Гісторыя беларускага мастацтва Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 384с.
Мінск 1988
156 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 4: 1917—1941 гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
В.	Пазнанскі належаў да той бліскучай плеяды майстроў-«іншаземцаў», творчасць якіх аказала велізарны ўплыў на развіццё рускага мастацтва другой паловы XVII ст. А. Успенскі характарызуе іх уклад такім чынам: «Глыбіня ідэй, разнастайнасць ікапапісных сюжэтаў, шырыпя іх распрацоўкі, уласцівыя візантыйска-рускаму мастацтву, злу-
чыліся тады з прастатой і зграбнасцю, пластычнасцю форм, блізкасцю прыроды фігур і пейзажа, жыццёвасцю і яркасцю фарбаў, што складала асаблівасць заходніх школ жывапісу XVI—XVII стст... Твары адлюстраваных на абразах святых набываюць індывідуальны характар, больш правільную пастаноўку, рух і нават выраз. 3 апошпім цяжэй было справіцца іканапісцам, якія прывыклі пісаць зацверджаныя, умоўныя рысы» 72.
Творчасць В. Пазнанскага ўходзіць сваімі каранямі ў мастацкую культуру Беларусі і Украіны XVII ст., дзе ён запазычыў многія кампазіцыйныя рашэнні сваіх палотнаў. Прататыпамі для яго сюжэтаў служылі гравюры кніг, выдадзеных у Вільні, Полацку, Оршы, Магілёве, Кіеве. Гэтым тлумачыцца яго падкрэслена графічная манера пісьма.
Росквіт рускага мастацтва ў другой палове XVII ст. і перш за ўсё творчасць С. Ушакова і яго вучняў не маглі ў сваю чаргу не адбіцца на жывапісе Беларусі. Так, уплыў маскоўскай школы выразна відаць у «Старазапаветнай тройцы»73. Пластычная лепка твараў анёлаў мяккім святлацепем, што перадае аксаміцістасць скуры, правілыіыя арыстакратычныя рысы твару прымушаюць успомніць узоры той матэрыяльнай, цяжкаватай, ідэалізаванай прыгажосці, якая натхняла мастакоў круга С. Ушакова. Але аб’ёмнасць фігур падаўляецца з дапамогай графічнай распрацоўкі складак адзення і некалькі падоўжных субтыльных прапорцый цела.
Смуглявыя твары анёлаў даволі цёмнай карнацыі супрацьпастаўляуюцца вялікім плоскасцям гучнага аранжава-чырвонага, халоднага ру-
72 Успенскнй A. II. Влняпне лностранпых художннков па русское нскусство во второй половнне XVII в.//3олотое рупо. 1906. № 7. С. 57.
73 ДГМ (Масква). Тпв. № 83295. I—VIII 4053. Зараз у МСБК.
жовага і сіне-зялёнага колераў. У каларыстычным ладзе абраза, у жывапісе палат і горак, у абстрактным, адасобленым тыпажы твараў адчуваецца ўплыў маскоўскага іканапісу.
Яшчэ больш яўна ён праяўляецца ў творы «Меркурый і Аўраамій Смаленскія» з Басценавіч, час стварэння якога прыпадае на 1723— 1728 гг. 74 На фоне пейзажу з адлюстраваннем Смаленскага крамля на беразе Дняпра ўзвышаюцца высунутыя да самага абрэзу дзве манументальныя фігуры: злева — у цяжкім свяшчэнніцкім адзенні прападобны Аўраамій з ружанцамі, справа — юны воіп, пакутнік Меркурый, у латах і пунсовым плашчы, што завіхрыўся ля ног.
Павярнуўшыся напаўабарота, яны скіравалі вочы на абраз Адзігітрыі Смаленскай, што лунае ў бяздонным небе. Верхняя частка, якая завяршаецца трохграннай аркай, пакрыта ляпным раслінным арнаментам. Мудрагелістыя завіткі арнаменту нагадваюць марозныя ўзоры на вокнах. Па сваёй кампазіцыйнай структуры басценавіцкі абраз блізкі да вядомага абраза з ДТГ «Іаар і Арцемій Верхалінскі» 75 канца XVII ст.
Творы жывапісу, якія адчулі моцны ўплыў рускага мастацтва, у асноўным паходзяць з буйных гарадскіх цэнтраў паўночна-ўсходняй Беларусі. Гэтыя помнікі нясуць адбітак стылявой перапрацоўкі маскоўскай традыцыі і характарызуюцца галоўным чынам імкненнем да больш паглыбленай і розпабаковай абмалёўкі персанажаў, павышанай цікавасцю да натуралістычнай дэталі, a таксама прыстасаваннем жывапісу да дэкаратыўнай сістэмы, што склалася ў Беларусі.
К пачатку XVIII ст. перамены, якія паступова накапліваліся ў арсе-
74 Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст. С. 68.
75 ІІсторня русского ііскусства. В. 13 т. М., 1959. Т. 4. С. 400.
нале мастацкіх сродкаў беларускіх іканапісцаў на працягу XVII ст., прыводзяць да значнай трансфармацыі стылю. Кампазіцыйная пабудова абразоў усё далей адыходзіць ад кананічных схем і ўсё часцей набывае выгляд натуральных жанравых сцэн. Выявы дзеючых асоб страчваюць урачыстую застыласць і атрымліваюць цяжкаважкасць і свабодную пастаноўку ў прасторы. Усё большыя правы набывае святлоценявая
84. Адзігітрыя. Абраз з г. Іванава Брэсцкай вобл. Канец XVII — пач. XVIII ст.
мадэліроўка аб’ёмаў, дзякуючы чаму адкрытыя чыстыя фарбы выкарыстоўваюцца рэдка і каларыт губляе мажорную гучнасць, становіцца больш змрочпым. Узрастае апавядальнасць жывапісу, яна страчвае
ўзнёслы, усхваляваны дух і набывае больш інтымна-лірычны характар. Аддаючы даніну эстэтыцы барока, якая ў адрозненне ад іконнага прадстаяння патрабавала развіцця падзей, мастакі часам ствараюць састаўныя кампазіцыі, напрыклад «Раство Хрыстова — новазапаветная тройца», якія выклікаюць ілюзію апавядання.
Гэтыя перамены былі абумоўлены важкімі сацыяльпа-палітычнымі і эканамічнымі фактарамі. Цяжкія спусташалыіыя войпы канца XVII пачатку XVIII ст. прывялі ў заняпад гаспадарку краіны. Скарацілася колькасць насельніцтва 76. Уніяцкая царква, імкнучыся ўтрымаць у арбіце свайго ўплыву масы прыгнечапага насельніцтва, выпрацоўвае незвычайны для сакральнага жывапісу «дэмакратычны» ідэал. Ніколі раней рысы твараў прарокаў, святых і нават маці боскай не набывалі такога падкрэслена простанароднага, часам грубаватага характару. Але не толькі ўплыў народнага густу, фалькларызацыя мастацтва былі прычынай хутка ўзрастаючай экспрэсіўнасці жывапіснай мовы. У гэтым жа кірунку ўздзейнічаў прыклад «панскага» касцёльнага мастацтва, якое ў апошні перыяд эпохі барока ў сваю чаргу стала пабываць рысы нястрымпай экспрэсіі.
I разам з тым не толькі гэтымі знешнімі прычынамі вызначаецца працэс развіцця беларускага жывапісу ў XVIII ст. Недзе глыбока, пад шматлікімі напластаваннямі працягваецца рух магутнай старажытнай традыцыі, якая дазваляе гэтаму грубаватаму мастацтву захоўваць высакародную чысціню вобразаў, праграмнасць і дыдактычнасць, усхваляванасць і паэтычнасць.
Для характарыстыкі данага перыяду развіцця станковага беларус-
76 Гісторыя Беларускай ССР, Т, 1. С, 328— 352.
85. Сабор архангела Міхаіла. Абраз з в. Рубель Столінскага р-на Брэсцкай вобл. 1700. ДММ БССР
кага жывапісу багаты матэрыял даюць абразы двух так званых лілейных іканастасаў, у якіх у разьбяным арнаменце дамінуе матыў лілеі. Найбольпі яркі ўзор абразоў першага іканастаса, створанага ў пачатку XVIII ст.,— «Сашэсце святога духа» з Зелава (ДММ). У самым цэптры размешчана крыху буйнаватая фігура маці боскай, якая сядзіць са складзенымі на грудзях рукамі. Справа і злева ад яе па крутой дузе размешчаны ў два рады дванаццаць апосталаў. Амаль усе яны трымаюць у руках кнігі ў чорных вокладках. Зверху ад цэнтральнай, самай вялікай аркі на іх зыходзіць святы дух у выглядзе блакітна-шэрага голуба, абкружанага вохрыста-залацістым ззяннем і шчыльным воблачкам, прарэзаным вострымі трохвугольнымі языкамі святла, якое льецца ўпіз. Уся гэта кампактная, маналітная група дадзе-
па на абстрактным сярэбраным фоне, які пракрыты тугімі завіткамі графічнага расліннага арнаменту з кветкамі белай лілеі.
Адасоблены, містычны характар кампазіцыі яшчэ болып падкрэсліваецца амаль поўнай адсутнасцю дэталей, якія б паказвалі на канкрэтны інтэр’ер жылога дома ў Іерусаліме, дзе адбывалася падзея. Твары буйнагаловых каржакаватых апосталаў індывідуалізаваны, надзелены вострахарактарнымі партрэтнымі рысамі. Аб’ём твараў лепіцца колерам і лёгкімі прыцяненнямі, якія адпавядаюць дзвюм крыніцам святла — зверху і злева. Складкі адзення маюць умоўна-рытмічны характар, высветленыя мясціны напісаны разбеленымі фарбамі. Каларыт пабудаваны на спалучэнні прыглушаных і адкрытых таноў пурпуровага, ружовага, шэраблакітнага, зялёнага колеру.
Шмат якія рысы стылю згаданай працы — моцная экспрэсіяністычная дэфармацыя фігур і жэстаў, святло і гучны каларыт, строгая стрыманая манера пісьма, зусім чужая барочнай усхваляванасці і пышнасці, лаканізм, простанародны дэмакратычны тып твараў — сведчаць аб вялікай устойлівасці прынцыпаў эстэтыкі XVII ст.
Новыя рысы мастацкага стылю болып прыкметны ў абразах святочнага рада — «Благавешчаіше» (ДММ) і «Раство Хрыстова».
У жывапісе «Благавешчання» экспрэсіўная дэфармацыя спалучаецца з цяжкаватай матэрыялістычнасцю фігур, зваротная перспектыва — з прасторавай глыбінёй у кампазіцыі. У імклівасці рухаў архангела, у крыху тэатральнай позе Марыі, на твары якой блукае лёгкая ўсмешка, выразна адчуваецца стыль барока.
Жывапіс абразоў другога, «лілейнага» іканастаса — далейшы крок у перапрацоўцы стылявых асаблівасцей мастацтва XVII ст. Вялікая блізкасць у характары разьбы па фону паказвае на тое, што выкапана
яна, відавочна, тым жа майстрамтраўшчыкам, што і ў першым выпадку, і таму час стварэння другога іканастаса прыпадае на 20—30-я гады XVIII ст. Галоўнае адрозненне жывапісу гэтага іканастаса — у вобразным ладзе, характары малюнка і мадэліроўцы фігур. У кампазіцыі пяціфігурнага «Дэісуса» (МСБК) дамінуючае месца займае буйная фігура Хрыста, які сядзіць на троне з высокай прамавугольнай спінкай. На яго плечы накінуты шэра-блакітны амафор з чорнымі крыжамі, які ломкімі складкамі спадае да ног Хрыста. Падоўжаныя фігуры Марыі, Іаана Хрысціцеля і дробныя пагрудныя выявы анёлаў, якія выглядаюць з-за спінкі трона, утвараюць вакол фігуры Хрыста плаўную дугу, што стварае дзякуючы маштабнаму скарачэнню фігур прасторавую глыбіню кампазіцыі. Выпуклыя, мякка мадэліраваныя блакітным святлаценем твары персанажаў дыхаюць спакоем і замілаваннем. Плаўныя павольныя рытмы, якія лёгка чытаюцца ў нахілах галоў персанажаў пярэдняга плана, стрыманыя жэсты, мяккія складкі адзення, строгасць кампазіцыі надаюць твору велічную ўрачыстасць. Цёплая змрочная колеравая гама з перавагай глухога карычневага, карычнева-чырвонага, цёмна-зялёнага колераў і залацістай вохры ажыўляецца невялікім акцэнтам шэра-блакітнага і белага колеру.
Задумліва мяккі, амаль лірычны стан яшчэ болып выразна выяўлены ў парных кампазіцыях апостальскага рада (МСБК). Падоўжаныя, з правільнымі арыстакратычнымі рысамі твары агорнуты глыбокім ценем. Пэўны аб’ём адчуваецца і ў фігурах апосталаў, задрапіраваных цёмным адзеннем, якое спадае да зямлі, шырокія вопісы нешматлікіх складак падначалены спакойнаму размеранаму рытму. Вытанчаны малюнак, свабодныя, дакладныя рухі, натуральныя позы апосталаў, каларыт, пабудаваны на цёплых збліжаных танах,