Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Гэтымі ж рысамі адзначаны і рэльефныя выявы на створках царскай брамы з Юр’еўскай царквы г. Віцебска (каля 1690, ДММ).
Адметная асаблівасць яе кампазіцыі — некананічнае размяшчэнне выяў у верхніх клеймах, дзе замест традыцыйнага Благавешчання змешчаны Сімяон і Мікола — патроны заказчыкаў брамы. У чатырох ніжніх клеіімах паказаны евангелісты з прастадушнымі круглявымі тварамі, шырока адкрытымі вачамі. У іх позах, жэстах адчуваецца некаторая наіўнасць і непасрэднасць, а ў кампазіцыі клеймаў — шмат па-народнаму перададзеных дэталей. Гнуткія
раслінныя парасткі, якія ўтвараюць клеймы, ствараюць дадатковыя акругленыя лініі, што яшчэ выразней падкрэсліваюць рэльеф фігур.
107. Тайная вячэра. XVII ст.
Фрагмент кампазіцыі.
Заслаўскі гісторыка-археалагічны музей-запаведнік
Шырокае выкарыстанне раслінных матываў у кампазіцыі царскай брамы сведчыць аб тым, што майстар хутчэй за ўсё карыстаўся гравюрамі, дзе клеймы таксама часта ўтвараліся шляхам перапляцення галінак, лісця, кветак.
Такім чынам, можна адзначыць, што скульптура другой паловы XVII — пачатку XVIII ст. арганічна звязана са скульптурай папярэдняга перыяду і з’яўляецца арганічным яе працягам. Гэты перыяд адзначаны ўзмацненнем рэалістычных тэндэнцый, што праяўляецца ва ўзбагачэнні сродкаў мастацкай выразнасці, у трактоўцы вобразаў, якія надзяляюцца індывідуальнымі, амаль партрэтнымі рысамі. Мясцовымі густамі і ўяўленнямі адзначаны шэраг твораў «нізавога» барока. Наогул развіццё скульптуры XVII ст. з’явілася той трывалай глебай, на якой дасяг-
нула бліскучага росквіту беларуская барочная пластыка наступнага, XVIII стагоддзя.
ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОЕ МАСТАЦТВА
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва другой паловы XVII — пачатку XVIII ст. становіцца больш адмысловым і пышным, дэкаратыўны бок пачынае пераважаць над утылітарным. Першачарговую ролю ў гэтым працэсе адыграла характэрнае для таго часу імкненне шляхты да раскошы і бляску. Яе густам як найлепш адпавядаў стыль барока з яго дынамізмам, пампезнасцю, супрацьпастаўленнем пластычных і жывапісных сродкаў вырашэння.
Узмацненне эканамічных і культурных сувязей Беларусі з заходнееўрапейскімі краінамі, прыток у Беларусь іншаземных майстроў спрыялі, з аднаго боку, пашырэнню барока ў беларускім мастацтве, з другога — з’яўленню новых тэхналогій апрацоўкі матэрыялаў, новых матываў і відаў дэкору.
Важны этап у развіцці як беларускага, так і рускага дэкаратыўнага мастацтва звязаны з дзейнасцю беларускіх майстроў у Маскоўскай дзяржаве. Уцёкі ў Расію беларускіх сялян і рамеснікаў, якія ратаваліся ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту, у сярэдзіне XVII ст. сталі масавай з’явай. Для прыцягнення кваліфікаваных майстроў пасылалі ў Вялікае княства Літоўскае спецыяльных ганцоў для падбору разьбяроў, цаніннікаў, збройнікаў, «залатых і сярэбраных спраў майстроў» для работы пры царскім двары. У канчатковым выніку гэта спрыяла ўзаемаўзбагачэнню мастацтва абодвух народаў.
У другой палове XVII ст. дасягае свайго росквіту разьба па дрэву. Паранейшаму аснову разьбянога ўбран-
ня інтэр’ераў праваслаўных храмаў складаюць раслінныя матывы з парасткамі, лісцем, пладамі, кветкамі, аднак у большасці выпадкаў яны моцна стылізуюцца, толькі агульным характарам нагадваючы раслінныя формы. Складанае аб’ёмнае перапляценне разьбяных пазалочаных форм надавала інтэр’ерам надзвычайную дэкаратыўнасць і пышнасць.
Выдатны ўзор развітай аб’ёмнаажурнай разьбы — іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве (трэцяя чвэрць XVII ст.). Гэта яскравы прыклад уплыву стылю барока, якое ў мастацтве Беларусі другой паловы XVII ст. заняло пануючае становішча. Аснову іканастаса складаюць разьбяныя ажурныя пазалочаныя калонкі, нібы сплеценыя з раслінных парасткаў. Аднак канкрэтныя раслінныя формы выяўлены тут не так ярка, як у разьбе іканастаса магілёўскага Богаяўленскага сабора, які паслужыў узорам для стварэння іканастаса сабора Мікалая. Разец майстра ператварыў калонкі, капітэлі і карнізы ў складанае перапляценне пластычных форм, дзе толькі ўгадваюцца раслінныя матывы. Гэта буянне пластычных дэкаратыўных форм, аб’яднаных у стылістычна цэласную кампазіцыю, хаця цяжка тут знайсці нават два аднолькавыя матывы. Такія якасці ўласцівы таксама разьбе іканастасаў другой паловы XVII ст. на Украіне і ў Расіі.
Іканастас магілёўскага сабора Мікалая ярка ілюструе тыя змены, якія адбыліся ў яго кампазіцыі і дэкоры на працягу стагоддзя. Калі ў ранейшы перыяд іканастас выконваў дапаможную функцыю і служыў для размяшчэння жывапісу, та ў другой палове XVII ст. ён уяўляе сабой складанае шмат’яруснае збудаванне з разгорнутай пластычнай кампазіцыяй. Калі раней іканастасы нагадвалі плоскую сцяну, то з сярэдзіны XVII ст. пад уплывам барока яны становяцца шматпланавымі.
ІПматлікія ўступы, карпізы, калонкі то высоўваюцца наперад, то хаваюцца ўглыбіні, то навісаюць над ніжнімі ярусамі, падпарадкоўваючы сабе
108. Царская брама з царквы Рыгора Неакесарыйскага ў Маскве.
1672. Фрагмент. ДГМ, Масква
жывапіс і нярэдка вымушаючы мяняць форму абразоў адпаведна кампазіцыі іканастаса.
Змены ў характары дэкаратыўнай разьбы і канструкцыі іканастасаў найболып выразна адбіліся на творчасці беларускіх майстроў-разьбяроў, якія працавалі ў Рускай дзяржаве. Частка з іх была прыцягнута
патрыярхам Ніканам для работ у Іверскім манастыры на Валдаі. Пра характар творчасці беларускіх разьбяроў у Іверскім манастыры сведчаць уцалелыя ўваходныя дзверы халоднага сабора (1655), упрыгожаныя багатай рэльефнай разьбой расліннага характару І14. Пасля майстры былі пераведзены на работы па аздабленню Васкрасенскага НоваІерусалімскага манастыра на Істры і яго грандыёзнага сабора, будаўніцтва якога пачалося ў 1658 г. Разьбяныя работы ў саборы выкананы беларусамі Клімам Міхайлавым, «старцам» Іпалітам, «старцам» Арсеніем, Герасімам Акулавым ІІ5.
Майстэрства беларускіх разьбяроў па аздабленню храма Васкрасенскага Нова-Іерусалімскага манастыра стала настолькі вядомым, што ў 1667 г. туды быў пасланы царскі ўказ «резцов н нных всякнх дел мастеров» прыслаць у Аружэйную палату П6. Усю зіму 1667—1668 гг. разьбяры Клім Міхайлаў, Давыд Паўлаў, Андрэй Іваноў, Герасім Акулаў пад кіраўніцтвам «старца» Арсенія працавалі над аздабленнем Каломенскага палаца — падмаскоўнай рэзідэнцыі цара Аляксея Міхайлавіча 117.
Палац упрыгожвалі пазалочаныя капітэлі, карнізы, кранштэйны, ліштвы аб’ёмна-ажурнай разьбы, мэбля, аздобленая рэльефнай разьбой з такарнымі дэталямі1І8. Пазалота на ёй спалучалася з таніроўкай у глыбокі карычневы колер. Усё гэта робіць Каломенскі палац выдатным творам драўлянага дойлідства другой паловы XVII ст. Аздабленне яго прыводзіла ў захапленне відавочцаў. Сімяон Полацкі, які назваў палац
114 ІІсторня русского пскусства. Т. 4. С. 306.
1,5 Там жа. С. 308.
116 Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. С. 79.
117 ІІсторня русского нскусства. Т. 4. С. 308.
118 Соболев Н. Н. Русская народная резьба по дереву. С. 82.
восьмым цудам свету, пісаў пра яго разьбяны дэкор:
Множество цветов жнвонапнсаных н острым хнтро длатом нзвааных, Уднвлятнся всяк ум понуждает, правый бо цветннк бытн ся являет. 119
Пасля заканчэння работ у Каломенскім палацы амаль усе беларускія майстры былі пакінуты пры Аружэйнай палаце. 3 іх дзейнасцю ў палаце звязаны прыкметныя змены ў характары рускай дэкаратыўнай разьбы.
Да другой паловы XVII ст. у Рускай дзяржаве разьбу выконвалі ў невысокім рэльефе, без выдалення фону. Творчасць беларускіх майстроў спрыяла хуткаму распаўсюджанню ажурнай разьбы з размяшчэннем узору не ў адной плоскасці, а ў складаным перапляценні парасткаў з лістамі, гронкамі вінаграду, кветкамі. Такая разьба, куды болын складаная ў выкананні, чым рэльефная, давала незвычайны дэкаратыўны эфект. Такі від разьбы ў Рускай дзяржаве быў названы «беларускап рэззю». М. Ільін так характарызуе яе: «Хаця некаторыя з ужытых майстрамі-беларусамі матываў сустракаліся раней у рускім мастацтве, але ніколі яшчэ з такой жывасцю і веданнем прыроды не выконваліся ў разьбе кветкі, фрукты і травы. Галоўнай зменай, унесенай беларускімі разьбярамі, было шырокае прымяненне шматлікіх калон, пакрытых ажурнай разьбой; іх маштабная сувязь з фігурай чалавека надала ўсяму ўбранню «чалавечы» характар. Іканастасы атрымалі ярусы, што пры пераносе іх дэкаратыўных форм на знешняе белакаменнае ўбранне вызначыла чляненне будынкаў на свайго роду паверхі» 12°.
119 Полоцкнй С. Нзбр. соч. М.; Л., 1958. С. 104.
120 Очеркн нсторнн СССР. XVIII в., первая четверть. М., 1954. С. 735.
Было б, аднак, няправільным лічыць, што прыёмы аб’ёмна-ажурнай разьбы механічна перанесены на рускую глебу. У аснове «беларускай рэзі» ляжалі формы і традыцыі старажытнарускага мастацтва, і для распаўсюджання аб’ёмна-ажурнай разьбы рускае мастацтва XVII ст. было добра падрыхтавана. Іменна таму аб’ёмна-ажурная разьба і атрымала тут такое шырокае распаўсюджанне. Яна найлепшым чынам адпавядала зменам у характары іканастаса, якія намеціліся ў другой палове XVII ст.121
Выдатны твор дэкаратыўнага мастацтва, уцалелы да нашых дзён,— грандыёзны іканастас Смаленскага сабора маскоўскага Новадзявочага манастыра, выкананы ў 1683—1685 гг. беларускімі майстрамі пад кіраўніцтвам Кліма Міхайлава (царскія вароты створаны Сцяпанам Зіноўевым). Іканастас упрыгожваюць 84 калонкі з ажурна пераплеценай вінаграднай лазы, карнізы, картушы. Па характару разьбы і яе мастацкіх якасцях гэта праца блізкая іканастасу сабора Мікалая ў Магілёве.
Вялікай групай рускіх і беларускіх майстроў былі выкананы іканастасы трох цэркваў у Ізмайлаве, цэркваў Данскога манастыра ў Маскве 122. Характар іх разьбы блізкі да дэкору іканастаса Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра 123. Лінію развіцця разьбяных іканастасаў, аздобленых аб’ёмна-ажурнай разь бой, заканчвае сяміярусны іканастас Успенскага сабора Свенскага манастыра ў Бранскай вобласці, выкананы, як мяркуюць рускія даследчыкі124, таксама беларускімі майстрамі. Гэта адно з самых манументаль-
121 Нсторня русского нскусства. Т. 4. С. 310.
122 Абецедарскнй Л. С. Белорусы в Москве XVII в. С. 33—34.
123 Лсторня русского нскусства. Т. 4. С. 316, 318.
124 Там жа. С. 320.