Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
151 Собаль В. Я., Яніцкая М. М. ІПкляны посуд Мінска XII—XIX стст.//Помпікі старажытнабеларускай культуры. 1984. С. 89-90.
Асноўным дэкорам бутляў, біклаг, квартаў, бутэлек былі функцыянальна апраўданыя тоўстыя і ў выніку гэтага болып зялёныя донцы і пластычна аздобленыя тоўстымі шклянымі (цёмна-зялёнымі) стужкамі або аплеценыя круглымі адзіночнымі ці здвоенымі жгутамі рыльцы гарлавінак, а таксама стужкавыя паддоны, якія лагічнасцю і завершанасцю форм, сціпласцю колеравапластычнага дэкору надавалі такому посуду канструктыўную моц і мастацкую прывабнасць.
Шкляніцы вырабляліся адвольна выдзіманыя, танкасценныя, з асветленага шкла, і таўстасценныя, пераважна з зеленаватага шкла, у якіх донца рабілася заліўкай у форму. Ад тэхналогіі выдзімання цалкам залежалі формы і дэкаратыўныя ўласцівасці. Адвольна выдзіманыя шкляніцы мелі біканічныя (слоікападобныя) з рэзка адагнутым вонкі венчыкам, цыліндрычныя і канічныя формы. Першыя ўяўляюць мадыфікацыю гаршкападобных шкляных пасудзін, якія вырабляліся на Беларусі ў раннім сярэдневякоўі. Цыліндрычныя шкляніцы ў другой палове XVII ст. мелі пераважна высокія цыліндрычныя і нізкія хваліста ўкладзеныя або петлепадобныя паддоны. Чаркі вырабляліся пераважна канічныя і цыліндрычныя з заліўпымі донцамі. Вертыкальныя жалабкі на сценках (дэкор узнікаў у выніку выдзімання ў форму), розная таўшчыня шкла ўтваралі колеравую градацыю.
Акрамя гладкасценных, адвольна фармаваных у Магілёве, Віцебску, Мінску і Мсціславе выраблялі шкляніцы і чаркі з аздобамі ў выглядзе накладных жгутоў, якія проста ці хвалепадобна ўкладваліся вакол донцаў і сценак. Маленькія шкляніцы з такім жа дэкорам выпабляліся ў Гродна (XII— XIV стст.). Полацку (XIII ст.), Навагрудку (XIII ст.). Відавочна, па-
добны прыём — з’ява традыцыйная для Беларусі з часоў сярэдневякоўя.
Вялікую мастацкую каштоўнасць уяўляюць грушападобныя і шарападобныя збаны на паддонах і без паддонаў, з прафіляванымі, цыліндрычнымі і канічнымі шыйкамі. Першыя звычайна мелі рэзка адагнуты венчык і апляталіся вузкімі круглымі жгуцікамі. Цыліндрычныя шыйкі абвіваліся жгуцікам і мелі патоўшчаны звонку венчык. Канічныя па форме шыйкі аздабляліся шкляным валікам, які ўкладваўся ніжэй ручкі, пры пераходзе шыйкі ў плечыкі. Часта збаны размяшчаліся на свабодна выдзіманых пустацелых канічных, пукатых або пляскатых паддонах, утвараючы складаную канструктыўную пабудову з вытанчанымі прапорцыямі і аб’ёмамі, з багатай пластыкай ручак.
Складанай архітэктонікай вылучаюцца келіхі, знойдзеныя пры археалагічных раскопках у Лідзе, Мінску, Міры. Іх звонападобныя, канічныя або авальныя ў дне чашы ўзвышаліся на балясінападобных выдзіманых ножках з плоскімі ці пукатымі стопамі і на складанаканструктыўных, што ўтвараліся з высокіх полых паддонаў (па сутнасці, паўтаралі формы чаш), з шарападобных элементаў і дыскаў (знойдзены ў Мсціславе). Келіхі на полых выдзіманых паддонах — вынаходніцтва беларускіх гутнікаў, паколькі ў іншых рэгіёнах яны пакуль не сустрэтьт.
Формы шклянак XVII ст. удалося ўзнавіць па шклянцы з бясколернага, добра асветленага шкла, знойдзенай у Віцебску. Нягледзячы на аздабленне сценак шклянкі (у час выдзімання ў форму) неглыбокімі жалабкамі, якія нагадваюць пялёсткі, на ёй захаваўся фрагмент валютападобнага рысунка, гравіраванага дыяментам, што пацвярджае меркаванне аб ужыванні гравіравапых аздоб на шкле. Фрагменты гравіраваных келіхаў, шкляніц, бакалаў і
кілішкаў XVII ст. знойдзены таксама ў Мінску, Міры і Мсціславе.
Узровень развіцця мастацтва шкла Беларусі ў XVII ст. вызначалі не толькі «шкляры» — гутнікі, жывапісцы, «аканішнікі», «бланажы», гравіроўшчыкі і гранільшчыкі, але і ювеліры, якія аздаблялі шкло чаканеным, гравіраваным і літым металам, што рабіла кожны выраб арыгінальным і непаўторным творам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Трэба адзначыць, што найбольш пашыранымі відамі былі гутны посуд, дэкарыраваны непасрэдна каля гутнай печы разнастайнымі ляпнымі «выкрутасамі», ляпнымі медальёнамі з ціснёнымі на іх геральдычнымі выявамі і клеймамі гутнікаў, іпіцыяламі заказчыкаў, і гутнае шкло, размаляванае фарбамі. Метад халоднага аздаблення шкла (гравіроўка, шліфоўка і арміраванне шкла металам) выкарыстоўваўся радзей, галоўным чынам у вотчынных майстэрнях буйных магнатаў і рамесных цэхах вялікіх гарадоў — Вільпі, Гродна, Магілёва, Полацка.
Нягледзячы на пэўны спад эка-
намічнага і культурнага жыцця Беларусі, звязаны са шматлікімі войнамі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва ў другой палове XVII ст. працягвала развівацца. Далейшая канцэнтрацыя рамеснікаў у цэхавых арганізацыях спрыяла паляпшэнню мастацкіх якасцей вырабаў. Уплыў заходнееўрапейскага барока садзейнічаў павышэішю іх дэкаратыўнасці, што найбольш выразна адлюстравалася ў аб’ёмна-ажурнай разьбе, якая ў другой палове XVII ст. дасягнула свайго росквіту. Надзвычай пластычная, сакавітая і дэкаратыўная, япа падпарадкоўвала сабе жывапіс, скульптуру, роспіс і іншыя віды дэкаратыўнага аздаблення інтэр’ераў. К канцу XVII ст. заўважаецца імкненне да плоскаснасці разьбы, раслінныя матывы, што складаюць аснову гэтага віду разьбы, стылізуюцца да непазнавальнасці. Такія асаблівасці характэрны для народнага мастацтва, якое аказала ўплыў не толькі на аб’ёмнаажурную разьбу, але і на кераміку, кавальства, ювелірную справу, шкларобства.
Гл ав a III
МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ XVIII ст.
Мастацкае жыццё Беларусі XVIII ст. вызначалася тымі сацыяльна-палітычнымі і эканамічнымі адносінамі, якія склаліся ў гэты перыяд у краі. Рэч Паспалітая, у склад якой уваходзіла тэрыторыя Беларусі, была знясілена шматгадовай Паўночнай вайной. Сельская гаспадарка прыйшла ў заняпад. Лсноўныя багацці краіны знаходзіліся ў руках буйных феадалаў і памешчыкаў, якія няшчадна эксплуатавалі прыгонных сялян. Асабліва жорсткім быў прыгнёт з боку арандатараў і памешчыкаў, якія спаборнічалі паміж сабой у майстэрстве рабавання сваіх падапечных. Даведзеныя да адчаю сяляне і жыхары мястэчак падымалі паўстанні супраць сваіх прыгнятальнікаў. Найболып буйное паўстанне адбылося ў Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам Васіля Вашчылы, якое працягвалася амаль 2 гады (1743—1744) і было жорстка падаўлена войскамі Радзівіла.
Народныя выступленні стымулявалі разлажэнне феадальна-прыгонніцкіх адносін. Некаторыя магнаты, каб стабілізаваць сваё эканамічнае становішча, пачалі засноўваць прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, на якіх працавалі прыгонныя сяляне і рамеснікі. Так узніклі Урэцкая і Налібоцкая мануфактуры па вырабу шкла, Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў, жалезаплавільны завод у Вішневе і інш. Гэта ўжо былі зародкі капіталістычных адносін.
Афіцыйная грамадская думка была цалкам падпарадкавана каталіцкай экспансіі. У друкарнях Вільні, Гродна, Полацка выдаваліся кнігі П. Скаргі, I. Лаёлы, Т. Янушэвіча, у якіх прапаведаваліся ідэі сярэдневяковай схаластыкі, накіраваныя на рэлігійнае адурманьванне шырокіх працоўных мас. Скарацілася колькасць праваслаўных брацкіх друкарняў. Спецыяльнай пастановай сейма ў канцы XVII ст. было
забаронена ўжываць беларускую мову ў дзяржаўных актах.
Але ўзмацненне каталіцкай рэакцыі стымулявала распаўсюджанне ідэй вальнадумства і атэізму, заснаваных на дэмакратычных і атэістычных поглядах асветпікаў мінулых стагоддзяў.
Адным з такіх вальнадумцаў, якія яшчэ ў канцы XVII ст. смела выступілі супраць рэлігійнай схаластыкі ў абарону прыгнечаных, быў Казімір Лышчыпскі (1634—1689). Яго філасофскія погляды і ідэі знаходзілі падтрымку ў колах прагрэсіўнай інтэлігенцыі і ў XVIII ст. Вялікую ролю ў барацьбе з рэлігіяй і распаўсюджаннем новых ідэй адыгралі філасофскія працы Казіміра Нарбута (1738-1807).
Побач з ідэямі вальнадумства і атэізму значнае распаўсюджанне атрымалі ідэі нацыянальнага вызвалення, за ўз’яднанне з адзінакроўным рускім народам. Носьбітамі гэтых ідэй былі паслядоўнікі Сімяона Полацкага, з імем якога звязана развіццё перадавой грамадскай думкі на Беларусі ў канцы XVII ст.
Мастацкая культура ў асноўным была засяроджана ў буйных гарадах — Вільні, Гродна, Полацку, Мінску. Гэтыя ж гарады былі і асноўнымі асяродкамі асветніцтва. Тут былі сканцэнтраваны навучальныя ўстановы, заснаваныя ордэнамі езуітаў. піяраў, бернардзінцаў. У Вільні існавала езуіцкая акадэмія, дзе атрымлівалі адукацыю не толькі палякі і літоўцы, але і беларусы. Найбольш прагрэсіўныя выкладчыкі акадэміі прытрымліваліся радыкальных поглядаў, што знайшло адбітак і ў сістэме навучання. У канцы XVIII ст., пасля далучэння беларускіх і літоўскіх зямель да Расіі, Віленская акадэмія была пераўтворана ў імператарскі Віленскі універсітэт.
Апрача навучальных устаноў польска-каталіцкай арыентацыі пры праваслаўных манастырах і цэрквах існавалі школы, якія імкнуліся за-
хоўваць традыцыі беларускай нацыянальнай культуры. Але гэтых школ было вельмі мала і навучанне ў іх было недаступна простаму люду. Таму асноўная частка сялянства і бедных рамеснікаў заставалася непісьменнай.
У сярэдзіне XVIII ст. у многіх гарадах і магнацкіх памесцях на ўзор прыдворных каралеўскіх тэатраў ствараюцца прыгонныя тэатры, якія ў наступным становяцца асяродкамі мастацкай культуры. Вакол іх групаваліся прадстаўнікі і іншых мастацтваў, у тым ліку і выяўленчага (тэатры ў Нясвіжы, Слуцку, Гродна, Шклове, Магілёве, Чачэрску і іншых гарадах).
Выяўленчае мастацтва і архітэктура заставаліся яшчэ пад моцным упльтвам рэлігійнай схаластыкі. Але і свецкае мастацтва паступова набірала сілы. Барочныя формы, што ішлі з Захаду з іх носьбітамі — мастакамі, якіх запрашалі ў свае маёнткі беларускія магнаты, на беларускай глебе трансфармаваліся ў своеасаблівы мастацкі стыль, узбагачаны ўплывам народнага мастацтва. Гэта асабліва ярка адбілася ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Славутыя слуцкія паясы і карэліцкія габелены, дзе былі шырока выкарыстаны народныя матывы, атрымалі вядомасць далёка за межамі Беларусі. Уплыў народнага мастацтва добра прасочваецца і ў жывапісе, асабліва ў іканапісе мясцовых мастакоў, якія амаль не прытрымліваліся ў сваёй творчасці рэлігійных канонаў.
Распаўсюджанне ідэй атэізму, вызваленне з-пад уплыву рэлігійнай схаластыкі стымулявалі развіццё свецкага мастацтва. Шырокае распаўсюджанне атрымаў жанр партрэта, які выконваў пе толькі утылітарную функцыю — як элемепт афармлення інтэр’ераў, але і з’яўляўся сродкам захавання мастацкіх традыцый.