ліштвы, калоны
143 ЙСторня русского пскусства. Т. 4. С. 306.
144 Сцяпап Іваноў з Мсціслава, Тгнат Максімаў, П. Будкееў, Дарафейка, Я. Андрэеў, С. Аляксееў, В. Дарафееў. П. Фёдараў, С. Грыгор’еў з Копысі, I. Ялфімаў з Магілёва. В. Мікўлаеў са Шклова, С. Грыгор’еў, Ф. Чук, П. Збражскі і інш. (гл.: Русско-белорусскпе связя во второй половпне XVII века: Сб. док. Мн., 1972. С. 43—47).
145 Воропов Н. В., Сахарова II. Г. 0 датнровке н распространенші московскнх пзразцов//Матерналы н іісслед. по археол. СССГ. М„ 1955. № 44. С. 108-109.
146 Там жа. С. 114.
ўкрыты суцэльным дэкорам з рэльефнай паліхромнай кафлі.
Беларускія цаніннікі не толькі ўзбагацілі рускае дэкаратыўнае мастацтва новымі дасягненнямі ў галіне паліхромнай кафлі, але і садзейнічалі распаўсюджанню ў Рускай дзяржаве скульптуры. Выдатны ўзор гэтага віду мастацтва — керамічныя рэльефы апосталаў на барабанах царквы Успення «ў Ганчарах» у Маскве (канец XVII ст.). Зрабіў іх той жа Сцяпан Іваноў, выхадзец з Мсціслава 147, празваны за сваё дзівоснае мастацтва «Палубесам». За вырашэнне падобных мастацкіх задач пасля смерці Сцяпана Іванова ніхто ўжо не браўся.
Як і ў ранейшы перыяд, на Беларусі гліна з’яўлялася самым дэмакратычным і даступным матэрыялам для вырабу разнастайнага посуду і розных дэкаратыўна-прыкладных рэчаў: падсвечнікаў, чарнільніц, а з XVII ст.— і люлек («піпак») для курэння. Яны нагадвалі трубкі, вытворчасць якіх узнікла ў Галандыі ў апошняй чвэрці XVI ст. і існавала да пачатку XIX ст. У час археалагічных раскопак гарадоў і замкаў Беларусі ў культурных пластах Kanpa XVI — пачатку XVII ст. знойдзены раннія «галандскія» белагліняныя люлькі з глянцаванай паверхняй. Па краю чашачкі зубчастым колцам наносілі арнамент. Люлькі XVII ст. былі большых памераў, у ніжняй частцы чашачкі мелі клеймы. Рэльеф адлюстраванняў на іх вызначаецца вялікай тонкасцю выканання. Бытавалі такія люлькі на працягу XVII — XVIII стст.
Ганчарны посуд у XVII ст. быў у шырокім ужытку як у простанароддзі, так і ў феадалаў. Відаць, розніца была толькі ў якасці работы і характары дэкору. Як сведчаць археалагічныя матэрыялы, гліняны
посуд, прызначаны для багатых спажыўцоў, меў разнастайны мастацкі роспіс у выглядзе геаметрычных і стылізаваных раслінных матываў жоўтага, зялёнага, карычневага колераў, часта на белым фоне.
115. Тэракотавая люлька. XVII ст. Ін-т гісторыі АН БССР
Архіўныя звесткі сведчаць, што ў другой палове XVII ст. шкларобства атрымала далейшае развіццё. Пра ўзровень развіцця тагачаснага шкларобства ў нейкай ступені даюць уяўленне патрабаванні да шкларобаў, што ўступалі ў віленскі цэх. Туды перш за ўсё прымалі шкларобаў, якія ўмелі выдзімаць і ляпіць складаныя па форме вырабы, а таксама тых, хто ўмеў іх размалёўваць. «Скляжам», майстэрства якіх заключалася ў стварэнні мастацкага вобраза ў гарачым шкле непасрэдна каля гутнай печы, неабходна было ўмець вырабіць «манстранцыю з променем, ліхтар з вежкамі і з купаламі, сальніцу, а таксама іншыя ўсялякія ўзоры, да таго рамяства шклярскага адносныя, павінны быць дасканала зрабёны» 148. Звяртае ўвагу, што ў статуце шкларобаў гаворка ішла ў асноўным аб уменні вырабляць са шкла самую складапую
147 Очеркн ясторпп СССР. XVIII в., первая четверть. С. 736,
148 Акты, нздаваемые Внленскою Археографпческою комнсснею. Внльно, 1879. Т. 10. С. 37.
і унікальную шкляную пластыку культавага і бытавога прызначэння. Відаць, на ўвазе меліся вырабы, калі рамеснікам трэба было «рабіць штуку» 149. Такім чынам, перавага аддавалася рамеснікам, якія праяўлялі майстэрства ў галіне шкляной пластыкі і формаўтварэння, а пра жывапісцаў гаварылася так: «А калі б такі быў, які маляванне штукі ўмеў, той у адпаведнасці з упадабаннем сваёй веры «Узнясепне ў неба» або «Хрыстовы пакуты» павінен на шкле адмаляваць». Гэтыя патрабаванні сведчаць, што ўзровень размалёвак на шкле быў тады досыць высокім.
Абедзве групы вырабаў вызначалі ўзровень беларускага шкла XVII ст. У шкларобстве Германіі і Чэхаславакіі ў гэты час пераважала гравіраванне і граненне шкла, а размалёўка адышла на другі план і была справай дробных шкляных гут. На тэрыторыі Беларусі размалёўка па шклу атрымала далейшае развіццё, бо яна была мастацтвам традыцыйным, акрамя таго, больш простым з тэхнічнага пункту гледжання. Па-мастацку афармляўся і бытавы посуд, прызначаны для корчмаў, аптэк і простага люду. Ён меў зелянковы, жаўтаваты або карычневы колер, таму што вырабляўся з неасветленага шкла. Шкло такой якасці варылі не толькі дробныя гуты, але і буйныя мануфактуры XVIII ст.150 3 яго выдзімалі ў форму таўстасценныя бутэлькі з
149 Статуты Варшаўскага, Гданьскага, Кракаўскага і Пазпапскага шклярскіх цэхаў патрабавалі толькі ўмеппя рысавапня па шклу (гл.: Polskie szklo do polowy 19 wieku. Wroclaw; Warszawa; Krakow; Gdansk, 1974. S. 76).
150 Неасветленае шкло выраблялася многія стагоддзі, уключаючы і XX. Называлі яго «лясным», «зялёпым», з XVIII ст.— «паспалітым» (г. зп. народным). У XIX ст. у рускім шкларобстве, а за ім і ў беларускім яго пачалі называць «ардынарным».
увагнутымі ўнутр днішчамі, кварты, бутлі, біклагі, чаркі.
Акрамя цыліндрычных бутэлек, квартаў, колбападобных і цыліндрычных бутляў з доўгімі шыйкамі, біка-
116. Збан з Крычава. XVII ст.
МСБК АН БССР
нічных і сплошчаных біклаг з кароткімі шыйкамі, у якіх падавалі на стол віно, піва і медавуху, у корчмах карысталіся збанамі, куфлямі, шкляніцамі, чаркамі, бакаламі, кубкамі (пітны посуд буйнога памеру без ножкі) і нават келіхамі, пра што сведчаць археалагічныя раскопкі па месцы былой мінскай карчмы па вуліцы Старавіленскай, што дзейпічала на працягу XVII—XX стст. пры гарадской лазні 151.