Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
Характэрнай асаблівасцю кніжнай мініяцюры другой паловы XVII ст. з’яўляецца яе цесная сувязь
86 Niesiecki К. Herbarz polski. Lipsk, 1839— 1846.
з мастацтвам гравюры старадрукаў. Уплыў друкарскага арнаменту на мініяцюру заўважаецца ўжо ў другой палове XVI ст., але найбольш ярка праяўляецца ў разглядаемы перыяд. Пад непасрэдным уздзеяннем друкаванай кнігі ў некаторых рукапісах з’яўляецца тытульны ліст, у афармленне пранікае стыль барока. На змену балканскаму і новавізантыйскаму стылям, панаваўшым у XV—XVI стст., у XVII ст. прыходзіць друкарскі арнамент. Ранейшая шматколернасць у мініяцюрах змяняецца чорна-белай гравёрнай манерай друкарскага стылю —• рэзкі штрых, кантрасты светлага і цёмнага. Малюнак тушшу, пяром імітуе ксілаграфію. Вядомы рукапісы, у якіх застаўкі і ініцыялы адціснуты з гравюрных клішэ. Ілюмінатары (асабліва ў Супраслі, Жыровічах, Куцейне) часам імкнуцца так аздобіць рукапісы, каб яны не адрозніваліся ад старадрукаў.
Друкарскі стыль сустракаем у «Мінеі Месячнай» XVII ст. з Маркава манастыра87. Як і ў скарыпінскіх выданнях, у загалоўпых літарах рукапісу — выявы чалавечых галоў, кветак, пладоў, рыб і г. д. Большасць ініцыялаў мае прамавугольную форму, што для ранейшых рукапісаў не характэрна.
Узаемадзеянне мініяцюры і гравюры добра відаць у афармленні « Апостальскіх пасланняў», пісаныху 1668 г. для Жухавіцкай царквы, што на Навагрудчыне. На л. 33 рукапісу надрукавана гравюра з выявай Хрыста ў круглым медальёне. Унізе подпіс «Лука», які, магчыма, указвае на імя гравёра.
Асаблівым вынаходніцтвам і мастацкасцю вылучаецца афармленне тагачасных нотных ірмалогаў. У іх
87 Рукапіс захоўваецца ў БАН ЛітССР. Апісапы Ф. Дабранскім у кнізе «Оплсанне рукопнсей Внленской публнчной бнблпотекн» (Внльно, 1882. № 162. С. 287).
шырока ўжываліся кінавар, застаўкі, мастацкія ініцыялы. У «Ірмалагіёне нотным», пісаным у 1638 г. у Супраслі Фёдарам Семяновічам, шмат друкарскіх заставак і загалоўкаў вяззю. Афармляючы кнігу, мастак-перапісчык, відаць, карыстаўся болып раннімі рукапісамі, аб чым сведчыць тэраталагічны стыль асобных ініцыялаў (л. 5, 16, 27, 32 і інш.). Аздоблены Ф. Семяновічам ірмалог належыць да найбольш мастацкіх рукапісаў XVII ст.
Выразна, з густам аформлены таксама «Ірмалагіён нотны» з Маркава манастыра ў Віцебску, у якім ёсць запіс віцебскага жыхара Яўстафія Івановіча. У кнізе пераважаюць друкарскія застаўкі, сустракаюцца вязь, ініцыялы.
Адмысловым майстрам афармлення рукапісаў быў супрасльскі мастак Гервасій Кішчык. Аздобленыя ім кнігі «Анфалагіён», «Мінея Месячная» вылучаюцца зручным фарматам, каліграфічным почыркам, багаццем аздоб. Афармляючы рукапісы, Кішчык браў за ўзор супрасльскія старадрукі. Вядомы імёны і іншых супрасльскіх мастакоў — Афанасія Свідзерскага, Самуйлы Піліхоўскага.
Беларускія перапісчыкі XVII ст. досыць часта дакладна капіравалі старадрукі. Напрыклад, рукапісны «Лімантар» з Жыровіцкага манастыра з’яўляецца майстэрскай копіяй «Лімантара», надрукаванага Спірыдонам Собалем у Кіеве ў 1628 г. Рукапіс мае тытульны аркуш.
Далейшае развіццё графікі, узнікненне новых жанраў (картаграфіі, відаў гарадоў, панегірычных гравюр з вялікімі тэкстамі і інш.) патрабавалі болып дасканалай тэхнікі, узбагачэння фармальна-мастацкіх сродкаў і тэхнічных прыёмаў гравіравання. Так званы абразны дрэварыт, які з часоў Скарыны панаваў у беларускай кнізе, ужо не мог задаволіць новыя жыццёвыя патрэбы. У абразной гравюры штрыхі лягчэй за ўсё кла-
дуцца ўздоўж валокнаў дрэва і значна цяжэй — упоперак, што абмяжоўвала магчымасці штрыхоўкі, асабліва ў гравіраванні шрыфту, дробных дэталей і г. д. У XVII ст. пашыраецца гравюра на метале (часцей за ўсё на медзі). Яна выконвалася на добра адшліфаванай дошцы спецыяльнымі стальнымі разцамі, давала дакладныя, тонкія штрыхі. Тэхніка медзярыта дазваляла шырока ўжываць перакрыжаваную штрыхоўку, багатую танальную мадэліроўку формы, спрыяла рэалістычнай перадачы рэфлексаў, святлаценяў і паўтаноў. У ім найбольш ярка выявіліся пошукі мастакоў у перадачы прасторы, засваенні класічнай спадчыны.
У развіцці рэалістычных традыцый у графіцы XVII ст. медзярыт быў вядучым відам мастацтва, з ім звязаны высокія дасягненні нашай графікі. У адрозненне ад дрэварыта ў кірылаўскай кнізе, які, за рэдкімі выключэннямі, моцна трымаўся канфесіянальнага зместу, медзярыт дае шмат прыкладаў па-сапраўднаму свецкага мастацтва, якое рашуча парвала з царкоўнай схаластыкай і стала на шлях праўдзівага адлюстравання жыцця.
Першыя вопыты гравіравання на метале на беларускія тэмы зроблены за мяжой у другой палове XVI ст.: «Карта Полацкай зямлі», «План Полацка» (1579). У Вялікім княстве Літоўскім да медзярыта адным з першых звярнуўся нясвіжскі гравёр TaMam Макоўскі (1575—1630). Але канчаткова гэта тэхніка замацавалася ў польска-лацінскіх выданнях у XVII ст.88
У адрозненне ад дрэварыта гісторыя беларускай металагравюры (як і еўрапейскай наогул) — гэта гісторыя асобных майстроў, паколькі большасць медзярытаў падпісныя. Менавіта падпіснымі творамі вядомы мяс-
88 Больш падрабязна аб гэтым гл.: Шматаў В. Беларуская кніжная гравгора XVI—XVIII ст. Мн., 1984. С. 116—133.
цовыя і замежныя майстры ранняга і сталага барока: Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы, Мікола Шымкевіч, Ян Екла, Іван (Інакенцій) Шчырскі, Міхась Сімкевіч, Максім Вашчанка, Лдўрэнцій Кршчановіч, Францішак Бальцэвіч, Конрад Гётке, Томас Шнопс, Лаўрэнцій Вілатц, Іаган Энгельгарт, Даніэль Пельцэльда, Абрахам ван Вестэрфельд і інш. Болыпасць з іх супрацоўнічалі ў друкарні Віленскай акадэміі, заснаванай Мікалаем Радзівілам Сіроткам (ён перавёз у Вільню брэсцкую друкарню, атрыманую ў спадчыну ад бацькі). У культурным жыцці Вялікага княства Літоўскага друкарня Віленскай акадэміі адыграла вялікую ролю. Яе кнігі чыталі ў Полацку, Віцебску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Гэтыя кнігі мелі розны фармат — у 4, 8, 32-ю долю ліста. Друкарня валодала вялікай разнастайнасцю шрыфтоў і ініцыялаў, гравіраваных клішэ. У ёй цесна супрацоўнічалі мастакі кнігі Беларусі і Літвы.
Амаль усе віленскія выданні мелі тытул, але ў адрозненне ад беларускіх кірылаўскіх друкарань з іх імкненнем выяўленчымі сродкамі «ачалавечыць» яго ў кнігах Віленскай акадэміі пераважала шрыфтавая кампазіцыя, нярэдка аздобленая рамкай з літога наборнага арнаменту. Загаловак, набраны буйным шрыфтам, звычайна даваўся зверху, ніжэй указвалася прозвішча аўтара і выхадныя даныя друкарні, унізе звычайна змяшчалася застаўка расліннага або геаметрычнага характару.
У аздобах кніг віленскай друкарні ў XVI ст. пераважаюць расліннагеаметрычныя формы: ромбы, трохвугольнікі, прамавугольнікі. Папулярнымі былі застаўкі з матывамі ваз і кошыкаў з кветкамі, пладамі, фруктамі, сланечнікамі і г. д. 3 пачатку XVII ст. у пышных барочных упрыгожаннях апрача раслінных матываў сустракаюцца выявы галоў людзей, жывёл, анёлаў, фаўнаў і г. д. 3 рас-
паўсюджаннем стылю ракако ў застаўках парушаецца сіметрыя, з’яўляецца вычварнасць; малюнак шматлікіх амурчыкаў губляе цэльнасць, драбнее. У кнігах акадэмічнай друкарні сустракаюцца аздобы, характэрныя для выданняў Фларэнцыі, Парыжа, Рыма, Кракава 89.
Разам з тым на афармленне кніжнай прадукцыі друкарні Віленскай акадэміі ўплывала і графіка беларускіх кірылаўскіх выданняў. Так, першай кнігай, якая мела гравіраваны тытул, была «Пасціла» (1599) на літоўскай мове (пераклад пачынальніка літоўскай літаратурнай мовы Мікалоюса Даукшы). Тытул кнігі з’яўляецца дакладнай копіяй франтыспіса «Апостала», выдадзенага ў 1564 г. у Маскве I. Фёдаравым і П. Мсціслаўцам. У акадэмічную друкарню копія трапіла з друкарні Мамонічаў, дзе япа была выкарыстана неаднойчы яшчэ ў 90-я гады XVI ст. («Апостал», 1590, 1591; «Евангелле», 1595). На нашу думку, аўтарам копіі мог быць вядомы мастак-друкар Грынь Іванавіч, які паходзіў з Заблудава, вучыўся (на сродкі I. Фёдарава) у Львове, а ў пачатку 90-х гадоў XVI ст. выканаў шэраг друкарскіх прац для Мамонічаў.
У пачатку XVII ст. у афармленні кніг акадэмічнай друкарні ксілаграфію ўсё часцей замяняе медзярыт (сярод ранніх твораў — тытул Т. Макоўскага да «Панегірыка Казіміру», 1610), а к сярэдзіне XVII ст. металаграфія зрабілася асноўнай тэхнікай друкарні.
Актыўна супрацоўнічаў у віленскай акадэмічнай друкарні Аляксандр Тарасевіч — найбольш вядомы майстар станковай гравюры і мастак кнігі другой паловы XVII ст., лепшыя працы якога не саступаюць творам буйнейшых заходнееўрапейскіх мастакоў. Некаторыя даследчыкі
89 Petrauskiene I. Vilniaus Akademijos Spaustuve. 1575—1773. Vilnius, 1976. S. 142— 162.
мяркуюць, што ён нарадзіўся на Магілёўшчыне — у Глуску. На такую думку наводзіць той факт, што працяглы час мастак жыў у Глуску, дзе ён не толькі маляваў, але і друкаваў свае працьг. Непарыўную сувязь з родным краем гравёр падкрэсліваў і ў подпісах пад медзярытамі90. Мастацкую адукацыю гравёр набыў у Аўгсбургу (Баварыя), дзе вучыўся ў славутых Кіліянаў. Вучоба ў адным з цэнтраў тагачаснай еўрапейскай культуры вызваліла мастака ад царкоўна-кананічных схем і канонаў, спрыяла засваенню свецкіх, рэалістычных прынцыпаў адлюстравання навакольнага жыцця. Ранні і прытым найбольш плённы перыяд творчасці А. Тарасевіча звязаны з Беларуссю, дзе ён награвіраваў каля палавіны сваіх прац, якія сёння вядомы91. Каля 1679 г. А. Тарасевіч пераехаў у Вільню. У апошнія гады жыцця працаваў на Украіне, у Кіеве, дзе каля 1730 г. памёр. Радзіму А. Тарасевіч, як і іншыя гравёры (Л. Тарасевіч, I. Шчырскі і інш.), пакінуў, відаць, з-за таго, што ў Беларусі ўзмацніўся націск езуітаў на праваслаўных, тым часам як на Украіне становішча значна стабілізавалася пасля падпісання «Вечнага міру» Расіі з Польшчай.
А. Тарасевіч быў надзвычай адораны, рознабаковы, прафесійна сталы майстар, які выдатна валодаў кампазіцыяй, бездакорным малюнкам, дасканалай тэхнікай гравіроўкі. Працаваў ён у асноўным у галіне мастацкай аздобы кнігі і станковай графікі (пераважна партрэта). Улюбёнай яго тэхнікай была разцовая гравюра на медзі і афорт. Выяўлена каля 100 твораў мастака. Найбольш раннія з іх — 40 медзярытаў да кнігі «Малітвы і службы маці боскай
90 Степовлк Д. Олександр Тарасевнч. Кйів, 1975.
91 Шматаў В. Гравіраванне ў Глуску//Помнікі гіст. і культ. Беларусі. 1975. № 1. С. 43-49.